Размовы:3-ці полк шэвалежэр-лансьераў Імператарскай Гвардыі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Перайменаванне[правіць зыходнік]

Вітаю, @Kanstas. Дзякуй за значанае пашырэнне артыкула. Што датычыць перайменавання, то варта падаць крыніцу, дзе гэты полк называецца па-беларуску менавіта так і гэта не аднойчы, а такая назва прынята і ўжываецца стала. Бо калі кожны пачне пераймяноўваць на свой густ, працэс будзе бясконцым, трэба пэўныя арыенціры. Да таго ж, сумнеўна, што трэба называць транскрыпцыяй з французскай назвы, у беларускай ёсць уласныя назвы для ўсяго гэтага, на іншых мовах да прыкладу не ўжываюць транскрыпцыю, а пішуць па-свойму, т.б. перакладаюць. Ды і транскрыпцыі яшчэ трэба слушна зрабіць, ёсць сумненні, што "шэвалежэр" і "лансьер" гэта слушная транскрыпцыя. Калі што, у гэтай тэме нічога не ведаю і гэта толькі метадалагічныя заўвагі. Дзякуй. Максім Л. (размовы) 13:22, 28 студзеня 2023 (+03)[адказаць]

Вітаю @Maksim L.! Па-першае дзякуй за дапамогу па напаўненні, выпраўленне памылак за мной і слушныя заўвагі:)
Што тычыцца тэмы дыскурсу:
  1. Падаецца, што гэты артыкул, нажаль, ёсць увогуле другой працай на мове наконт гэтай вайсковай адзінкі. Я цягам некалькіх дзён дабяруся да пераклада кніжкі В. Лякіна на беларускую і гляну, што там. Але, падаецца, там будзе калька з расейскай "шэвалежэр-уланскі" (ці неяк так). Гэта некарэктна: назва "уланскі полк" ужо ўключае ў сябе разуменне таго, што гэта адзінка лёгкай кавалерыі, узброеная пікамі, а французскае "chevau-leger" якраз і перакладаецца як "лёгкаконны". Т.ч. выходзіць таўталогія.
  2. Так, транскрыпцыя з французкай - спрэчны момант. Але ж гэта дапамагае чытачу зразумець, што гэтая адзінка не адносіцца да палкоў ВКЛ. Калі мы назавем старонку, напрыклад, як "3-ці ўланскі полк Імператарскай Гвардыі", то застаецца шанец, што чытач суаднясе яго з астатнімі літоўскімі палкамі, а гэта будзе памылкай: адзінка адразу фармавалася як падроздзел Імператарскай Гвардыі Французскай Імперыі і была на французскай службе. У той жа самай расейскай, акрамя "улан", есць тэрмін "шеволежер", які азначае вайскоўцаў лёгкай кавалерыі западнага тыпу. То бок уланамі часцей іменуюць васкоўцаў з былой Рэчы Паспалітай ды Расейскай Імперыі. Гэта мае свой сэнс: называць словам с цюрскімі каранямі заходнееўрапейскага кавалерыста, што нават не адразу і піку атрымаў (у адрозненні ад улан), а ваяваў шаблей, бачыцца не спрэчным.
  3. Найбольш карэктны пераклад французскага "3e régiment de chevau-légers lanciers de la Garde impériale" будзе "3-ці лёгкаконны полк пікінераў Імператарскай Гвардыі" (пікінерамі, калі не блытаю, і называлі ўланскія адзінкі да з'яўлення гэтага тэрміна).
  4. Наконт транскрыпцыі - так, згодны. французскае "chevau-leger" гучыць у арыгінале як "шево-леже", да зручнасці можна дадаць невымоўнае "р", з "lancier" тая самая гісторыя з канчаткам.
Kanstas (размовы) 19:34, 29 студзеня 2023 (+03)[адказаць]
даруйце за затрымку: так, у перакладзе Лякіна («Ліцьвіны ў гвардыі Напалеона») ужываецца "шэволежэр-улан" Kanstas (размовы) 08:40, 3 лютага 2023 (+03)[адказаць]
шэвалежэр* Kanstas (размовы) 18:36, 3 лютага 2023 (+03)[адказаць]