Перайсці да зместу

Размовы:Спіс прэзідэнтаў ЗША

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Прэзідэнт/прэзідэнт

[правіць зыходнік]

Ігар Барысавіч, некалі на форуме я ўжо дастаткова падрабязна пісаў пра напісанне вялікай/малой літары ў назвах кшталту "Полацкае княства". Звярніце, калі ласка, на параграф 29 Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, там дзе "У неафі­цыйным ужыванні словы прэзідэнт, старшыня, кароль, імператар пішуцца з малой літары". Правілы фактычна не ўнеслі нічога новага, такое напісанне было і раней, толькі зараз яно аформлена ў якасці правілаў, і дакладна ўнармаваны назвы "Савет Міністраў" і інш. — але чамусьці шмат хто лічыць, што зараз пасады заўсёды павінны пісацца з вялікай літары. Думаю, Вы не будзеце спрачацца, што "Спіс прэзідэнтаў ЗША" — гэта неафіцыйнае ўжыванне. Прашу Вас перанесці артыкул пад папярэднюю назву, і выправіць напісанне вялікай/малой літары ў артыкуле.--Artsiom91 (размовы) 23:11, 19 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]

Artsiom91, не магу з Вамі згадзіцца. Глядзіце там жа: «пішуцца з малой літары: візіт прэзідэнта, выступленне старшыні, прыём у караля, загад імператара; але: выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». З гэтага робіцца выснова, што любое ўжыванне афіцыйнай поўнай назвы пасады мусіць пісацца з вялікай літары. Напрыклад: «Барак Абама, Прэзідэнт ЗША, прыехаў у Лондан. У Лондане прэзідэнт наведаў Брытанскі музей». Любая поўная назва дзяржаўнай пасады ёсць афіцыйнай. Абрэзаная жа (калі можна так выказацца) назва пасады можа пісацца з маленькай літары. Поўная — не, бо яна жа афіцыйная. Г. зн., што выправіць мне прыйдзецца толькі частку артыкула. А назва мусіць застацца з вялікай літарай. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 15:09, 20 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]
Нельга рабіць свае высновы, гэта ўласнае даследаванне! Не разумею, навошта Вы штосьці выдумляеце. У нас даволі шмат артыкулаў "Спіс прэзідэнтаў краіны", яны ўсюды з малой, і гэта адпавядае правілам. Даданне краіны ("Прэзідэнт ЗША" або "прэзідэнт") ніяк не звязана з афіцыйнасцю — у Канстытуцыі звычайна не пішацца ўдакладнення "Беларусі", але Прэзідэнт заўсёды з вялікай літары. Правіла не акрэслівае дакладна, калі пісаць з вялікай або малой. На практыцы, з вялікай пішацца: тое, што датычыцца менавіта пасады, а не канкрэтнага чалавека (напрыклад у Канстытуцыі); назвы ўстаноў — ізноў не звязаныя з канкрэтнай асобай (Адміністрацыя Прэзідэнта); афіцыйныя паведамленні, у якіх прэзідэнт выконвае менавіта ролю прэзідэнта (афіцыйныя візіты і г.д.). З гэтага можна ўбачыць, што не выкарыстоўваецца напісанне з вялікай "былы Прэзідэнт" (гэта не можа быць афіцыйна, прэзідэнт ужо іншы!) і "Прэзідэнты" (зараз прэзідэнт адзін, калі кажам пра некалькіх - то ўжо неафіцыйна). --Artsiom91 (размовы) 15:29, 20 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]
Artsiom91, гэта Вашы ўласныя словы: «Правіла не акрэслівае дакладна, калі пісаць з вялікай або малой». Потым Вы пішаце сваё меркаванне наконт таго, што на Вашу думку ўжываецца на практыцы. А перад гэтым кажаце, што нельга рабіць свае высновы з правілаў, хаця самі робіце... Дык, на маю думку, уласным даследаваннем займаемся мы абодва, паколькі правілы не даюць інфармацыі наконт таго, што такое «афіцыйнае ўжыванне». Што рабіць будзем? Пісаць у НАН? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 20:00, 20 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]
Правіла не павінна распісваць кожны канкрэтны выпадак — звычайна гэтым займаюцца больш спецыялізаваныя дакументы, такія як ТКП. Так, я прывёў, фактычна, сваё ўласнае меркаванне, заснаванае на ўласных назіраннях за тым, што фактычна выкарыстоўваецца ў газетах, інтэрнэт-выданнях і інш. Усё хутчэй наадварот: гэта не правіла вызначае напісанне, на якое ўсе павінны перайсці, а спачатку замацоўваецца традыцыя напісання з малой/вялікай літары, якая пазней прапісваецца ў правілах. Ігар Барысавіч, паколькі правіла піша неадназначна, то і мае і Вашы трактоўкі будуць уласнымі даследаваннямі (дарэчы, нават калі б у Правілах канкрэтна распісвалася, то без іншых крыніц вызначэнне напісання таксама будзе ўласным даследваннем). Але ёсць шмат прыкладаў ужывання таго ці ішага варыянта. Можна пашукаць шмат крыніц у інтэрнэце, якія прывядуць той ці іншы прыклад. Таму лічу, што трэба прытрымлівацца таго варыянту, які фактычна склаўся як у друкаваных рэсурсах, так і ў самой Вікіпедыі (пры гэтым вельмі важна, што Правілы 2008 адносна напісання вялікай літары не ўнеслі нічога прынцыпіяльна новага). Пісаць у НАН асабіста я не бачу ніякага сэнсу — там зноў будуць адказваць "на маю думку", "згодна з традыцыяй" і інш., што толькі ўнясе большую неразбярыху. Ужо лепей пісаць у прэс-службу Прэзідэнта, яны лепей ведаюць што з якой літары. --Artsiom91 (размовы) 20:13, 20 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]

Artsiom91, што канкрэтна Вы прапаноўваеце зрабіць зараз у гэтым артыкуле? Проста такія спалучэнні, як Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі і г. д. — гэта афіцыйныя назвы афіцыйных пасад. Яны ў любым выпадку мусяць пісацца з вялікіх літар. Я магу папрыбіраць вялікія літары там, дзе проста "прэзідэнт". Калі Вы маеце нейкія пажаданні ці ўдакладненні, выкажыце іх, калі ласка. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:24, 20 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]

Правіла кажа не "назвы афіцыйных пасад", а "афіцыйнае ўжыванне". Ёсць такое паняцце, як "афіцыйна-дзелавы стыль" — менавіта аб ім і ідзе размова. Канстытуцыя і афіцыйныя візіты, вядома, выкарытоўваюць гэты афіцыйны стыль і пішуць з вялікай літары. Сродкі масавай інфармацыі (калі яны жадаюць перадаваць проста інфармацыю, а не афіцыйны бок) і беларуская Вікіпедыя ўжываюць не афіцыйна-дзелавы стыль, таму напісанне з малой літары будзе натуральнай з'явай. Асабіста я праглядзеў Вашыя змены і прапаную вярнуць малую літару амаль усюды, акрамя прэамбулы, дзе даюцца функцыі прэзідэнта паводле Канстытуцыі (афіцыйна). Канстытуцыю і іншае (Узброеныя Сілы) там таксама варта пісаць з вялікай літары. Подпіс выявы "адміністрацыя прэзідэнта" — калі "адміністрацыя" ёсць афіцыйнай назвай, то абодва словы пісаць з вялікай. Усіх віцэ-прэзідэнтаў пісаць з маленькай. Дарэчы, лепш "выконваючы абавязкі" замяніць на нармальнае "выканаўца абавязкаў".--Artsiom91 (размовы) 22:40, 20 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]
У прэамбуле, думаю, нават папраўкі да Канстытуцыі лепей пісаць з вялікай (Дваццаць другая папраўка...).--Artsiom91 (размовы) 22:46, 20 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]
ОК. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:53, 20 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]

Artsiom91, ці пераносіць артыкул пад першапачатковую назву?

Так.--Artsiom91 (размовы) 23:07, 20 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]