Размовы:Роберт Майкл Гейтс

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Напэўна ГейЦ, "тс" пераходзіць у "ц" пры любых умовах. --Максім Л. 06:30, 18 лютага 2012 (UTC)

А як жа Масачусетс?--Чаховіч Уладзіслаў 06:31, 18 лютага 2012 (UTC)
Халера ведае, у тарашкевіцы гэта выключэнне, а ў нарматыве ў правілах не знайшоў, але знайшоў там Сунь Ятсен -- во бяда. --Максім Л. 06:48, 18 лютага 2012 (UTC)
Я так разумею, што правіла
калі ўтваральная аснова слова заканчваецца на т, ц, ч, а суфікс пачынаецца зычным с, то спалучэнні тс, цс, чс на пісьме перадаюцца праз ц згодна з вымаўленнем: агенцтва, балцкі, брацкі, адвакацкі, салдацкі, лабаранцкі, парламенцкі, брэсцкі, бейруцкі, па-фармалісцку, па-інтэлігенцку, выдавецтва, кравецкі, івянецкі, прыпяцкі, суэцкі, па-спажывецку, па-купецку, ткацкі, баранавіцкі, парыцкі, грэцкі (арэх), скрыпацкі, чытацкі, па-дзявоцку;
не распаўсюджваецца на ўласныя імёны - толькі на ўтвораныя ад іх прыметнікі. --Чаховіч Уладзіслаў 06:55, 18 лютага 2012 (UTC)
Не думаю, бо там пра "-с" ад суфікса, якога ў Ятсен, Гейтс і Масачусетс няма. --Максім Л. 07:33, 18 лютага 2012 (UTC)