Перайсці да зместу

Размовы:Старэва

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Завод Старэва

[правіць зыходнік]

@YauheniHau, вітаю. Удакладніў па старых картах, былы заводскі пасёлак называўся Завод Старэва. Але ці пэўна менавіта ён быў цэнтрам Старэўскага сельсавета, якія на гэта ёсць крыніцы? -- Максім Л. (размовы) 12:45, 18 лютага 2024 (+03)[адказаць]

Гэта было б дзіўна, бо сельсавет створаны ў год, калі завод цалкам спыніў дзейнасць, а потым сельсавет быў адміністрацыйная адзінка ажно да 1950-х гадоў, калі заводу з рабочым пасёлкам ужо і фізічна не было. То гэта ўсё трэба ўдакладняць па верагодных крыніцах. -- Максім Л. (размовы) 13:06, 18 лютага 2024 (+03)[адказаць]
Я адправіў падрабязны адказ, але ён дзесьці знік. У мяне ўжо скончыліся сілы змагацца за дакладныя звесткі, няхай будзе па вашаму. Я ведаю, як яно было на самай справе, а больш нікому гэта не цікава. YauheniHau (размовы) 23:17, 18 лютага 2024 (+03)[адказаць]
Не ведаю, чаму сельсавет так назвалі. Можа таму, што "Завод-Старэўскі сельсавет" выглядала б дзіўна. Але ўсе факты, што датычацца гісторыі гэтых мясцін, памятаю дакладна, не гледзячы на свой 82-гі год жыцця.
Яшчэ адзін момант: апісваемае Старэва - была маленькая вёсачка у пары кіламетраў ад Амговіч, і было б дзіўна мець побач два цэнтры сельсаветаў, між тым тое, "другое" Старэва размяшчалася менавіта ў цэнтры сельсавета, куды ўваходзілі Гутніца (мая родная вёска), Краснае (ніколі не чуў, каб яго называлі Чырвоным), Тарасаўка, Вярбішчына, не лічачы вёсак, знішчаных у вайну..
Мая пляменніца працуе ў архіве МЗС, так што, магчыма, змагу яе заахвоціць да пошукаў дакументальных крыніц.
Калі ёсць жаданне працягваць размову аб гэтых (альбо іншых) справах, лепш было б непасрэдна на мой E-mail gaev43@inbox.ru 37.214.38.75 11:22, 10 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]