Размовы:СМЕРШ

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Мало фото в артыкуле[правіць зыходнік]

У артыкуле мала фота, карт і графічнай інфармацыі. Serge-kazak (размовы) 13:04, 2 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]

Фота сваякоў у артыкуле[правіць зыходнік]

Была спроба выдаліць гэта фота з артыкула, хоць у артыкуле мала фота, карт і графічнай інфармацыі ((( Serge-kazak (размовы) 13:04, 2 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]

Чаму фота менавіта гэтага супрацоўніка, а не іншага з тысяч іх, на Вашу думку, мусіць быць у гэтым артыкуле? Карты і іншую графічную інфармацыю, калі яна тычыцца гэтай арганізацыі АГУЛАМ, калі ласка, дадавайце. --Максім Л. (размовы) 09:45, 3 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
А чаму фота гэтага супрацоўніка, не можа быць у гэтым артыкуле? Вы ж ня дадалі іншыя фатаграфіі, вы выдалілі гэтую ((( І яшчэ адна прычына гэтат супрацоўнік, Іван Бублык - гэта брат майго прадзеда. Гэту фатаграфію на Вікіпедыю загружаў я. Яна па тэме артыкула - навошта выдаляць? А дадаць іншых фатаграфій можна колькі заўгодна - але вы ж не дадалі? ((( Serge-kazak (размовы) 10:54, 3 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
А фота майго дзеда і бацькі могуць быць у артыкуле пра Узброеныя сілы СССР? Чаму менавіта Бублык (што ён Ваш сваяк -- не аргумент, Вікіпедыя не фотахостынг і не сямейны альбом), можа, наогул зрабіць з артыкула партрэтную галерэю супрацоўнікаў? Артыкул пра арганізацыю(!), фота нейкіх асоб не да месца. Мусіць, толькі фота Абакумава -- кіраўніка СМЕРШ, было б дарэчы ў артыкуле, але свабоднага яго фота няма, здаецца. Пагатоў, калі не Вы аўтар фота Бублыка, то парушаеце аўтарскія правы(!) і фота трэба выдаліць з Команз. Спадзяюся, больш не будзеце ставіць фота Бублыка сюды, стварыце сабе сямейны сайт і ўсім будзе вельмі цікава пра Вашых сваякоў прачытаць. --Максім Л. (размовы) 11:40, 4 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
А чаму б і не? І чым фотаздымак вашага бацькі і дзеда ці маіх сваякоў горш чым іншыя для ілюстравання артыкулы? Загрузіце і дадайце. Тым больш, што ў артыкулы іншых фота няма. Але вы ж не дадалі, вы выдаляеце тыя фота, якія дадаюць іншыя ((( чаго вы крыўдзіце памяць простых салдат Чырвонай Арміі? Хіба іх фото не вартыя быць на Вікіпедыі? Як ілюстрацыя падзей той няпростай і жорсткай эпохі, ілюстрацыя знешнега выгляду, ваеннай формы, знакаў воінскіх адрозненняў і г.д.? І чаму вы выдалілі фота Івана Паўлавіча нават са старонкі абмеркавання? Уявіце калі ўсё так будуць выдаляць ((( Serge-kazak (размовы) 15:21, 12 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]