Размовы:Рымска-Каталіцкая Царква

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Пытанне аб назве[правіць зыходнік]

Як было больш правільна - Каталіцкая Царква, альбо Каталіцкая царква?--Яўген Літвін 14:42, 19 Красавік 2008 (UTC)

Думаю, трэба пісаць "Каталіцкая царква" і "Царква" — калі ў кантэксце. Yury Tarasievich 15:46, 19 Красавік 2008 (UTC)

У кантэксце чаго?--Яўген Літвін 17:11, 24 Красавік 2008 (UTC)

Гэта значыць, што, калі з кантэксту і так ясна, пра якую царкву вядзецца гаворка, няма патрэба шторазу тытулаваць Каталіцкая царква, а можна проста Царква (з вялікай літары). Yury Tarasievich 18:26, 24 Красавік 2008 (UTC)

1. НАРМАЛЬНА па-беларуску трэба пісаць Каталіцкая Царква, у дужках можна падаваць Касьцёл.

2. НАРМАЛЬНА назву такой установы як Царква пісаць заўсёды з ВЯЛІКАЙ літары, дзеля хоць бы адрозьненьня ад храму (царквы, касьцёлу, кірхі). ГЭТАК ёсьць ва ўсім сьвеце (гл. адпаведныя артыкулы Вікіпедыі на англ., ням., польск., укр. і інш. мовах!!!). Пісаць словы "Царква", "Бог" з малой літары - зьняважлівая савецкая атэістычная традцыя! Нават назвы маленькіх арганізацыяў пішуць з вялікай літары!

3. Трэба адрозьніваць паняцьці "Каталіцкая (Паўсюдная) Царква" і Рыма-Каталіцкая Царква", што далёка не адно і тое самае! да таго ж у заходняй Царкве не адзін лацінскі абрад, але яшчэ тры (амбразіянскі, мазарабскі, гальскі).

4. У сувязі з гэтым артыкул і ўсё з ім зьвязанае патрабуе грунтоўнай праўкі! --Ihar Baranouski 21:24, 13 Люты 2010 (UTC)

Абсалютна некарэктная назва! Прычым тут РЫМА-каталіцкая??? Каталіцкая Царква мае ў сабе больш за 12 абрадаў: мараніцкі, візантыйскі, малабарскі... Лацінскі -- толькі адзін з іх. Пра гэта ўжо пісаў вышэй спадар Бараноўскі. Наконт слова "Касцёл". Яно ўжываецца ў беларускай мове толькі да каталіцкай царквы рымскага абраду. Напрыклад, грэка-каталікі (уніяты) ніколі сябе не называлі касцёлам -- толькі царквою. Артыкул мусіць быць перароблены, бо ён толькі блытае людзей. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 14:41, 17 чэрвеня 2013 (UTC)

Таму ці змяняйце назву ўсяго артыкула з "Каталіцкая Царква" на "Рыма-Каталіцкая Царква" (ці "Каталіцкая Царква Лацінскага абраду"), ці перапісвайце наноў артыкул. Я думаю, што першае прасцей. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 14:44, 17 чэрвеня 2013 (UTC)

І яшчэ: "Ісуса ХрыстОСА???" Хто пісаў гэты артыкул, мне цікава... Давайце, можа, я святара падключу да працы над артыкулам, бо тут памылка на памылцы... --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 14:46, 17 чэрвеня 2013 (UTC)

Размеркаванне[правіць зыходнік]

Сп. Яўген, ці не аб'яднаць Ваш артыкул з артыкулам Каталіцтва? Тым больш, што ў назве (Касьцёл) арфаграфічная памылка. --MaximLitvin 16:16, 23 Люты 2008 (UTC)

І лексічная таксама. Вы ж бачылі сённяшнюю вычытку "касцёл"?
Мне здаецца так, што варта ўсё, што ў нас ёсць па гэтай тэме, пераразмеркаваць на дзве асобныя часткі — пра дагматыку — "Каталіцтва" і пра арганізацыю, якая ажыццяўляе — "Каталіцкая царква" (sic!). Yury Tarasievich 17:56, 23 Люты 2008 (UTC)
Згодны са сп. Yury Tarasievich наконт падзелу на дагматыку і арганізацыю. Наконт "Касьцёла" не хвалюйцеся, выпраўлю--Яўген Літвін 12:28, 24 Люты 2008 (UTC).
Толькі як вазьмецеся за дакматыку, давайце, калі наогул магчыма, і крыніцы. Yury Tarasievich 15:16, 24 Люты 2008 (UTC)
Здаецца што дагматыку лепей пакінуць у артыкуле "Каталіцтва", як артыкуле аб канфесіі з сістэмаю ідэй, а тут пра арганізацыю, культуру, гісторыю і астатняе Касцёла і г. д.--Яўген Літвін 10:25, 2 Сакавік 2008 (UTC)
Дык так і было прапанавана. :) Yury Tarasievich 11:55, 2 Сакавік 2008 (UTC)