Рэлігія ў Беларусі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Сучасны стан рэлігійных устаноў і рэлігійнасці ў Рэспубліцы Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

Талерантнае прыняцце Беларускай дзяржавай поліканфесіянальнай мадэлі забяспечвае роўныя правы заходняй і ўсходняй традыцыям, дае магчымасць захавання міру і стабільнасці на беларускай зямлі. Статус рэлігіі ў грамадстве павышаецца, фарміруецца новы сацыяльны светапогляд на аснове агульначалавечых каштоўнасцей.

Міжканфесіянальнай згодзе садзейнічае Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей, які падпарадкоўваецца Ураду Рэспублікі Беларусь (апарат Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей створаны ў маі 2006 на базе Камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь).

У Рэспубліцы Беларусь існуе 27 канфесій, на 1 студзеня 2004 г. было зарэгістравана 2863 рэлігійныя суполкі. Паводле даследаванняў беларускіх сацыёлагаў 1997 года, абсалютная большасць рэспандэнтаў-вернікаў лічыць сябе: праваслаўнымі (77,4%), каталікамі (10,4%), пратэстантамі (0,5%).

Праваслаўная царква[правіць | правіць зыходнік]

Праваслаўная царква з’яўляецца самай вялікай канфесіяй на тэрыторыі Беларусі. Па колькасці суполак і вернікаў сярод іншых рэлігійных аб’яднанняў яна займае першае месца. На 1 студзеня 2004 г. БПЦ аб’ядноўвала 1290 суполак, 10 епархій (у снежні таго ж году з'явілася адзінаццатая), 21 манастыр, 17 брацтваў, 9 сястрынстваў (у 2003 г. дзейнічала 1040 і будавалася 144 праваслаўныя храмы). У рэлігійных арганізацыях працуе больш за 1250 праваслаўных святароў. У Жыровічах дзейнічюць духоўная семінарыя, духоўная акадэмія, школа рэгентаў і званароў, вучылішча па падрыхтоўцы псаломшчыкаў. Узначальвае БПЦ мітрапаліт мінскі і слуцкі Філарэт, патрыяршы экзарх усяе Беларусі.

Каталіцкая царква[правіць | правіць зыходнік]

Рымска-каталіцкая царква ў Беларусі таксама адносіцца да традыцыйных і з'яўляецца адной з буйнейшых па колькасці вернікаў і суполак. У 1991 аднавілася дзейнасць старой Пінскай дыяцэзіі (рымска-каталіцкай епархіі), якая цяпер існуе ў межах Гомельскай і Брэсцкай абласцей, а акрамя таго былі ўтвораны новыя царкоўна-адміністрацыйныя адзінкі – Гродзенская дыяцэзія (у межах Гродзенскай вобласці) і Мінска-Магілёўская архідыяцэзія-метраполія (у межах Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцей) з падпарадкаваннем апошняй астатніх дыяцэзій на тэрыторыі рэспублікі. Першым мітрапалітам новай мітраполіі стаў кардынал Казімір Свёнтак. У 1999 была ўтворана асобная Віцебская дыяцэзія (у межах Віцебскай вобласці). У тым жа 1999 годзе ў Беларусі створана Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў, у якую ўвайшлі каталіцкія біскупы краіны на чале з Казімірам Свёнтакам. На 1 студзеня 2004 у Рэспубліцы Беларусь былі 4 епархіі, 432 прыходы, 9 місій, 8 манаскіх суполак(кляштараў), 3 дабраахвотныя таварыствы «Карытас» і 2 вышэйшыя духоўныя семінарыі. Прыходы абслугоўваюць 332 святары (у тым ліку, 192 – замежныя грамадзяне). З чэрвеня 2006 Мінска-Магілёўскую архідыяцэзію ўзначальваў Апостальскі адміністратар Антоній Дзям'янка, а старшынёю Канферэнцыі з'яўляўся ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі Аляксандр Кашкевіч. З канца 2007 Рымска-каталіцкую царкву на Беларусі ўзначальвае архіепіскап Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч (прызначаны 21 верасня, 10 лістапада адбылося кананічнае ўступленне на пасаду).

Як частка Каталіцкай Царквы ў Беларусі ў 1990-ыя гады аднавіла сваю дзейнасць таксама і грэка-каталіцкая супольнасць. Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква налічвае сёння 13 афіцыйна зарэгістрафаных парафій і яшчэ 7 парафій знаходзіцца ў працэсе рэгістрацыі. Парафіі БГКЦ аб'яднаныя ў 2 дэканаты (протапрасвітараты): Цэнтральна-Заходні протапрасвітарат імя святамучаніка Мікалая Чарнецкага і Усходні протапрасвітарат імя Св. Язафата. БГКЦ сёння наўпрост падпарадкавана Рымскаму Апостальсаму Пасаду. Апеку над католікамі візантыйскага абраду ў Беларусі ажыццяўляе Апостальскі Візітатар "ad nutum Sanctae sedis" для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. Душпастырскую апеку вернікам візантыйскага абраду аказваюць 14 святароў і 4 дыяканы.

Язычніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Старажытнае паганскае паходжанне маюць многія беларускія народныя святы, абрады, звычаі — Купалле, Каляды, Дзяды, Радаўніца, трызна, «гуканне вясны», ваджэнне «куста»(польск.) бел., пахаванне «стралы» і інш.

Іншыя цэрквы[правіць | правіць зыходнік]

На 1 студзеня 2004 г. у Рэспубліцы Беларусь зарэгістравана 1005 пратэстанцкіх суполак, з якіх 494 ХВЕ і каля 270 ЕХБ.

На 1 студзеня 2004 г. у Рэспубліцы Беларусь былі 34 стараабрадніцкія суполкі, з якіх 18 — у Віцебскай вобласці. З іх 1 прыход належыць РПСЦ (Свята-Іллінская царква ў Гомелі) (на 2003 год).

Існуе адна суполка Свяшчэнніцкага брацтва Св. Пія Х (католікі-традыцыяналісты) (у Мінску).

Існуюць іудзейскія і мусульманскія суполкі, а таксама суполкі Свядомасці Крышны (неаіндуізм) і суполкі бахаі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Арх. Аф. Мартос. Беларусь в исторической, государственной и церковной жизни / Арх. Аф. Мартос. Репринт. Минск, 1990.
  • Баптизм и баптисты / под ред. Е. С. Прокошиной, М. Я. Ленсу. Минск, 1969.
  • Беларусы : энцыклапедыя : у 10 т. / І. У. Чаквін [і інш.]. Мінск, 2007. Т. 10: Славянскія этнакультурныя традыцыі.
  • Верашчагіна, А. У. Гісторыя канфесій у Беларусі : мінулае і сучаснасць / А. У. Верашчагіна, А. В. Гурко. Мінск, 2000.
  • Верашчагіна, А. У. Хрысціянскія святы на Беларусі : дапам. для настаўнікаў гісторыі і выкладчыкаў курса «Рэлігіязнаўства» / А. У. Верашчагіна. Мінск, 2005.
  • Гарбацкі, А. А. Стараабрадніцтва на Беларусі ў канцы ХVII — пачатку ХХ ст. / А. А. Гарбацкі. Брэст, 1999.
  • Гурко, А. В. Новые религии в Республике Беларусь : генезис, эволюция, последователи / А. В. Гурко. Минск, 2006.
  • Думін, С. У. Беларускія татары : мінулае і сучаснасць / С. У. Думін, І. Б. Канапацкі. Мінск, 1993.
  • История евангельских христиан-баптистов в СССР. М., 1989.
  • Канфесіі на Беларусі (к. ХVІІІ—ХХ ст.) / В. В. Грыгор’ева [і інш.] ; навук. рэд. У. І. Навіцкі. Мінск, 1998.
  • Короткая, Т. Н. Старообрядчество в Белоруссии / Т. Н. Короткая, Е. С. Прокошина, А. А. Чудникова. Минск, 1992.
  • Мельнікаў, А. А. Кірыл, епіскап Тураўскі : Жыццё. Спадчына. Светапогляд / А. А. Мельнікаў. Мінск, 2000.
  • Никольский, Н. М. История русской церкви / Н. М. Никольский. М., 1985.
  • Падокшын, С. А. Унія. Дзяржаўнасць. Культура : (Філасофска-гістарычны аналіз) / С. А. Падокшын. Мінск, 1998.
  • Поспеловский, Д. В. Русская Православная Церковь в ХХ веке / Д. В. Поспеловский. М., 1995.
  • Пучков, П. И. К вопросу о классификации религий / П. И. Пучков // Этнос и религия : сборник / отв. ред.-сост. Б. Р. Логашова. М., 1998. С. 7—47.
  • Рэлігія і царква на Беларусі : энцыкл. давед. / рэдкал. : Г. П. Пашкоў [і інш.]. Мінск, 2001.
  • Скир, А. Еврейская духовная культура в Беларуси / А. Скир. Минск, 1995.
  • Токарев, С. А. Религиозные верования восточнославянских народов ХІХ — нач. ХХ вв. / С. А. Токарев. М.; Л., 1957.
  • Туронак, Ю. Фармiраванне сеткi рыма-каталiцкiх парафiй на Беларусi ў 1387—1781 гадах / Ю. Туронак // Наша вера. 1995. № 1.
  • Уния в документах : сборник / сост. В. А. Теплова, З. И. Зуева. Минск, 1997.
  • Федосик, В. А. В сладкогласии песнопений литургии / В. А. Федосик. Минск, 1985.
  • Чаквін, І. У. Фарміраванне канфесій і іх эвалюцыя / І. У. Чаквін // Беларусь на мяжы тысячагоддзяў. Мінск, 2000. С. 59—68.
  • Чарота, І. А. Беларуская мова і Царква / І. А. Чарота. Мінск, 2000.
  • Этноконфессиональные процессы в Беларуси и формирование патриотизма / А. С.Майхрович [и др.]. 2-е изд. Минск, 2004.
  • Яскевіч, А. А. Падзвіжнікі і іх святыні : Духоўная культура старажытнай Беларусі / А. А. Яскевіч. Мінск, 2001.

Спасылкi[правіць | правіць зыходнік]