Размовы:Baureihe 80 (DRG BR80)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Пераклад назвы "Veluwsche Stoomtrein Maatschappij" выклікае неадназначнасці. Літаральны пераклад — "Таварыства паравых цягнікоў Велювэ", аднак гэта не вельмі гучыць. Больш пасуе "Таварыства паравой чыгункі Велювэ", але, на маю думку, у арыгінале мелася на ўвазе нешта накшталт "Таварыства аматараў паравой чыгункі Велювэ". Яго супрацоўнікі — валанцёры, арганізацыя больш пахозіць на музей-клуб, возяць турыстаў па лініі, якая праходзіць праз запаведнік Велювэ. Думаю, што большасць людзей не ведае, што такое Велювэ. Таму спыніўся на назве "Таварыства аматараў паравой чыгункі рэгіёна Велювэ". Дапамажыце выбраць. Можа наогул "Велювскае таварыства паравой чыгункі"?

Таксама я не ведаю як па-беларуску пісаць назву рэгіёна — "Велювэ" ці "Вэлювэ". У рускай мове прынята напісанне "Велюве", у нідэрландскай, на мой погляд, розніцы не павінна быць.

Як быць з назвай Брэслаў? У шаблоне пісаць Горад Вроцлаў, не выкарыстоўваць шаблон Горад, ці ўсё-такі Горад Брэслаў? --Sp kenny 18:33, 5 Студзень 2008 (UTC)

З такімі рэчамі, як Брэслаў, у ВП проста — карыстаемся тагачаснай назвай. "Горад ..." называецца асноўны артыкул, а проста ... гэта на яго перасылка (або шматзначнасць).
Беларуская мова артыкулюе ненапружана (дарэчы, бач галосны гук Е, беларуская мова), таму хутчэй "Ве", і на пачатку, і на канцы таксама. Калі гэта гістарычны рэгіён, чаму б не чыркнуць пару радкоў пра яго? Скажам, зямля Велюве, Нідэрланды?
А назва "Таварыства аматараў паравой чыгункі Велюве" дык цалкам добрая, здаецца. Yury Tarasievich 20:32, 5 Студзень 2008 (UTC)
Ці існуе нейкі каталог або правілы пераносу назваў замежных геаграфічных абэектаў, магчыма, выдадзены якой-н. дзяржаўнай установай? Звярнуўся да нідэрландскай Вікіпедыі і знайшоў там галасавы варыянт артыкула: Велюве там гучыць наогул "Фелюв" ці "Фелю" (е — падоўжанае, як "ее", або нават "ей"; в — зусім амаль чутна). Націск на першы склад. У рускай Вікіпедыі прысутнічаюць правілы пераносу назваў, згодна з імі назва гучыць "Велюве", як і адзначана на картах. Выправіў пакуль таксама на Велюве.
Артыкул напісаць паспрабую, але толькі пераклад ці кампіляцыю з перакладаў, бо сам дрэнна ведаю прадмет. =) --Sp kenny 20:57, 6 Студзень 2008 (UTC)
На жаль, у якасці ўзору пакуль давядзецца карыстацца энцыклапедыямі (прычым БелСЭ лепшая — паслядоўнейшая — за БелЭн). Нейкія там у іх (Ін-т мовазнаўства) цяжкасці з гэтым, я пакуль дужа не ўнімаў гэтага пытання. Зрэшты, гэта не такі і кепскі варыянт. Наогул, калі ёсць IPA-транскр., то ў цяжкіх выпадках можна карыстацца адваротнай табліцай Падлужнага (з "Фанетыкі"). Тут у нас пакуль яе няма, бо там старое IPA (да 1989) і паліграфія кепская, не ўсе знакі зразумелыя, а замежныя знаўцы IPA пакуль не дапамаглі. Yury Tarasievich 21:23, 6 Студзень 2008 (UTC)
Вох. "Стармазіў" я. "Фау" (V), асабліва пачатковае, там чытаецца як Ф — Флісінген, Дэлфзейл (? гэта з "фау"?) Фламандыя :). Ё таксама запісваецца — Зёйдэр-Зе, Эймёйдэн, Мааслёйс. Выкарыстоўваецца Ў — Леўвардэн, Аўд-Схонебек. Але — Хілверсюм, Эйндхавен, Зволе, р. Ваал.
Наш выпадак не азначаны, але мяркую, "ФейлюэФелюве" гэта цалкам прыдатная апраксімацыя, з улікам фанетыкі літ. мовы. Паправіў, таму што там яшчэ і дыялекты, а наша літ. норма, відавочна, арыентуецца на "ij"="ей", "e"="е" у сяр. слова, і на "w"="в") Yury Tarasievich 21:55, 6 Студзень 2008 (UTC)