Размовы:Хроніка Прускай зямлі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Цікава, дык, хто на самай справе з'яўляецца аўтарам ХПз? :)--***Гарадзенскі*** 20:06, 31 Жнівень 2008 (UTC)

Герман ВАРТБУРГ — храніст 14 ст. Капелан Лівонскага ордэна, яго ваяўнічы прыхільнік. Аўтар «Хронікі Прускай зямлі», напісанай на лацінскай мове. Твор ахоплівае гісторыю рыцарства да 1378, сучасныя аўтару падзеі апісваюцца з 1358. Вартбург як апалагет ордэна піша аб яго велізарных заслугах і бескарыслівых подзвігах на славу хрысціянства, апраўдвае гвалт і разбой «братоў-хрысціян». У хронікі змешчаны звесткі пра рыцарскія набегі на беларуска-літоўскія землі ў 1330, 1332, 1333-1334. 1339 і інш.


Літ.:


А адкуль гэта, бо не шукаецца, во ж ёсць Хроніка Лівоніі, Вартберг. --Максім Л. 20:39, 31 Жнівень 2008 (UTC)

Дзіўна,) энц. гіст. бел 1994. т2 ст 224--***Гарадзенскі*** 20:46, 31 Жнівень 2008 (UTC)

Пэўна што памылка, Герман канечне пачытываў гэтую кніжку (Chronicon terrae Prussiae) доўгімі зімнімі вечарамі, але не ён аўтар :) --Максім Л. 21:08, 31 Жнівень 2008 (UTC)
Ну Вартбург, ну Герман, ай да сукін сын:)))--***Гарадзенскі*** 21:32, 31 Жнівень 2008 (UTC)
Думаю, што памылка ўзнікла з-за таго што Лівонская хроніка Г. Вартбера апублікаваная была ў зборніку Scriptores rerum Prussicarum, ну і тут карэктары троху "падправілі" аўтара артыкула, бо ў "Прускім" зборніку не можа ж быць лівонскай хронікі, толькі пруская. Праўда ж? ;)) --Максім Л. 06:33, 1 Верасень 2008 (UTC)

Відаць, не з БелЭн пачалася "праца без рэдактараў"... Yury Tarasievich 07:11, 1 Верасень 2008 (UTC)

Ды і самае прозвішча Германа як Вартбург вельмі дзіўны варыянт, думаю тут як раз карэктары (не навуковыя, а літ.) пашчыравалі. --Максім Л. 07:29, 1 Верасень 2008 (UTC)