Размовы:Рыгор Барадулін

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Добры артыкул[правіць зыходнік]

Мяркую, што пры пашырэнні пункта біяграфіі артыкул можна было б паспрабаваць у намінацыі ў добрыя.--Mr. Sрock (размовы) 11:19, 18 верасня 2014 (FET)

І я так мяркую. Я да яго вярнуся. Мая праблема ў тым, што мне бракуе фармальных крыніц: так як я ведаў Рыгора Іванавіча, пісаць пра яго мне лёгка, але біяграфічных крыніц рэальна мала. Да таго ж некалькі ўдзельнікаў былі супраць падрабязнага падавання біяграфіі. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 13:24, 18 верасня 2014 (FET)

Раздзел "мова"[правіць зыходнік]

Раздзел напісаны ў неэнцыклапедычным стылі без падавання крыніцаў. Хачу таксама звярнуць увагу на тое, што ў артыкулах вікіпедыі трэба прытрымліваццца нейтральнасці ў артыкулах, і звароты кшталту «выклікаў у Барадуліна пачуццё глыбокай пашаны і быў яго ўлюбёным настаўнікам» тут ня маюць права на існаванне.--Liashko (размовы) 02:01, 18 лютага 2014 (FET)

Я планаваў падаць крыніцы, калі дапішу раздзел. Прычым крыніца там адна: кніга-інтэрвʼю з Барадуліным аўтарства Сяргея Шапрана. Раздзел яшчэ не зусім дапісаны: уступ пра школу зроблены для таго, каб потым пратлумачыць яго паступленне на філфак. Наконт стылю: тут я маю хібы, таму, калі ласка, смела яго праўце, спадар Ляшко, але і змест захавайце. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 08:34, 18 лютага 2014 (FET)
Я выправіў пафасны выраз пра пачуццё глыбокай павагі, аднак, на мой погляд, іншы тэкст з большага ўпісваецца ў энцыклапедычны стыль: дужа цяжка пісаць чыстыя факты, калі падаеш падрабязны жыццяпіс. Калі нешта ўсё ж Вас бянтэжыць, рэдагуйце. Ёсць пытанне наконт крыніц: у дадзеным артыкуле большасць напісанай інфармацыі будзе ўзятая з адной кнігі (інтэрв'ю з Барадуліным на 400 старонак). Я не зусім разумею, як іменна падаваць >крыніцу ў такім выпадку: адна справа, калі даеш крыніцу на нейкі факт ці сказ, а зусім іншая — даваць крыніцу на цэлыя абзацы і раздзелы. Падкажыце, калі ласка, як мне правільна ўсё аформіць. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 16:40, 18 лютага 2014 (FET)
Перакананьні асобы ўвогуле не зьяўляюцца энцыкляпэдычнай інфармацыяй. Вы сур'ёзна хочаце пакінуць разьдзел "мова" з гэтымі раскіданымі цытатамі й фразамі кшталту «Але галоўным аўтарытэтам і крыніцай натхнення для паэта заўсёды з'яўлялася маці, прычым Барадулін заўсёды звязваў мову сваіх твораў менавіта з мамай, сцвярджаючы, што без матчынай мовы яго творы былі б «сурагатам»»?--Liashko (размовы) 03:43, 19 лютага 2014 (FET)
Канечне, хачу пакінуць, хаця апісаць можна інакш той жа мамін уплыў. Бо інакш, калі не пісаць пра погляды таго ці іншага паэта, усе артыкулы пра іх будуць аднолькавымі (адрознівацца будуць хіба што месцам нараджэння, бо паўсюль будзе "раскрыццё красы роднага краю"). А гэта нічога ў інфармацыйным плане. Цяпер жа нарэшце вымалёўваецца нейкі змест. Я магу Вам сказаць, што ў РуВікі гэта нармальная практыка - падаваць погляды вядомых людзей. Бо інакш няма сэнсу ўвогуле пісаць біяграфіі ў Вікіпедыі. І гэта наш апошні Народны паэт, які, як вядома, адыгрывае значную ролю і ў грамадскім жыцці, таму яго погляды маюць значнасць і цікавыя грамадству. Што ж датычыцца стылю, так, спадар Максім сказаў мне таксама, што ён публіцыстычны і тое, што цытат зашмат. На жаль, гэта мая асабістая хіба: што б я ні пісаў пра людзей, выходзіць публіцыстыка. Вечарам, як буду дома, я выдалю лішнія цытаты і падкарэктую стыль. Аднак прашу Вас: калі нешта будзе выклікаць у Вас пытанне і пасля гэтага, праўце, бо наша задача зрабіць артыкул хаця б добрым. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 08:17, 19 лютага 2014 (FET)
Зараз ужо бліжэй да энцыкляпэдычнага стылю, але ўсё адно ня тое. Я б увогуле пазбавіўся ад цытатаў, ці хаця б зрабіў іх значна меншымі. Не да мейсца й прыватныя неабгрунтаваныя меркаваньні кшталту «Некаторыя беларускія літаратары, у прыватнасці, Сяргей Законнікаў, сцвярджаюць, што ніводны паэт за ўсю гісторыю беларускай літаратуры не прысвяціў такой вялікай колькасці вершаў (адносна агульнага аб'ёму творчасці) тэме маці[8].». Магу дапамагчы з выпраўленьнем, але вы павесілі шаблён аб тым, што пішаце й просіце не рэдагаваць. Да таго ж, вы ізноў дрэнна паставіцеся да выдаленьня мной інфармацыі.--Liashko (размовы) 15:25, 20 лютага 2014 (FET)
Пане Ляшко, прашу Вас пакінуць гэтыя 2 цытаты нязменнымі, бо яны красамоўней за ўсё іншае паказваюць погляды паэта наконт мовы, што і зʼяўляецца мэтай раздзела. Сёння я еду да Барадуліна і пашукаю разам з ім у яго бібліятэцы яшчэ крыніц інфармацыі. Як толькі я дапішу артыкул, я паведамлю Вам -- і Вы адрэдагуеце яго, але прапаную ўсё ж не выдаляць інфармацыю, а змяняць форму падачы інфармацыі і структуру артыкула. Каб знайсці меркаванне таго ж Законнікава, прыйшлося глядзець фільм. Самі разумееце: шкада, калі інфармацыю, якую доўга па кроплях збіраеш, выдаляюць. Я паведамлю Вам, як дапішу. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:14, 20 лютага 2014 (FET)

Японскія пераклады[правіць зыходнік]

Крыніца

" 13. Рыгор Барадулін, 越野剛 (Go KOSHINO) [перевод]. クストゥイ «Ксты» (51 стих из этого сборники стихов) / 風に祈りを:リホール・バラドゥーリン詩集 // 春風社 (изд.) – 2007.

14. Рыгор Барадулін, 越野剛 (Go KOSHINO) [перевод]. 在れ! «Быць!» (10 стихов из этого сборника стихов) / 風に祈りを:リホール・バラドゥーリン詩集 // 春風社 (изд.) – 2007. 1

"

Ці яны два тут не згаданы, ці выйшлі пад адною назвай ( 祈りの風 ). --Ілля Касакоў (размовы) 20:21, 26 кастрычніка 2014 (MSK)[адказаць]

На жаль, не валодаю японскай мовай. Варта, зрэшты, спраўдзіць даты. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:26, 28 кастрычніка 2014 (MSK)[адказаць]
Мажліва, (祈りの風) гэта тое, што (風に祈りを), чаго я не дагледзеў. Скарэй за ўсё, апісанне ў артыкуле правільнае--Ілля Касакоў (размовы) 11:32, 29 кастрычніка 2014 (MSK)[адказаць]

Нагадваю, што Вікіпедыя — не цытатнік. Калі і павінныя быць крытычныя водгукі — яны павінныя быць перапрацаваныя, але не складацца з адных цытат.--Liashko (размовы) 01:59, 30 студзеня 2015 (MSK)[адказаць]

Шаноўны ўдзельнік, тады спачатку перапрацуйце, а потым знішчайце цытаты. Гэта вандалізм у дадзеным выглядзе. Асабіста я не ўяўляю сабе, як перадаць гэтыя думкі без прамога цытавання. І ніякі тут не цытатнік: некалькі цытат на ўвесь артыкул. Не рабіце дэструкцыю — перапрацоўвайце хібы з захаваннем інфармацыі. Я гэтым займацца не жадаю, бо мяне задавальняў папярэдні выгляд. Так як Вы ініцыятар выдалення цытат, Вы і мусіце перапрацаваць іх. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 10:12, 30 студзеня 2015 (MSK)[адказаць]
Выдаленне неэцыклапедычных звестак — не вандалізм. Я не мушу перапрацоўваць неэнцыклапедычную інфармацыю, я магу яе перапрацоўваць альбо выдаляць.--Liashko (размовы) 17:49, 30 студзеня 2015 (MSK)[адказаць]