Baureihe 80 (DRG BR80)
Baureihe 80 | |
---|---|
DRG BR80 | |
Асноўныя даныя | |
Восевая формула | 0-3-0 |
Краіна пабудовы | Германія |
Усяго пабудавана | 39 |
Краіна эксплуатацыі | Германія |
Шырыня каляіны | 1435 мм |
Тэхнічныя даныя | |
Baureihe 80, DRG BR80 (бел.: Баўрайхэ 80) — тып манеўровага лакаматыва класу танк-паравоз, які выпускаўся ў Германіі (?—1928) згодна са стандартнай тыпавой праграмай Дзяржаўнай чыгункі Германіі (ням.: Deutsche Reichsbahn Gesellschaft, DRG).
Тып прызначаўся для працы на вялікіх пасажырскіх вакзалах, такіх, як вакзалы Берліна, Лейпцыга альбо Кёльна. Праект меўся замяніць мноства рознатыпных малых лакаматываў адзіным стандартным тыпам па ўсёй Германіі. Да 1928 года розныя лакаматывабудаўнічыя заводы агульна вырабілі 39 машын серыі 80 (Hohenzollern — 22; Jung — 5; Union — 7; Wolf — 5). Першапачаткова яны працавалі ў дырэкцыях (ням.: Reichsbahndirektionen, RBD) Аўгсбург, Брэслаў, Вюрцбург, Гале, Гановер, Кёльн, Лейпцыг, Рэгенсбург ды Франкфурт-на-Майне.
Пасля Другой сусветнай вайны большасць лакаматываў заставалася ў раёне Лейпцыга і працягвалі працу там да 1968. Па некаторых дадзеных адзін BR80 быў знішчаны ў ходзе баявых дзеянняў.[1] 17 машын патрапіла на чыгункі Федэратыўнай Рэспублікі Германія, у асноўным у Дортмунд ды ў Інгальштат. Апошнія з іх прапрацавалі ў дэпо Швайнфурт, пакуль не былі спісаныя ў 1965 годзе. Некаторыя лакаматывы выкарыстоўваліся як прамысловыя на пад’язных шляхах прадпрыемстваў і шахт да 1968. Ruhrkohle AG, буйное вуглездабываючае прадпрыемства, набыло 6 BR80: нумары 013, 014, 030, 036, 038 і 039. Асобныя экзэмпляры эксплуатаваліся да 1977.
Да нашых дзён захавалася 7 адзінак дадзенага тыпу.
- 80 009 належыць прыватнаму ўласніку і знаходзіцца ў ягоным садзе.
- 80 013 у непрацоўным стане экспануецца ў Нямецкім музеі паравых лакаматываў (Deutsches Dampflokomotiv-Museum), Ноенмаркт-Вірсберг.
- 80 014 знаходзіцца ў Паўднёванямецкім музеі чыгункі г. Хайльброна.
- 80 023 быў перададзены Дрэздэнскаму музею транспарта.
- 80 030 знаходзіцца ў Чыгуначным музеі Бохум-Дальхаўзен. Гэты лакаматыў адметны сваёй нетыповай афарбоўкай, прызначанай спецыяльна для фатаграфавання на чорна-белую стужку, альбо для фотаздымкаў, якія будуць надрукаваны ў газетах ці часопісах.
- 80 036 належыць нідэрландскаму "Таварыству аматараў паравой чыгункі Велювэ" ("Veluwsche Stoomtrein Maatschappij (VSM)").
- 80 039 належыць таварыству Museumseisenbahn Hamm e.V. (MEH).
Спіс BR80 прыналежнасці DB (Deutsche Bundesbahn, Федэратыўная Рэспубліка Германія)
[правіць | правіць зыходнік]Нумар | Апошняе дэпо працы | Дата спісання |
---|---|---|
80 005 | Schweinfurt | 30.10.1964 |
80 013 | Gemünden | 14.05.1959 |
80 014 | Ansbach | 28.07.1959 |
80 015 | Ingolstadt | 28.04.1960 |
80 016 | Schweinfurt | 10.08.1962 |
80 028 | Schweinfurt | 25.06.1963 |
80 029 | Dortmund Bbf | 03.07.1959 |
80 030 | Schweinfurt | 18.10.1961 |
80 031 | Schweinfurt | 10.03.1965 |
80 032 | Gemünden | 18.02.1958 |
80 033 | Schweinfurt | 30.10.1964 |
80 034 | Schweinfurt | 01.08.1962 |
80 035 | Schweinfurt | 11.06.1959 |
80 036 | Schweinfurt | 24.12.1959 |
80 037 | Schweinfurt | 30.09.1960 |
80 038 | Ingolstadt | 12.03.1960 |
80 039 | Schweinfurt | 18.10.1961 |
Зноскі
- ↑ Eisenbahn Journal Archiv II/98. Band №6 Dampflok-Report. Baureihen 80-96.