Перайсці да зместу

Размовы:Пячатка з раскопак у Лаўрышаве

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Навошта так спяшацца, выяўлена нешта, што мабыць з'яўляецца матрыцай нейкай пячаткі, але чыя гэта пячатка, калі і праўда то матрыца, невядома і ці будзе. --Максім Л. (размовы) 14:01, 17 верасня 2015 (MSK)[адказаць]

Вітаю! Калі хто-небудзь з даследчыкаў выступіць з сумненнямі, гэта таксама можна будзе адлюстраваць у артыкуле. --Slip1560 (размовы) 12:43, 21 кастрычніка 2015 (MSK)[адказаць]
Пакуль гэта "сланцавая матрыца штампу, знойдзеная на раскопках у в. Лаўрышава", ці Калечыц проста заявіла, што гэта матрыца пячаткі Лаўрышаўскага манастыра? --Максім Л. (размовы) 13:38, 21 кастрычніка 2015 (MSK)[адказаць]
Глядзім крыніцы, які змешчаны ў артыкуле, там:
  • "знойдзеная рэдкая матрыца-пячатка другой паловы XIII стагоддзя"
  • "невялікі прадмет, які пры палявой апрацоўцы знаходак папярэдне вызначылі як каменны брусок. ... пры далейшым даследаванні... на тарцы бруска выразаны надпіс"
  • "найдена матрица печати, аналогов которой в Беларуси не существует. Изначально предполагали, что это точильный брусок, но при детальном научном изучении установлено – это матрица печати",
-- нічога пра тое, што гэта пячатка манастыра. І толькі ў "Новым Часе" у абвестцы без подпісу і невядомага аўтарства проста ў загалоўку заяўляецца, што гэта "пячатка Лаўрышаўскага манастыра". Па-мойму, няма ніякіх падстаў называць вікіпедыйны артыкул так, яе ён названы цяпер. Знаходка цікавая, але вікіпедыя павінна не ствараць містыфікацый. --Максім Л. (размовы) 13:51, 21 кастрычніка 2015 (MSK)[адказаць]

Прага да "сенсацый" і "прачытанні"

[правіць зыходнік]

Калі ласка, паглядзіце ўважліва відэа, дзе Інна Калечыц гаворыць пра магчымае прачытанне надпісу. Яна НЕ робіць выснову, яна выказвае здагадку і пры гэтым падкрэслівае, што вывады рабіць рана. Трэба разумець, што журналістам патрэбны сенсацыі, і таму яны (журналісты) любяць падносіць сырыя гіпотэзы як цвёрда ўстаноўленыя факты. Таму:

  • трэба перапісаць сцвярджэнне пра "святую пустынь", каб было ясна, што гэта толькі чарнавая здагадка;
  • прыбраць жартоўную транслітарацыю яўрэйскімі літарамі (тое, што яна жартоўная, становіцца ясна, калі ўважліва пачытать спасылкі).

Надпіс дастаткова пашкоджаны, каб можна было прачытаць, што хочаш. Разумею, што гэтыя жарты - здаровая рэакцыя на самаўпэўненую журналісцкую пісаніну. Але давайце не будзем займацца тым, што робяць ахвочыя да гучнай лухты журналісты. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 14:43, 23 кастрычніка 2015 (MSK)[адказаць]

Не ведаю, дзе вы там бачыце жартоўнасць. AntonBryl (размовы) 15:30, 23 кастрычніка 2015 (MSK)[адказаць]
Пане Антон, пра жартоўнасць - гэта я недакладна выказаўся. Не бяруся судзіць аб матывах. Але рабіць транскрыпцыю па нізкаякасным здымку (гэта я пра Шупу) - гэта ў любым выпадку ненавукова і проста несур'ёзна. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 01:00, 24 кастрычніка 2015 (MSK)[адказаць]
Пан Дзяніс, ёсць крыніца і не адна адкуль сцверджанне перадрукавана стваральнікам артыкула, што надпіс расчытаны пэўным спецыялістам. Гэтае сцверджанне растыражавана ў дзясятках паведамленняў у Сеціве, т.ч., яно стала фактам, пакуль не будзе абвергнута. Лавіць адценні, жартоўныя ці не, прынамсі ў Вікіпедыі, не выпадае. Інфармацыйная кампанія з "пячаткай манастыра" набыла вялікі размах па беларускіх мерках, нават на сайце Гродзенскай епархіі абвестка, што адбудзецца ўрачыстае прадстаўленне старажытнай пячаткі манастыра. Гэта ж, напэўна, не на жарце ў епархіі так вырашылі. Урэшце, пабачым, нічога не парушана -- зноскі ёсць. --Максім Л. (размовы) 16:30, 23 кастрычніка 2015 (MSK)[адказаць]
Прачытанне з іўрыта не жартоўнае. Гэта напэўна. --Максім Л. (размовы) 16:32, 23 кастрычніка 2015 (MSK)[адказаць]
Пане Максім, але сярод гэтых крыніц (я чытаў іх) няма ні адной аўтарытэтнай. І ў мяне вялікія сумненні адносна нейтральнасці гэтых заметак.
Што да надпісу на іўрыце, я не адмаўляю, што транскрыпцыя яўрэйскімі літарамі і праўда вельмі падобная на надпіс на фотаздымку. Аднак той жа ўмоўны "алеф" можна прачытаць як кірылічнае "Н" у старажытным напісанні (раней пісалася як "N"), а ўмоўнае "цадзі" лёгка чытаецца як лігатура "оу" (калі "о" ўнізе). І дзе гарантыя, што частка істотных для чытання літар не страчана ці не пашкоджана да непазнавальнасці?
Такім чынам, у сухім астатку маем
  • нізкаякасны здымак пашкоджанага надпісу
  • і транскрыпцыю на іўрыт гэтага нізкаякаснага здымка неспецыялістам (калі не памыляюся, Сяргей Шупа не з'яўляецца спецыялістам у палеаграфіі і эпіграфіцы).
Адпаведна, узнікаюць пытанні.
Але згодзен, крыніцы на сцвярджэнні ёсць. З часам мо што праясніцца. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 01:00, 24 кастрычніка 2015 (MSK)[адказаць]
Пан Дзяніс, крыніцы пакуль які ёсць. Выдаліць артыкул ёсць падставы? Артыкул напісаны не нейтральна гэта відавочна, бо мае месца містыфікацыя, дабаўленне другога меркавання хоць троху гэтую містыфікацыю змякчыла. Вы ж напэўна бачылі як называўся артыкул першапачаткова. Зараз ён болей аб'ектыўны, у межах крыніц, якія ёсць на гэты момант.
Мы не мусім разважаць тут пра транскрыпцыю, толькі пісаць меркаванні пра яе з крыніц пісаць, але калі ўжо... Калі з пэўнага набору знакаў на "н" і "оу" падобныя толькі 2, а астатнія "моцна сапсаваныя". І калі з таго ж набору знакаў без ніякіх выняткаў і агаворак проста чытаецца звязны тэкст. Розніца ж відавочная.
Здымак даволі якасны, гэта матрыца памерам 1,5х2 см, таму моцнае павелічэнне і бачна крупчастая структура каменя. А з пашкоджанняў толькі невялікі скол, з-за яго страчана апошняя літара ў ніжнім радку.
Сяргей Шупа спецыяліст, але, як разумею, занадта сціплы, пераліку яго "рэгалій" Вы не знойдзеце ў сеціве. Калі Вы паглядзіце ў артыкул пра яго, убачыце там мовазнаўчую аспірантуру і дактарантуру (звярніце увагу на тэму дысертацыі). Звярніце ўвагу якія панэлі ён курыруе/удзельнічае на Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі. Урэшце, ён свабодна перакладае з іўрыта, шэраг твораў ім перакладзены, у т.л., здаецца, біблейская Кніга прарока Ёны (яе раздавалі на Міжн.Кангр.дасл.Бел. у 2013 годзе). Няма ў мяне крыніц паставіць ступені, якія напэўна ёсць, у пераліках Міжн.Кангр.дасл.Бел. Шупу тытулуюць магістрам, без канкрэтызацыі.
Урэшце, будуць яшчэ крыніцы, абавязкова, бо толькі ўчора ўзнялося так пытання. Прынамсі, асабіста звяртаўся да знаёмага яўрэіста з Ізраіля, ён глядзеў і паказваў калегам. Вынік той самы, у т.л., што тэкст элементарны.
У кожным разе гэта адкрыццё, так ці інакш яно ў Вікіпедыі застанецца. Толькі мне, асабіста, не вікіпедыйна, будзе вельмі непрыемна, калі нашаму найстаражытнаму манастыру прыпішуць нейкую левую пячатку Іцхака-Айзіка, а Вікіпедыя будзе гэтаму спрыяць, бо на яе ўжо спасылаюцца як на пацверджанне.
Таму сапраўды пытанні ўзнікаюць. Але адказы будуць. --Максім Л. (размовы) 01:46, 24 кастрычніка 2015 (MSK)[адказаць]
Пане Максім, дзякуй за падрабязныя тлумачэнні. Цяпер зразумела. Згодзен. Свае заўвагі знімаю. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 16:44, 24 кастрычніка 2015 (MSK)[адказаць]

Рэгаліі і заслугі асоб

[правіць зыходнік]

У артыкуле пра пячатку (або іншы аб'ект) не варта падаваць поўны пералік ступеняў, званняў, заслуг і ўзнагарод асоб, звязаных з ёю/ім. Гэта размывае змест менавіта пра аб'ект, не газетную ж заметку пішам, а энц. артыкул быццам. Для "рэгалій" асоб ёсць артыкулы пра гэтых асоб. Мабыць, цяпер "збытковасць" апраўдана для І. Калечыц, бо артыкула пра яе няма, але лепей яго стварыць і ўсе рэгаліі туды. Трэба даваць кароткае і самае важнае, напрыклад "эпіграфіст, к.г.н.", ды і то, ці варта пры наяўнасці артыкула. Тое самае з манастыром, пра яго ёсць артыкул, там усё падрабязна напісана. --Максім Л. (размовы) 16:15, 26 кастрычніка 2015 (MSK)[адказаць]