Тарашкевіца

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Тарашкевіца — назва літаратурнай нормы беларускай мовы, аснаванай на непрыманні змен, уведзеных моўнаю рэформаю 1933 года. Таксама гэтай назвай могуць азначаць толькі альтэрнатыўную арфаграфію або граматыку. Назва ацэначная, пераважна ўжываецца і распаўсюджваецца прыхільнікамі альтэрнатыўнай нормы; сустракаецца таксама ў іншых крыніцах. У акадэмічнай тэрміналогіі не існуе (гл. таксама: наркамаўка, дзве нормы беларускай мовы).

Назва ўзнікла, магчыма, яшчэ да 2-й сусветнай вайны[1] і выражае блізкасць, пераемнасць альтэрнатыўнай моўнай нормы з працай Тарашкевіча 1918 года (гл. таксама граматыка Тарашкевіча, 1929, граматыка Лёсіка, 1943). Прыблізна з 1994 як сінонім з прыярытэтным выкарыстаннем ужываецца назва «класічны (правапіс)»[2].

Назва найчасцей ужываецца ў грамадскіх і палітычных колах, якія карыстаюцца альтэрнатыўнай моўнай нормай. Сустракаецца ў аўтараў, не ўвязаных непасрэдна ў процістаянне дзвюх літаратурных норм, прытым часам як умоўная, узятая ў двукоссі або з агаворкай «так званая „тарашкевіца“».[3][4]

У 2005 годзе быў апублікаваны перапрацаваны («нармалізаваны») звод правілаў арфаграфіі альтэрнатыўнай моўнай нормы (гл. беларуская альтэрнатыўная арфаграфія, 2005).

27 красавіка 2007 года IANA надала «тарашкевіцы» ўласнае азначэнне «tarask» (поўнае азначэнне: be-tarask).[5] Беларуская літаратурная мова азначана ў рэестры IANA як be-1959acad.

У беларускім мовазнаўстве пакуль няма выразнага ўсведамлення наяўнасці ў беларускай літаратурнай мове двух стандартаў, хоць адрозненні паміж «тарашкевіцкім» i «падсавецкім» стандартамі і ахопліваюць амаль усе моўныя ўзроўні за выключэннем фаналагічнага[6].

Арфаэпічна-пісьмовая практыка беларускай літаратурнай мовы ў пач. 20 ст. развівалася пад моцным польскім уплывам. Так, у вымаўленні іншамоўных слоў тады была прынятая польская арфаэпія; гэтая рыса захаваная ў «тарашкевіцы». Аднак з прычыны слабага распаўсюджання польскай мовы ў Беларусі канца 20 — пач. 21 ст. паланістычныя арыентацыі тарашкевіцы амаль не ўсведамляюцца яе карыстальнікамі. Наадварот, польскі кампанент у тарашкевіцы ўспрымаецца як адзнака «прыналежнасці да Еўропы» і/ці праява самабытнасці гэтага стандарту[6].

Вынікі адначасовага суіснавання ў беларускай мове дзвюх норм ацэньваюцца па-рознаму, і як наогул станоўчыя[7], і як адмоўныя[8].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Рэформу 1933 года не прызнала частка беларускіх палітычных арганізацый Заходняй Беларусі, якія палічылі яе русіфікацыйнай. Не прызналі рэформу 1933 г. і беларускія дыяспары Амерыкі, Аўстраліі і Заходняй Еўропы. Аднак, адкідаючы ўсё акадэмічнае развіццё правапісу пасля 1933 г. і працягваючы карыстацца дарэформенным, супольнасць беларусаў замежжа захавала і ўсе праблемы той граматыкі, што існавала да 1933 года. У другой палове 20 ст., сутыкнуўшыся з аб'ектыўнымі цяжкасцямі пры вырашэнні існаваўшых у той час моўных праблем, (адной з якіх была адсутнасць агульнапрызнанай арганізацыі ці цэнтра па выпрацоўцы моўных норм), праціўнікі рэформы 1933 г. так і не здолелі інтэграваць розныя падварыянты тарашкевіцы ды ўзгадніць правілы альтэрнатыўнага правапісу (Гл. таксама: дзейнасць таварыства «Зборкі чысціні беларускай мовы»). Да цяперашняга часу беларускія эмігранцкія арганізацыі і друкаваныя выданні карыстаюцца рознымі варыянтамі тарашкевіцы (дыскусія Яна Станкевіча і Майсея Сяднёва ў пач. 1950-х гадоў, палітыка выдавецтва «Бацькаўшчына» і інш.).

Пасля канчатковага закрыцця беларускіх школ у Польскай рэспубліцы (1937) адзіным маштабным выкарыстаннем граматыкі ў яе дарэформенным выглядзе былі школы акупацыйнай Генеральнай акругі «Беларусь», на працягу 2 гадоў з невялікім.

У часы перабудовы, у канцы 1980-х гадоў, быў ініцыяваны рух за вяртанне «сапраўднай» мовы разам з пераглядам вынікаў рэформы 1933 года. Забарону на публікаванне ў ненарматыўным правапісе, што існавала ў СССР[Крыніца?], знялі са здабыццём Беларуссю незалежнасці. У пачатку 1990-х гадоў некаторыя перыядычныя выданні, прыхільныя да Беларускага Народнага Фронту, напрыклад, «Свабода», «Пагоня», «Наша ніва», пачалі выходзіць правапісам, у якім частка пытанняў беларускай арфаграфіі і граматыкі развязваліся паводле правапісу Браніслава Тарашкевіча, найперш, «асіміляцыйная» мяккасць зычных, словы лацінскага і грэчаскага паходжання на «заходні» лад.

Сярод рэдактараў такіх выданняў не існавала адзінага падыходу да таго, якім канкрэтна зборам ранейшых якасцей граматыкі і лексікі карыстацца, хоць і рабіліся заклікі да ўніфікацыі, найперш В. Вячоркам (публікацыі ў часопісе «Спадчына» ў 1991 і 1994, праект «мадэрнізацыі» ў 1995, тамсама).

Наогул, пытанне выклікала раскол у беларускамоўнай супольнасці, з думкамі, якія вагаліся ад безумоўнай падтрымкі да такога самага адкідання, з вядомымі выражэннямі розніц у дыскусіях на старонках газеты «Наша слова», тады выдаванай у Таварыстве беларускай мовы (1992—1993), або ў апытанні часопісу «АРХЭ» (2003)[9].

Асноўныя выданні беларусаў ва ўсходняй Беласточчыне, напрыклад, газета «Ніва», не займалі выразнай пазіцыі ў гэтым пытанні і працягвалі карыстацца беларускай літаратурнай мовай.

У 1992—1993 ажыццяўляўся палітычны ціск дзеля заканадаўчага ўвядзення тарашкевіцы як нарматыўнай граматыкі. У выніку была склікана Дзяржаўная камісія па арфаграфіі, перад якой была пастаўлена задача выпрацаваць рэкамендацыі ў гэтым пытанні. Выніковыя рэкамендацыі апублікавалі 13 верасня 1994 года. У іх прызнавалася пажаданасць вяртання некаторых дарэформенных норм. У той самы час такі крок тады палічылі дачасным.

Пасля 1994 г., прапагандысты граматыкі Браніслава Тарашкевіча працягвалі сваю выдавецкую дзейнасць і працавалі над яе кадыфікацыяй на аснове праекта В. Вячоркі.

Некаторыя з выданняў, прызначаных для масавага чытача, як «Свабода» (Мінск) і «Пагоня» (Гродна), перайшлі ў канцы 1990-х гадоў на выпуск у нарматыўным варыянце граматыкі. У 2000-я гады назіраецца працяг пераходу выданняў, якія раней карысталіся «тарашкевіцай», на беларускую літаратурную мову[10][11]. У той самы час у 2008 годзе рускамоўная газета Адміністрацыі прэзідэнта адзначылася падачаю беларускамоўных адказаў у адным з інтэрв'ю тарашкевіцаю[12][13]. У 2005 годзе быў выпушчаны перапрацаваны звод правілаў арфаграфіі «тарашкевіцы».

Тарашкевіца сёння[правіць | правіць зыходнік]

Шыльда перад уваходам у Чырвоны касцёл у Мінску, выкананая на тарашкевіцы

Прафесар Варшаўскага ўніверсітэта Баршчэўская лічыць, што многія беларусы, пераважна прадстаўнікі інтэлігенцыі, асуджаюць рэформу беларускага правапісу 1933 года і крытычна ставяцца да замацаваных ёю арфаграфічных норм, якія негатыўна ўплываюць на беларускае вымаўленне, што асабліва выразна заўважна падчас працы з дзецьмі ў пачатковай школе.[14]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

На тарашкевіцы выдаецца частка беларускамоўных мастацкіх твораў, публікуецца навуковая і дзіцячая літаратура, выдаюцца пераклады замежнай літаратуры, аздабляюцца музычныя творы і пераклады на беларускую мову замежных мастацкіх фільмаў і мультфільмаў. У прыватнасці, на тарашкевіцы былі выдадзены пераклады твораў Курта Вонегута, Юрыя Андруховіча і іншых. У 2008—2009 гадах выйшла трылогія Джона Толкіна «Уладар пярсцёнкаў».[15] У 2002 годзе ў перакладзе Васіля Сёмухі ў Мінску была выдадзеная Біблія.[16] Ёсць і беларускі пераклад Старога Запавету на тарашкевіцы.[17]

У 1993 годзе ў Беластоку была выдадзена першая частка перакладу рамана Джэймса Джойса «Уліс». Поўны пераклад рамана на беларускую мову быў скончаны праз паўтара дзесяцігоддзя і быў выкананы на тарашкевіцы. Як зазначае перакладчык рамана Ян Максімюк, калі ён з галавой акунуўся ў пераклад «Уліса», ён шукаў адэкватную «моўную прастору», якая б дазволіла выразіць лінгвістыка-стылістычныя асаблівасці рамана. Як адзначае Максімюк, тарашкевіца аказалася разняволенай моўнай сістэмай, якая дала шырокую прастору і моцны імпульс для перакладчыцкіх пошукаў новага слова і фразы[18].

Сеціва[правіць | правіць зыходнік]

На думку кандыдата філалагічных навук Сяргея Важніка, найбольш істотнай асаблівасцю беларускамоўных інтэрнэт-рэсурсаў з'яўляецца пераважнае выкарыстанне ў іх тарашкевіцы[19]. Ён лічыць, што афіцыйная арфаграфія беларускай мовы ўспрымаецца карыстальнікамі байнэту як старая, нягнуткая, ненатуральная сістэма, а тарашкевіца — наадварот: як гнуткі, адкрыты, свабодны ад «умоўнасцяў» асяродак.[19]

Слоўнікі[правіць | правіць зыходнік]

У 1966 годзе Язэп Гладкі ў Нью-Ёрку/Мюнхене выдаў зборнік прыказак Лагойшчыны на аснове тарашкевіцы. У 1989 годзе ў Нью-Ёрку быў выдадзены Беларуска-рускі («Вялікалітоўска-расійскі») слоўнік (складальнік — Ян Станкевіч), даступны ў бібліятэцы Кагрэсу ЗША.[20] У 1993 годзе ў Мінску было апублікаванае факсімільнае выданне беларуска-рускага слоўніка, складзенага мовазнаўцамі Байковым і Некрашэвічам у 1925 годзе.[21] Таксама ў 1993 годзе выйшаў Кароткі руска-беларускі фізіялагічны слоўнік на аснове тарашкевіцы.[22]

У 2006 годзе былі выдадзеныя англійска-беларускі і нямецка-беларускі слоўнікі на аснове тарашкевіцы. Англійска-беларускі слоўнік (складальнік — Валянціна Пашкевіч) з'яўляецца першым англійска-беларускім слоўнікам сярэдняга памеру і ўключае ў сябе каля 30 тысяч слоў; у англійскай частцы слоўніка выкарыстоўваецца амерыканскі, а не брытанскі варыянт англійскай мовы[23]. Нямецка-беларускі слоўнік (складальнік — Мікалай Кур’янка) таксама з'яўляецца першым нямецка-беларускім слоўнікам сярэдняга памеру і налічвае 50 тысяч слоў[24]. На думку Змітра Саўкі факт таго, што беларускія дзяржаўныя інстытуты не змаглі выдаць слоўнікі падобнага аб'ёму, сведчыць пра тое, што культура, якая мае ў сваёй аснове тарашкевіцу, у тым ліку лінгвістычная навука, не толькі існуе, але і мае дасягненні, якімі яна можа супернічаць з акадэмічнай навукай[25].

Фанетыка і арфаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Літаратурная норма Тарашкевіца
Алфавіт
Нарматыўны варыянт (1918). У варыянце мадэрнізацыі тарашкевіцы 2005 года — дадатковая літара «ґ».
Азначэнне асіміляцыйнай мяккасці зычных
Арфаэпічная норма, дадаткова не азначаецца.

Гл. таксама: Беларускі правапіс 1930 (праект), Беларускі правапіс Тарашкевіча 1929.

Дадаткова азначаецца з дапамогай мяккага знаку.
Фанетычны прынцып у арфаграфіі
У асноўным, абмежаваны безнаціскнымі галоснымі. Значна распаўсюджаны, у тым ліку, на зычныя і на стыках марфем.
Транслітарацыя іншаземных слоў
Склады [ла], [ло], [лу]
Транслітаруюцца, у асноўным, з цвёрдым [л].

Symbol support vote.svg: У беларускай мове, мяккі [л'] сустракаецца толькі перад галоснымі пярэдняга рада: ліс, лес і пад.

Заўсёды з мяккім [л'].

Symbol support vote.svg: Фанетычная традыцыя асяродка, які склаўся вакол газеты «Наша ніва»[26].

Symbol oppose vote.svg: Характэрная асаблівасць польскай мовы[27].

Зубныя зычныя [д], [т], [з], [с] перад галоснымі пярэдняга рада [е], [і]
Захоўваецца цвёрдасць [д], [т], а [з], [с] вымаўляюцца мякка. Заўсёды цвёрдыя [д], [т], [з], [с].

Symbol oppose vote.svg: Наогул, сама з'ява ацвярдзення [д], [т] перад галоснымі пярэдняга рада ў словах іншамоўнага паходжання ёсць яркім прыкладам польскага ўплыву на беларускую пісьмовую мову, часам вельмі даўняга (14 ст.). Часткова гэта захоўваецца і ў сучаснай літаратурнай норме. У народна-дыялектнай мове такая асаблівасць не замацавалася[28]. Гл. таксама: Беларускі правапіс, праект 1951.

Зычныя [п], [м], [б], [в], [н] перад галоснымі пярэдняга рада [е], [і]
У асноўным, мяккія варыянты. У асноўным, цвёрдыя варыянты.

Symbol oppose vote.svg: У беларускіх дыялектах такога вымаўлення не зафіксавана[27].

Symbol neutral vote.svg: Хоць наогул і вядома, што ў асноўным у дыялектах у запазычаных словах цвёрдыя зубныя перад галоснымі пярэдняга рада змякчаюцца, але дастатковай колькасці дыялекталагічных звестак пра вымаўленне ў такіх пазіцыях [з], [с], [н] няма, што ўскладняе выпрацоўванне несупярэчлівых сістэме мовы нарматыўных правілаў[29].
Транслітарацыя літар β («бета») і θ («фіта») у грэцызмах
Паводле візантыйскай традыцыі, «бета» як [в] (таксама ў новагрэчаскай традыцыі), «фіта» як [ф]. Паводле лацінскай традыцыі, «бета» як [б], «фіта» як [т].

Symbol oppose vote.svg: З аднаго боку, гук [ф] у беларускай мове з'явіўся хоць і з запазычанымі словамі, але даўно, і ўжо значна распаўсюджаны ў дыялектах. З іншага боку, нельга ўпэўнена казаць пра тое ці іншае вымаўленне ў мёртвых мовах, і наогул, сутнасць праблемы не ў канкрэтным чытанні, а ў рэальнай традыцыі пісьменства, якая ў Беларусі складвалася пад моцным уплывам візантыйска-грэчаскай моўнай традыцыі[30].

Лексікалогія[правіць | правіць зыходнік]

Літаратурная норма Тарашкевіца
Лексемы іншамоўнага паходжання
У мэтах «вызвалення беларускай мовы ад русізмаў» актывізуецца займанне з польскай мовы, прычым неабавязкова польскіх лексем. Таксама замена існуючых займанняў на займанні з польскай.[27]
Лексемы гістарычна беларускага паходжання
Замена лексем, ацэненых як русізмы, на польскія: адбываццатачыцца, умоваварунак, намаганнівысілкі, іменнаменавіта'[31]

Марфалогія[правіць | правіць зыходнік]

Літаратурная норма Тарашкевіца
Выкарыстанне словаўтваральнага фарманта -ір-/-ыр- у дзеясловах з запазычанай асновай
Захоўваецца ў занятых праз рускую мову словах. Актыўна замяняецца.

Symbol oppose vote.svg: Узнікненне дадатковай аманіміі[27].

Пашырэнне безафікснай мадэлі ўтварэння назоўнікаў: выступленневыступ, наступленненаступ, спадзяваннеспадзеў.
Сістэма словазмянення

Агульныя змены ў сістэме дэклінацыі субстантываў (актыўная ліквідацыя граматычных чаргаванняў і іх спецыялізацыя як працяг працэсу ўніфікацыі тыпаў скланення паводле прыкметы роду). Маюць месца асобныя факты змянення парадыгм асобных лексем.

Падставай для гэтага служыць пераарыентацыя норм літаратурнай мовы з гаворак цэнтральнай паласы на заходнебеларускія, у меншай ступені русіфікаваныя, а таму «у большай ступені беларускія».

Symbol oppose vote.svg: Не бярэцца пад увагу фактар моўных кантактаў на паграніччы (т.ч., паланізацыя)[27].

Пашырэнне флексіі -оў роднага склону множнага ліку: словы—слоўсловаў, мовы—моў→моваў.
Флексія -ах меснага склону множнага ліку мяняецца на -ох: у лясох, палёх.
Выкарыстанне ў творным склоне адзіночнага ліку ў парадыгме 3-га скланення флексіі 2-га скланення: Беларусь—Беларуссю→Беларусяй, пераконанасць—з пераконанасцю→з пераконанасцяй, маці—з маці→з мацерай.
Распаўсюджванне ў формах меснага склону адзіночнага ліку 1-га скланення флексіі -у: у ценю, у Фаўстусу.
Змяненне прынцыпаў выкарыстання флексій -а/-у роднага склону адзіночнага ліку 1-га скланення.

Symbol oppose vote.svg: Змяненне арыентавана на аналогію з польскай мовай[27].

Аказіяналізмы, напр., змяненне лексемы галава паводле парадыгмы 3-га скланення: голаў.
Адсутнасць поўнай парадыгмы дзеслоўных нелагізмаў: распавядаць, апавядаць. (у пар. з літ. расказваць)[27].
Пашырэнне сінтэтычнай формы будучага часу, характэрнай для паўднёва-заходніх гаворак: рабіцьму, рабіцьмем.

Сінтаксіс[правіць | правіць зыходнік]

У асноўным прапаноўваюцца змяненні ў прыназоўнікавым кіраванні.

Літаратурная норма Тарашкевіца
Змяненне кіравання ў канструкцыях з прыназоўнікам па
Варыянтнае (па + давальны або месны склон).

Symbol oppose vote.svg: Выкарыстанне давальнага склону прыхільнікамі тарашкевіцы лічыцца русізмам.

Уніфікаванае (па + месны).
Замена канструкцыі «у мяне ёсць…» (лічыцца русізмам) з заменай на «я маю…»

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

Карскі адзначаў, што графіка новай літаратурнай беларускай мовы сфарміраваная пад польскім уплывам, прычым і ў кірылаўскім, і ў лацінскім варыянтах. У кірылаўскім варыянце Карскі бачыў такі ўплыў, найперш, ва ўжыванні «і» і «шч» замест «и» і «щ» (як у старабеларускай графіцы), а таксама ў «празмерным» (для не-польскай пісьмовай традыцыі) выкарыстанні мяккага знака між зычнымі.[32] Узнікненне практыкі азначэння мяккім знакам для азначэння ўсіх выпадкаў мяккасці зычных менавіта пад уплывам польскай графікі адзначалася таксама, напрыклад, гісторыкам Ластоўскім (1920-я гг.) і мовазнаўцам Падлужным (1990-я гг.)[33].

На думку Карскага, «крайнія» дзеячы беларускага нацыянальнага руху 1910-х-1920-х гадоў імкнуліся, асабліва ў 1919—1920, як мага хутчэй «прылучыць беларускі народ да культуры заходніх суседзяў [палякаў]», у тым ліку праз новую літаратурную мову[34].

Карскі адзначаў, што фарміраванне беларускай тэрміналогіі і іншых частак лексікі, аб'ектыўна не развітых у народных гаворках, вялося ў сучасныя яму гады (1900-я-1920-я гады) або шляхам прыдумвання цалкам новых слоў, што стварала значныя цяжкасці для навукі, або наогул шляхам узяцця тэрмінаў з польскай мовы і далучэння да іх беларускіх канчаткаў. Карскі адзначаў, што «крайнія» дзеячы беларускага нацыянальнага руху 1910-х-1920-х звычайна ішлі менавіта шляхам займання з польскай мовы, таму што намерана стараліся аддаліць беларускую літаратурную мову ад рускай[34].

Карскі лічыў яўнымі паланізмамі ў займаннях: палаталізаванае (мяккае) «л», цвёрдыя губныя, адмову ад дзекання і цекання (склады «ды», «ты» і інш.). Такой практыцы, якая працягвалася і ў 1920-я гады ў БССР, Карскі проціпастаўляў старабеларускую практыку гукавога афармлення запазычанняў[35].

Практыку пашырэння ўжывання цвёрдых зычных перад галоснымі пярэдняга рада «і» і «е», мяккага [ль] у запазычанай лексіцы (напрыклад, «пэнсыя», «парлямэнт» і пад.), лічыў узніклай пад польскім уплывам і мовазнавец Падлужны. Адносна цвёрдых зычных Падлужны адзначаў, што нават актуальная літаратурная норма, у якой цвёрдымі застаюцца толькі «д», «т», можа не адпавядаць рэальнаму народнаму маўленню з больш частым дзеканнем-цеканнем ([парцізан], [дзірэктар] і пад.[36]

На думку мовазнаўца Падлужнага, аднаўленне дарэформенных норм у 1990-х гг. магло б фактычна прывесці да ператварэння ў непісьменных вялікай масы беларускамоўных і да ўтварэння своеасаблівай «элітарнай» пісьменнасці, якой валодала б невялікая колькасць людзей. Таксама Падлужны адзначаў, што вяртанне дарэформенных арфаэпічных норм у запазычаннях прывяло б да ненатуральнага, неадпаведнага народнаму, маўлення, і таксама рэальна служыла б адзнакай групавой прыналежнасці[36].

Зноскі

  1. (Клімаў 2004).
  2. Напрыклад, ужо ёсць у артыкуле В. Вячоркі ў часопісе «Спадчына», 1994.
  3. С. Запрудскі. Праблемы толькі пачынаюцца // Наша ніва № 7 (128), 12.4.1999.
  4. Герман Бідэр. Моўная сітуацыя ў Беларусі // Наша слова № 33-34, 35, 1995.
  5. IANA registry of language subtags
  6. 6,0 6,1 Клімаў…
  7. Напр., у Клімава.
  8. Напр., Жураўскі, Падлужны.
  9. Алесь Пяткевіч. Ці добра ўчынілі адраджэнцы канца 80-х зрабіўшы выбар на карысьць «тарашкевіцы»?// ARCHE Пачатак. 3 (26) — 2003. Старонкі 72-80.
  10. Форум. Барыс Пятровіч. 18 сьнежня 2007// Радыё «Свабода». Дата доступу: 14 чэрвеня 2009
  11. Зьміцер Панкавец. Пазьняк перавёў Радыё Рацыя на «наркамаўку»// Наша Ніва. 20 чэрвеня 2007
  12. (руск.) Виктория Попова. Наследный принц богемы// Совецкая Белоруссія. 2 лютага 2008
  13. Вадзім Доўнар. «Тарашкевіца» ў «СБ»: Вольскі здзіўлены. Здановіч дазваляе// Радыё Рацыя. 4 лютага 2008
  14. Суіснаваньне ў Беларусі двух правапісаў Ніна Баршчэўская. Беларуская эміграцыя — абаронца роднае мовы. — Варшава: Катэдра Беларускай Філялёгіі Факультэт Прыкладной Лінгвістыкі і Ўсходнеславянскіх Філялёгіяў Варшаўскі Ўніверсітэт, 2004. [1]
  15. «Уладар Пярсьцёнкаў» па-беларуску // «Наша Ніва», 11 лістапада 2008 г.
  16. Біблія. Кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету. Кананічныя ў беларускім перакладзе / Пер. Васіль Сёмуха. — Duncanville, USA: World Wide Printing, 2002. — 1536 с. ISBN 1-58712-085-2.
  17. Наркамаўка і тарашкевіца: два правапісы, як два сьцягі // «Радыё Свабода», 31 кастрычніка 2005 г.
  18. Апытаньне часапіса Arche: Ці добра ўчынілі адраджэнцы канца 80-х, зрабіўшы выбар на карысьць «тарашкевіцы»? // ARCHE Пачатак, 2003.
  19. 19,0 19,1 Сяргей Важнік. Беларуская мова ў Інтэрнэце // Acta Neophilologica VIII, Olsztyn 2006
  20. Белорусско-русский (Великолитовско-русский) словарь / Беларуска-расійскі (Вялікалітоўска-расійскі) слоўнік / Byelorussian-russian (Greatlitvan-Russian) Dictionary. — New York: Lew Sapieha Greatlitvan (Byelorussian) Foundation, 1989. Library of Congress catalog card No. 89-092248.
  21. Беларуска-расійскі слоўнік. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925. — Факсімільнае выданьне: Менск: Народная асвета, 1993. ISBN 5-341-00918-5.
  22. Кароткі расейска-беларускі фізыялягічны слоўнік. — Менск: Тэхналогія, 1993.
  23. Пашкевіч Валентына. Ангельска-беларускі слоўнік
  24. Кур'янка Мікалай. Нямецка-беларускі слоўнік = Deutsch-belarussisches Worterbuch
  25. 1991-2006. Вынікі ад Зьмітра Саўкі // «Завтра твоей страны»
  26. Гапоненка…
  27. 27,0 27,1 27,2 27,3 27,4 27,5 27,6 Пацехіна…
  28. Мовазнаўчая праблематыка ў тэрміналогіі… С.134—136.
  29. Мовазнаўчая праблематыка ў тэрміналогіі… С.137—139.
  30. Мовазнаўчая праблематыка ў тэрміналогіі… С.132—134.
  31. У гэтым выпадку абедзве лексемы — калькі з ням.: nämlich.
  32. Карскі. Беларусы. Т.1. Мн. : БелЭн, 2006. С.379.
  33. Падлужны. Абазначэнне на пісьме мяккасці зычных па прыпадабненню // Беларуская лінгвістыка. Вып. 41. Мн. : Навука і тэхніка, 1993. С.79-84.
  34. 34,0 34,1 Карскі. Беларусы. Т.1. Мн. : БелЭн, 2006. С.400.
  35. Карскі. Беларусы. Т.1. Мн. : БелЭн, 2006. С.409.
  36. 36,0 36,1 Падлужны. Мяккія зычныя ў беларускай мове // Беларуская лінгвістыка. Вып. 45. Мн. : Навука і тэхніка, 1996. С.3-9.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Е. А. Потехина (Минск — Ольштын). Обучение белорусскому языку в условиях белорусско-белорусского двуязычия (проблемы обучения белорусскому языку как иностранному) // Исследование славянских языков и литератур в высшей школе: достижения и перспективы: Информационные материалы и тезисы докладов международной научной конференции / Под ред. В. П. Гудкова, А. Г. Машковой, С. С. Скорвида. — М.:[Филологический факультет МГУ им. М. В. Ломоносова], 2003. — 317 с. С.170—173.
  • Мовазнаўчая праблематыка ў тэрміналогіі // Тэорыя і практыка беларускай тэрміналогіі / Арашонкава Г. У., Булыка А. М., Люшцік У. В., Падлужны А. І.; Навук. рэд. А. І. Падлужны. — Мн.:Беларуская навука, 1999. — 175 с. ISBN 985-08-0317-7. С.128—170.
  • Ніна Баршчэўская, Беларуская эміграцыя — абаронца роднае мовы, Катэдра Беларускай Філялёгіі Факультэт Прыкладной Лінгвістыкі і Ўсходнеславянскіх Філялёгіяў Варшаўскі Ўнівэрсытэт, Варшава 2004.
  • Клімаў І. Два стандарты беларускай літаратурнай мовы [2004?] // Мова і соцыум. (TERRA ALBA. Том III). Магілёў, ГА МТ «Брама». — На пляцоўцы Міжнар. асацыяцыі беларусістаў