Размовы:Янка Філістовіч

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

беларускі калабарацыяніст - зараз так завуць людзей, якія змагаюцца за незалежнасць сваёй краіны?--Fenix 89 22:36, 16 лютага 2011 (UTC)

А вызначэнне "калабарацыяніст" залежыць ад таго, за што чалавек змагаўся? --Максім Л. 22:38, 16 лютага 2011 (UTC)
Не :) Проста ў нашым грамадстве гэты тэрмін носіць занадта негатыўны характар: "Калабарацыянист - здраднік"--Fenix 89 23:16, 16 лютага 2011 (UTC)
Думаю, у нашым грамадстве мала хто наогул чуў гэтае слова. Фактычна, яно толькі апісвае факт супрацоўніцтва з акупантамі не даючы яго ацэнкі, у адрозненні ад «здраднік» або «змагар за незалежнасць». Так выконваецца асноўнае правіла Віксы — нейтральны пункт гледжання, бо любыя ацэнкі часта суб'ектыўныя. --Максім Л. 23:33, 16 лютага 2011 (UTC)
Калябарацыяй звычайна называюць супрацоўніцтва з ворагам на шкоду сваёй дзяржаве і народу. Пры такім разуменьні калябарацыя ня можа быць апраўданай, яна караецца як здрада радзіме. - Ю. Туронак. Мадэрная гісторыя Беларусі. 2006 С.849 --JerzyKundrat 07:59, 18 лютага 2011 (UTC)
Калабрацыяй называецца шмат чаго (en:Collaboration), і праўды, калабрацыя (супрацоўніцтва [з ворагам]) караецца як здрада. Пытанне толькі ў тым, хто лічыць гэта здрадай і чый гэта вораг. Туронак даў сваю ацэнку на гэты выпадак. --Максім Л. 09:09, 18 лютага 2011 (UTC)