Размовы:Працэнт

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Па-мойму больш слушнай з'яўляецца навуковая назва Працэнт, а не гутарковая Адсотак. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:23, 20 студзеня 2013 (UTC)

Упершыню я гэты "адсотак" тут сустрэў, на шостым дзесятку жыцця :) Цікава, а як "больш па-беларуску" будзе Праміле? Адкаціць, а Адсотак, калі ёсць крыніца, дадаць другім значэннем.--VladimirZhV (размовы) 03:35, 21 студзеня 2013 (UTC)
У якасці крыніцы магу прывесці кніжку "Беларуская навуковая тэрміналогія. Выпуск 1. Элементарная матэматыка" (Мінск, Інстытут беларускай культуры, 1922).
Найбольш па-беларуску (паводле майго асабістага меркавання) будзе, напрыклад, 57 сотых (а не 57 працэнтаў), 11 тысячных (а не 11 праміле). -- Дзяніс Тутэйшы (размовы) 10:51, 23 студзеня 2013 (UTC)
А 0,01 % будзе 1 сотая сотых?--VladimirZhV (размовы) 16:42, 23 студзеня 2013 (UTC)
Паколькі ніхто не звяртае ўвагі. Крыху гумару. А чаму не змяніць кілаграм, напрыклад, на тысяграм? --VladimirZhV (размовы) 16:35, 22 студзеня 2013 (UTC)
Нажаль, асабістыя меркаванні і навуковая літаратура пачатку мінулага стагоддзя не з'яўляюцца аўтарытэтнымі крыніцамі. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 10:54, 23 студзеня 2013 (UTC)
Я за! :))) (асабліва мне гэта слова спадабалася пасля таго, як вымавіў яго ўголас :) ) А калі сур'ёзна, то я, канечне, разумею, што немагчыма, а часам нават і шкодна, замяняць усе словы іншамоўнага паходжання на "беларускія" (ды й часам сама "беларускасць" пэўнага слова − рэч дужа суб'ектыўная). -- Дзяніс Тутэйшы (размовы) 10:52, 23 студзеня 2013 (UTC)
Згодзен. Асабліва гэта значна ў адносінах да навуковай тэрміналогіі.--VladimirZhV (размовы) 16:47, 23 студзеня 2013 (UTC)
Толькі што па БТ быў рэпартаж пра новы руска-беларускі слоўнік, дзе адзначалася, што сярод акадэмічных новаўвядзенняў - адсотак %) Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 06:12, 21 лютага 2013 (UTC)
І акадэмікі павінны на хлеб напрацаваць. Ці не запатэнтаваць мне "тысяграм"? :)--VladimirZhV (размовы) 15:37, 21 лютага 2013 (UTC)