Размовы:Тарашкевіца

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

(a) "іменна→менавіта" - у савецкіх слоўніках абодва варыянты, і ужываюцца немаведама як доўга, так што ацэньваць адзін з іх як паланізм, па-мойму - такі ж кабінетны максімалізм, як "вайна з русізмамі" працілеглага боку. (b) Наогул, артыкул робіцца даволі недакладным з-за таго, што што спрабуе падаць тарашкевіцу як нейкую адзіную норму. Між тым дэ-факта так называецца ўся сукупнасць фармалізаваных і нефармалізаваных альтэрнатыўных моўных нормаў, аб'яднаных паміж сабою (толькі) яўным абазначэннем асіміляцыйнай мяккасці. Пра ўсе астатнія з'явы можна гаварыць выключна, што яны больш ці менш часта сустракаюцца ў рамках гэтай групы. IMHO AntonBryl 11:07, 1 Кастрычнік 2007 (UTC)

Нічога не спрабую падаць, напісаў пра з'яву (дарэчы, гэты тэкст не дакончаны) як умеў, нічога ад сябе (колькі заўважыў), паводле таго *небагатага* *мовазнаўчага*, што набраў з прапанентаў тарашкевіцы — там пераважна палітычныя дэкларацыі і выгукі, і сама з'ява пэўна палітычная.
Іменна іменна мяняюць на менавіта, менавіта з матывацыяй анты-русізм. Што, аўтар крыніцы хлусіць, і не чытаў я гэтага сам? Нават, здаецца, у Сцяцка. Yury Tarasievich 11:37, 1 Кастрычнік 2007 (UTC)
У апошнім выпадку, мне здаецца, карэктна гаварыць не пра паланізацыю, а пра выцясненне беларускім сінонімам, непадобным да рускага адпаведніка, астатніх беларускіх сінонімаў. Гэтак жа "мяжа" у некаторых радыкалаў цясніць "граніцу", "памятаць" выціскае ня менш законнае "помніць" і г.д. Матывацыя - сапраўды анты-русізм, але мне падаецца недарэчнай фармуліроўка "Замена лексем, ацэненых як русізмы, на польскія" - "менавіта" само па сабе настолькі ж законнае ў беларускай мове, як "іменна". AntonBryl 11:42, 1 Кастрычнік 2007 (UTC)
Такая думка ў мовазнаўцаў аб радыкалах — існуе. Як было ў крыніцы — так напісаў. Сам ацаніць іх думку не магу, а як на вока, то корань у "менавіта" сапраўды атрымліваецца "не той", а такі як у абмене, адмене або змене, і такі як у mianowac'. А наогул, то мяне мала хвалюе праблема гэтага слова. :)) Yury Tarasievich 11:56, 1 Кастрычнік 2007 (UTC)
МЕНОВИТО нареч. поименно, именно, зап. (Толковый словарь живого великорусского языка Владимира Даля) AntonBryl 12:03, 1 Кастрычнік 2007 (UTC)
Дарэчы, калі патрэбны ясны прыклад менавіта польскага ўплыву, то - "паліць" замест беларускага "курыць". AntonBryl 12:12, 1 Кастрычнік 2007 (UTC)
Ведаю. А Даль — што Даль? Калі гэта запісаны, дапусцім (!) паланізм — то якія прапаноўваюцца дзеянні па яго распазнанні? Ізноў этымалогія, корані і г.д. Yury Tarasievich 12:24, 1 Кастрычнік 2007 (UTC)
Ідзе хутчэй за ўсё ад польскага mianowite, але з такіх часоў, па-мойму, у якія размова не пра паланізмы, а пра польскі элемент у фарміраванні беларускай мовы. AntonBryl 12:32, 1 Кастрычнік 2007 (UTC)


  • Памятаю, у сучасным правапісу яшчэ не і без пішуцца нязменна, у адрозненні ад.

У расейскае Вікіпэдыі і тое пазначылі гэты артыкул, як "твор" з сумнеўнай нэўтральнасьцю, бо яго кан'юктурнасьць і тэндэнцыйнасьць - навідавоку. І, дарэчы, наяўнасьць крыніцаў далёка не заўжды сьведчыць пра кампэтэнтнасьць і непрадузятасьць. З такім жа посьпехам я магу напісаць артыкул па гісторыі Беларусі і ў спасылках пазначыць Абэцадарскага, Трашчонка і Новіка.--91.187.15.19 22:59, 5 Чэрвень 2008 (UTC)

Няма пытанняў, пішыце. Я вам дапамагу. --Аляксандр Сакалоў 04:30, 6 Чэрвень 2008 (UTC)
Не разумею гэтай прэтэнзіі. Што было даступна з хоць-якім сур'ёзным аналізам праблемы (не з палемічнымі-ідэалагічнымі выгукамі), тое тут і выкарыстана. І ўявіце сабе, "з боку тарашкевіцы" такога аналізу неяк і не знайшлося, а ўсё больш ідэалогія ды пасылкі кшталту "гэта не па-беларуску/гэта па-беларуску". Зрэшты, тамтэйшы пункт гледжання ("ўсё расЕйскае") у тэксце прадстаўлены. Што ж яшчэ не задавальняе — ці не сам факт нязгоды з вашым пунктам гледжання?
А думка пра тое, што "наяўнасць крыніц не сведчыць" дык проста цуд. Хацелася б пабачыць назвы тых крыніц, выкарыстанне якіх "сведчыць" пра кампетэнтнасць і непрадузятасць. Yury Tarasievich 06:41, 6 Чэрвень 2008 (UTC)