Размовы:Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Адкат праўкі[правіць зыходнік]

Паважаны @Lš-k., лепшы за каго? Калі гэта не ўласнае імя - чаму павінна быць "лепшаму"? MocnyDuham (размовы) 19:55, 23 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]

Паважаны @MocnyDuham, гэта назва прэмій, а ступень параўнання «лепшы» можа быць найвышэйшай у беларускай мове. Гл. тлумачальныя слоўнікі:
1. Выш. ст. да прым. добры; проціл. горшы. Паняслася песня волі Між лясоў густых, балот... І аб лепшай вольнай долі Стаў ля рэчкі пець чарот. Чарот. [Бацька:] — Ведаеш, сынку, нам трэба было б набыць лепшага каня. Бядуля.
2. Найвыш. ст. да прым. добры; самы добры. [Шугаеў:] Гэты адказны дакумент павінны падпісаць лепшыя людзі нашага калектыву. Крапіва. Таварышы з акругі, хочучы пазнаёміць грамадства з лепшым участкам беларускай граніцы і лепшым камандзірам ўчастка, — накіравалі мяне іменна сюды. Брыль. // у знач. наз. лепшае, ‑ага, н. Збіраліся, прыходзілі і садзіліся за сталы калгаснікі, адзетыя ў лепшае. Васілевіч.
Тая ж гісторыя з «вышэйшы», напрыклад «вышэйшая навучальная ўстанова (ВНУ)», не «найвышэйшая навучальная ўстанова (ННУ)»--Lš-k. (размовы) 21:33, 24 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]