Размовы:Эліпс

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Як павінна выглядаць спасылка на "Гіпербала", улічваючы шматзначнасць слова?

х.з.ў. як Гіпербала (геаметрыя) Yury Tarasievich 12:58, 15 September 2006 (UTC)

У мат.тэрміналогіі прынята выкарыстоўваць "пункты", а не "кропкі". Mienski 12:53, 23 September 2006 (UTC)

Маю тэрміналогію трэба правіць бязлітасна, бо я зараз матэматыку вучу па-літоўску, таму беларускую тэрміналогію пазабываўся... Прабачце за такую к-ць памылак...:)Astap 13:03, 23 September 2006 (UTC)
Хм. У Вільні вучышся?.. Не зайздрошчу:Р А наконт колькасці памылак - іх ЗУСІМ НЕ ШМАТ: ты сябе недаацэньваеш;-) Mienski 13:09, 23 September 2006 (UTC)
А чаму не зайздросціш? (Не маю на ўвазе, што трэба зайздросціць, але па мойму тут вучыцца абсалютна нармальна)Astap 14:39, 23 September 2006 (UTC)
Усё ж -- не дома? Yury Tarasievich 19:00, 23 September 2006 (UTC)
+1. Mienski 19:16, 23 September 2006 (UTC)

"Акружнасць"[правіць зыходнік]

Знайшоў прыгожы адпаведнік тут - "Акружына" -- Antos’ Kazmyarchuk 14:46, 23 September 2006 (UTC)

Там увогуле шмат прыгожых словаў, але кніжка, на колькі я памятаю, на тарашкевіцы, і не памятаю, ці зацверджана яна акадэміяй навук ці яшчэ кім (нажаль, не маю яе пад рукой - дома ў Мінску недзе была...)
? А чаму на вокладцы напісана: Матэматычная энцыклапедыя? -- Antos’ Kazmyarchuk 15:08, 23 September 2006 (UTC)
Ок. Я кажу ж, што не памятаю, але спрачацца, што ў ей шырока выкарыстоўваецца "нязвыклая" лексіка, спадзяюся не будзеце? Ну, хаця б узяць "Айзэк Ньютан" замест звыклага "Ісак". Мне гэта падабаецца, але я не ведаю, на колькі гэта можна ўжываць у рамках афіцыйнага правапісу. У слоўніках гэтага слова, па ўсей бачнасці, яшчэ няма...Astap 15:21, 23 September 2006 (UTC)
У нарматыўным слоўніку няма, але, яго пэўна, трэба ўжыць у дужках у адпаведным артыкуле. -- Antos’ Kazmyarchuk 15:24, 23 September 2006 (UTC)
А ці ніхто не мае "Тэрміналагічны слоўнік па выш. матэматыцы для ВНУ" (Сухая, Еўдакіменка, Траццякова, Гудзень -- Тэрмін. камісія ТБМ)-- Мн.: Навука і тэхніка, 1993. -- колькі ведаю, дык гэта амаль тое самае, што БДУ-скі адпаведнік пад рэдакцыяй праф.(?) Яўгена Радыны -- зірніце калі хто мае магчымасць. Тое, што на matrb/ гэта здаецца і ёсць радынаўскі але "перакладзены". У ТБМ-аўскім ёсць і імёны. Акружына сапраўды там ёсць. Іншых слоўнікаў бадай што няма. Yury Tarasievich 19:14, 23 September 2006 (UTC)
Нарэшце, рэч жа тут не ў тым, каб даць "100% правільны тэрмін" -- а каб паводле галоўнага прынцыпу навуковай публікацыі сумленна даць спасылку -- "узяў у адпаведнасці вось з гэтым". Yury Tarasievich 19:14, 23 September 2006 (UTC)
Зірніце таксама, хто знойдзе руска-беларускі фізічны слоўнік Гродна: ГрДУ, 1999 (Каладзінскі, Карацінская, Сцяцко). Зялёная кніжка з серабрыстымі літарамі, 6 тыс. руб -- смешныя грошы. Yury Tarasievich 19:14, 23 September 2006 (UTC)
Хаця мне больш падабаецца спраўджваць фізіч. тэрміналогію ў БелСЭ -- туды яўна "дацягнуліся" інбелкультаўскія напрацоўкі. :) Yury Tarasievich 19:14, 23 September 2006 (UTC)

Тут Радынаўскі слоўнік: http://project-b.at.tut.by/dict-math/index.html

Дарэчы, ТБМ-аўскі дае "Айзек Ньютан". Працуйма па-навуковаму -- калі узята нестандартнае, то ставіцца спасылка, паводле чаго тэрміналогія. Yury Tarasievich 19:23, 23 September 2006 (UTC)