Размовы:Рэлігія ў Беларусі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

З каталіцкімі епархіямі прывядзіце да аднастайнага выгляду - альбо епархія, альбо дыяцэзія. Структуры Касцёлу у РБ карыстаюцца афіцыйным правапісам і пішуць пры гэтым "дыяцэзія" - гэтага варыянту, мусіць, і варта трымацца, каб блытаніны не рабіць. 87.14.106.59 13:02, 9 Верасень 2007 (UTC) (AntonBryl)

Мушу запярэчыць, таму што ў гэтым выпадку вы блытаеце правапіс і лексіку. А беларуская лексіка тэкстаў нашай каталіцкай царквы апроч пэўных адхіленняў ад акадэмічнай нормы правапісу ўтрымлівае і значную колькасць польскіх тэрмінаў (Пан, Панна, дыяцэзія і інш.). Дарэчы, параўнайце, калі ахвота, з тэкстамі а. Чарняўскага.
Таму не думаю, што варта спяшацца з прапанаванай уніфікацыяй. Yury Tarasievich 15:26, 9 Верасень 2007 (UTC)
Проста хацеў зрабіць накід артыкула пра архідыяцэзію, і ўстала пытаньне, як жа ён мусіць называцца. 87.14.107.110 18:12, 9 Верасень 2007 (UTC)
Дык адно ад другога не залежыць?.. Рабіце як ведаеце, а як (калі) нармальна вызначымся з тэрмінамі, то папраўкі не з'явяць праблемы. Yury Tarasievich 18:30, 9 Верасень 2007 (UTC)
Зрабіў, а да таго крыху разгрэб блытаніну з каталіцкімі пытаннямі ў гэтым артыкуле :) Пра 4х епіскапаў пры стварэнні канферэнцыі выдаліў, бо калі я не памыляюся, спачатку было 3 (Свёнтак, Кашкевіч, Дзям'янка), а хутка стала амаль адразу 6 (+Велікаселец, Блін і Клімовіч, які зараз у Расіі), таму 4 - гэта нейкі вельмі вузкі адмысловы момант, падобна. Хаця можа я й забыўся на каго, канешне. 87.0.14.234 21:47, 9 Верасень 2007 (UTC)

Можа перайменаваць у простае і зразумелае Рэлігія ў Беларусі? --Чаховіч Уладзіслаў 17:11, 5 лютага 2011 (UTC)