Размовы:Харвацкая банавіна

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Напісанне слова «Банавіна» з малой літары[правіць зыходнік]

Як паказвае агляд харвацкай і іншых Вікіпедыях, слова «Банавіна» у гэтым тапоніме прынята сёння пісаць з вялікай літары, напісанне з малой — хутчэй сустарэлае і яго пазбягаюць. Асабліва цікава бачыць скарочаную назву рэгіёна з маленькай літары, што мне здаецца недапушчальным. Plaga med (размовы) 21:00, 16 студзеня 2023 (+03)[адказаць]

У кожнай мовы свае правілы прастаноўкі вялікай і малой літар, а ў харвацкай мове слова Banovina ўвогуле ідзе першым. У нас ва ўласнай назве першае слова «Харвацкая» таксама ідзе з вялікай літары, згодна з Правіламі 2008 года капіталізаваць астатнія словы, калі яны пазначаюць няўласныя паняцці, не трэба.--Artsiom91 (размовы) 21:16, 16 студзеня 2023 (+03)[адказаць]
Добра, дзякуй, у мяне чамусьці паўставалі некаторыя паралелі з назвамі дзяржаў, але тут назва тэрытарыяльнай адзінкі ў дзяржаве, таму такія параўнанні будуць недарэчнымі. Plaga med (размовы) 23:18, 16 студзеня 2023 (+03)[адказаць]