Размовы:Стыль (мова)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Увогуле, хто дасканала ведае адказ на гэтае пытанне?

Бо паглядзеў па тром сваім кнігам, па якім падрыхтоўваюся да ЦТ і ўбачыў такую рэч. У першых двух (у іх тэорыя, альбо тэорыя + практыкавання) «Беларуская мова. Поўны школьны курс. Тэорыя.» 2013 г. і «Беларуская мова. Дапаможнік-рэпетытар» 2014 г. ужываецца — Афіцыйны. А вось у трэцяй кнізе (Там выключна тэсты выгляду ЦТ і адказы на іх) «Беларуская мова. 50 тэстаў» 2013 г. праглядзеў адказы і ўбачыў, што ў тэсце № 49 адказ на B8 — афіцыйна-дзелавы, у тэсце № 33 адказ на B8 — афіцыйны.

Таму стала пытанне: як правільна?

Anitsirh (размовы) 08:53, 29 жніўня 2014 (FET)

То мусіць «абодва» варыянты правільныя — афіцыйна-дзелавы больш разгорнутая апісальная назва, адно што слова-калека «дзелавы» засмучае. --Максім Л. (размовы) 10:31, 29 жніўня 2014 (FET)
Пра рэлігійны (царкоўны, канфесійны) стыль гл. напр. тут --Максім Л. (размовы) 10:36, 29 жніўня 2014 (FET)
Дзякую за тлумачэнне. Anitsirh (размовы) 10:47, 29 жніўня 2014 (FET)
Няма за што, пішыце смела, стаўце зноскі на сваю літаратуру, запыты на крыніцы таго што ўжо напісана таксама. Вось яшчэ тут на стар. 73 артыкул пра рэлігійны стыль. Гэта тое што шукаецца адразу праз Гугл. --Максім Л. (размовы) 10:55, 29 жніўня 2014 (FET)