Размовы:Ян Пазняк

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Надта хутка перадрукоўваеце неправераныя матэрыялы з НН, спадарства. Я наконт: Утрымліваўся ў турме ў Чэрвені, вывезены ў Мінск 22 красавіка 1940[2]. ↑ Апублікаваны фрагмент беларускага катынскага спісу: пад № 70 — дзед Зянона Пазняка // Наша Ніва nn.by — 10:49, 26.02.2013 Невядома, ці той гэта самы Ян Пазьняк. Да даты нараджэння дапісана "prawdopodobnie", адкуль жа ўзялася дата? Агаворка prawdopodobnie толькі ў аднаго Яна Пазьняка. Беларускае напісанне імя і прозвішча таксама чамусьці ў яго аднаго ў спісе. Прычым сама наяўнасць беларускага напісання здзіўляе, улічваючы дыскрымінацыю беларушчыны ў Польшчы. Не выключаю, што "качка". Віталь Станішэўскі

Далучаюся да Вашых сумненняў, але правілы такія, што не можам выкрасліць і гэта меркаванне, калі яно падмацавана спасылкай на крыніцу, у гэтым выпадку на "Польска-расійскі цэнтр...". Вядома, трэба яшчэ высвятляць што гэта за Цэнтр, які ў яго аўтарытэт у гэтай галіне. --Максім Л. (размовы) 13:13, 3 кастрычніка 2013 (UTC)

"Беларускі катынскі спіс"[правіць зыходнік]

Томаш, учора я быў на сайце "Польска-расійскага цэнтра..." і скачаў гэты спіс, там і праўда ёсць Ян Пазняк, але з прыведзеных звестак відавочна, што гэта не дзед З. Пазняка, а нехта іншы. Таму, думаю, адсюль гэта ўсё трэба выдаляць. Наогул, гэты "спіс" вельмі ўмоўны, асабліва яго назва "катынскі" -- яна проста спекуляцыя. --Максім Л. (размовы) 07:19, 4 кастрычніка 2013 (UTC)

На сайце знаходзіцца не поўны спіс, але толькі асобы, якіх амаль на 100% пацвердзілі. Калі Ян Пазняк там - значыць, даследчыкі перакананыя, што гэта менавіта ТОЙ Ян Пазняк. Нічога не будзем выдаляць. Bladyniec (размовы) 10:52, 4 кастрычніка 2013 (UTC)
Вы чыталі там запіс пра Я. Пазняка? --Максім Л. (размовы) 11:14, 4 кастрычніка 2013 (UTC)
" 70. Poźniak Jan / (biał.) Janka Paźniak (Позняк Иван), urodził się w Sobotnikach k/Lidy, prawdopodobnie 19.02.1895 r,, wywieziony z Czerwienia 22 kwietnia 1940 r. przez 226 pułk, do Mińska trafił 22 kwietnia 1940 r.; "

Bladyniec (размовы) 11:43, 4 кастрычніка 2013 (UTC)

А насамрэч:
" 751. Późniak Jan, o. Mikołaj, m. Agata, ur. 03.02.1904 Uglany, pow. Prużana, zaginiony 1939 "
І болей ніякіх Янаў Пазнякоў. Дзе ж праўда? Вы якім спіскам карысталіся, дзе ўзялі? --Максім Л. (размовы) 12:04, 4 кастрычніка 2013 (UTC)
Вы знайшлі нейкі іншы файл. Вось крыніца, якой я скарыстаўся. Там, дарэчы, дакладна напісана, якім спосабам велі даследванне. Прапаную пачытаць, а калі не разумееце, перакладу. Bladyniec (размовы) 12:29, 4 кастрычніка 2013 (UTC)
Можа гэта Вы знайшлі іншы файл? :) Вось файл таксама з сайту Цэнтра. У кожны выпадку, які б з файлаў ні быў праўдзівейшы, маем двух Яна Пазнякоў і тут пэўнасць наогул знікае. --Максім Л. (размовы) 12:58, 4 кастрычніка 2013 (UTC)
Дакумент, які Ты знайшоў, гэта няпоўная ліста людзей, якія прапалі бяз звестак, з рэшты там ясна напісана, што могуць быць у ім памылкі. Файл, якім я скарыстаўся, гэта прадукт пазнейшай апрацоўкі, дзе аўтары напісалі, што яна амаль на 100% дакладная. Пачытайце пачатак кожнай з апрацовак. Bladyniec (размовы) 13:06, 4 кастрычніка 2013 (UTC)
Томаш, падумай, калі ў тваім спісе Пазняк пад № 70, а ў маім -- № 751, то які спіс няпоўны. Наогул, ні адзін з гэтых спісаў не з'яўляецца крыніцай, бо канечны лёс гэтых людзей толькі здагадка даследчыкаў. Інфармацыю пра людзей даследчыкі бралі з выданняў пра ахвяр палітычных рэпрэсій (такіх як у Маракова, напрыклад), пра далейшы лёс людзей яны робяць толькі здагадкі, але чамусьці гучна называюць гэта "катынскім" спіскам. Таму, трэба ўсё пакінуць як было -- Ян Пазняк быў арыштаваны НКУС у Вільні, далейшы лёс невядомы. Бо гэты "катынскі" спісак рэч вельмі сумнеўная, цацка для СМІ, не болей. Напэўна, Ян Пазняк загінуў, але варыянтаў гэтага можа быць шмат. --Максім Л. (размовы) 13:22, 4 кастрычніка 2013 (UTC)