Размовы:Родэрых фон Эркерт
Выгляд
Не хачу вас турбаваць, Чаховіч Уладзіслаў, але калі ўжо пераносіце артыкул у наркам. вікіпэдыю, то хоць граматна перакладайце, на афіцыйную беларускую мову імя Roderich перакладаецца, як Родэрык, а не Радэрых.--Maks 100 (размовы) 13:01, 12 чэрвеня 2014 (FET)
- А калі гэта нямецкае -ch- (-х-) стала -к-? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 13:06, 12 чэрвеня 2014 (FET)
- А калі гэта нямецкі алфавіт перайшоў на кірыліцу?)) Калі сур'ёзна, так сапраўды нямецкае ch мае блізкае (але не дакладнае, транскрыпцыі і гукі розныя рэчы) вымаўленне да беларускага х, як і французкае ch да ш ці англійскае ch да ч, і я не кажу пра тое, што імя Барбаросы трэба перакладаць, як Фрыдрык, справа ў іншым нямецкае імя Roderich паходзіць ад імя Hrodric і ў славянскай традыцыі пішацца з к у канцы, гэта жа імя Родэрык сінонім імя Рурыка, якога ж не пішам, як Рурых. Транскрыпцыя гэта імя Hrōþirīk, і ў немцаў гэта імя вымаўляецца з к на канцы, а ўжо аналагічнае прозвішча з х. Вось артыкулы з аналагічнымі выпадкамі 1, 2, 3. Другая літара о згодна з 4.
А ў цэлым, як сабе хочаце, я парэкамендаваў, далей не мая справа.--Maks 100 (размовы) 14:05, 12 чэрвеня 2014 (FET)
- Нямецкае ch амаль заўсёды перадаецца кірыліцай як "х", ды і гук гэты хутчэй "х"-падобны, чым "к"-падобны, калі жадаеце, штосьці кшталту "хь", што, вядома, ня можам перадаць па-беларуску. Ёсьць, праўда, і выключэньні, але іх няшмат і, наколькі мне вядома, толькі ў пачатку словаў: Chemnitz, Chiemsee (адпаведна Кемніц, Кімзээ). PS: На гэтую дыскусыю трапіў выпадкова, бо зараз я ў вікіадпачынку. Калі пажадаеце адказаць мне, то дасылайце да мяне ліст праз маю старонку ў клясычным разьдзеле. З павагай.--Lesnas ättling (размовы) 14:36, 12 чэрвеня 2014 (FET)
- Занадта глыбока капаеце, калі ўсё проста: Ульрых (Ulrich), Эрых (Erich), Генрых/Хайнрых (Heinrich), Фрыдрых (Friedrich) → Радэрых (Roderich) - і не трэба прыплятаць усе астатнія германскія мовы. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 14:43, 12 чэрвеня 2014 (FET)
- На маю думку, Эрых, Генрых, Фрыдрых і г.д. і Родэрык - гэта не адное і тое, бо яны маюць рознае паходжанне і розную транскрыпцыю на канцы, фактычна, на мой погляд, гэта выключэнне, па-крайняй меры ў рускуй і беларускай літаратуры пішацца Родерик ці Родэрык. Зноў жа такі, на маю думку, напісанне нямецкага імя перадаецца ў беларускую мову праз транскрыпцыю, а не напісанне, бо беларуская мова - гэта не кірылічная нямецкая. Гэта маё меркаванне, вам слынней, як пісаць гэта імя, добра, што хоць да заўвагі наконт літары о прыслухаліся.--Maks 100 (размовы) 15:42, 12 чэрвеня 2014 (FET)
Пачаць новую размову пра старонку «Родэрых фон Эркерт».
Старонкі размоў — старонкі, дзе ўдзельнікі абмяркоўваюць, як зрабіць змест Вікіпедыі лепш. На гэтай старонцы вы можаце пачаць новае абмеркаванне з іншымі ўдзельнікамі як палепшыць старонку Родэрых фон Эркерт.