Перайсці да зместу

Размовы:Рускі марш

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Прапаную выдаляць падобнага кшталту караценькія артыкулы - JerzyKundrat 19:44, 18 Красавік 2008 (UTC)

  • Падобнага - гэта якога? --Аляксандр Сакалоў 20:00, 18 Красавік 2008 (UTC)
    • У нас такіх, караценькіх, шмат. З'ява ёсць, шырока асвятляецца ў т.л. у Сеціве, таму не гледзячы на характар з'явы не бачна сур'ёзнай прычыны для выдалення. --Максім Л. 20:04, 18 Красавік 2008 (UTC)
      • якога? - гэта значыць кароткага, які не абавязкова павінен быць у Вікіпедыі на якой-кольвек мове акрамя рускай, не звязаны з беларускай тэматыкай. А нейкі крытэрый мінімальнасці для падобных артыкулаў павінен быць - JerzyKundrat 20:30, 18 Красавік 2008 (UTC)
Вось параўнайце фразы "не абавязан быць" і "абавязан не быць", а таксама "беларуская энціклапедыя" і "раздзел міжнароднай энцыклапедыі на беларускай мове". Якое дачыненне беларуская тэматыка мае да міжнароднай шматмоўнай энцыклапедыі? Крытэрый мінімальнасці - гэта раскрыццё сэнсу прадмета/з'явы і г. д., большае за трывіяльнае --Аляксандр Сакалоў 20:33, 18 Красавік 2008 (UTC)
  • Зараз гэтаму артыкулу не хапае толькі прывязкі да агульнага расійскага палітычнага кантэксту — цяжка зразумець, "хто", "чаму", іх суадносіны з іншымі. Слушна адзначана, што мова раздзелу не тоесная з яго тэматыкай і мерай значнасці (хаця няяўна такая тоеснасць і ўтвараецца, асабліва ў меншых ВП). Yury Tarasievich 06:25, 19 Красавік 2008 (UTC)

Пачаць новую размову пра старонку «Рускі марш».

Пачаць размову