Размовы:Рэдэмптарысты

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
OTRS Дазвол на выкарыстанне гэтага твору захоўваецца ў архівах сістэмы OTRS. Яго ідэнтыфікацыйны нумар 2013041610013513.
Калі вам патрэбна пацвярджэнне, звяжыцеся з кім-небудзь з удзельнікаў, якія маюць доступ да сістэмы.

Пра дазвол OTRS[правіць зыходнік]

Калегі, манах-рэдэмптарыст, які стварыў сайт, што з'яўляецца крыніцаю, даў згоду на поўнае капіяванне. Магу даць ягоныя кантакты. У такім выпадку ці можна пакінуць артыкул у тым выглядзе, у якім ён існуе зараз?--Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 18:20, 16 красавіка 2013 (UTC)

Загляніце сюды ru:ВП:ДОБРО, калі будзе аформлены дазвол OTRS, то артыкул, вядома, застанецца ў такім выглядзе. Чужыя трывіяльныя тэксты (напр. пералік месцаў вучобы, работы і твораў) можна выкарыстоўваць без дазволу, робячы спасылку ці запісваючы ў пералік скарыстанай літаратуры. Больш распрацаваныя тэксты трэба перапрацоўваць, бо інфармацыя не ахоўваецца правам, ахоўваецца навізна (у т.л. навізна формы падачы інфармацыі). --Максім Л. (размовы) 18:40, 16 красавіка 2013 (UTC)
Айцец Зміцер сказаў, што адашле ліст з дазваленнем на той мэйл. Афармляць па-расейску? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 18:53, 16 красавіка 2013 (UTC)
Думаю, калі выпадак крытычны, можна і па-беларуску (загатоўка тут Вікіпедыя:Атрыманне дазволаў), але па-руску, мабыць, будзе прасцей тым, хто гэты ліст атрымае. --Максім Л. (размовы) 19:01, 16 красавіка 2013 (UTC)

Чакайце на ліст ад Ордэна Радэмптарыстаў. =) --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:06, 16 красавіка 2013 (UTC)

Не забудзьцеся, калі ласка, выдаліць гэтая жудаснае папярэджанне па-над артыкулам і дадаць да яго інтэрвікі, калі будзе атрыманы ліст з дазволам. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:07, 16 красавіка 2013 (UTC)
Інтэрвікі дадаў, пра шаблон пастараемся не забыцца. --Максім Л. (размовы) 19:56, 16 красавіка 2013 (UTC)

Манаху Вікіфонд даслаў нейкі код. Што з ім цяпер рабіць?--Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:33, 29 красавіка 2013 (UTC)

Пішыце яго сюды. --Максім Л. (размовы) 17:55, 29 красавіка 2013 (UTC)

Чаму спадарыня Хомелка выдаліла артыкул з катэгорыі "Каталіцтва?" Ён жа напрамую датычыцца яе. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 15:48, 21 чэрвеня 2013 (UTC)

Таму што чалавек прама датычыцца анатоміі, але ён уключаны не ў катэгорыю Анатомія, а ў больш вузкую катэгорыю Гамініды. Так і гэты артыкул ужо ўключаны ў катэгорыі Каталіцкія ордэны і Усходнія каталіцкія цэрквы, так што толькі сляпы не зразумее, што гэта каталіцкі ордэн. І так, шэптам - не будзе нічога добрага, калі артыкул будуць правіць ненейтральныя да тэмы артыкулу людзі. Паколькі ў нашым вузкім вікіграмадстве немагчыма знайсці знаючага па тэме нейтральнага чалавека, то спрабуйце болей спакойна ўспрымаць праўкі іншых удзельнікаў, нават калі яны моцна рэжуць вашы рэлігійныя ці іншыя пачуцці.---Хамелка/ разм. 16:50, 21 чэрвеня 2013 (UTC)

Ілюстрацыі[правіць зыходнік]

Файл:Єпископ Николай Чарнецький.jpg -- хацеў бы выкарыстаць гэтую ілюстрацыю ў артыкуле, але яна чамусьці не бачная... --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 16:25, 21 чэрвеня 2013 (UTC)

Файл загружаны лакальна ва ўкрвікі. У некалькіх раздзелах адначасова можна карыстацца толькі тымі файламі, якія знаходзяцца ў Вікісховішчы.---Хамелка/ разм. 16:54, 21 чэрвеня 2013 (UTC)

Што з шаблонам "Манаская кангрэгацыя ці ордэн"?[правіць зыходнік]

Чамусьці знік кудысьці сімвал ордэна...