Размовы з удзельнікам:Алина Барсукевич
Вітанкі
[правіць зыходнік]Прывітанне! Рада бачыць цябе ў Вікіпедыі.
Перайдзі, калі ласка, па гэтай спасылцы, і тады я змагу дадаць цябе на адукацыйны модуль, які будзе аўтаматычна падлічваць твае праўкі і змены. (Залагінься на гэтым сайце таксама пад сваім карыстальнікам.)
Вось тут дапаможнік па працы з Вікіпедыяй: карысная інфармацыя пра тое што такое Вікіпедыя, як яе рэдагаваць, як камунікаваць з супольнасцю. Калі ты яго асіліш, зможаш быць "падаванам" у Вікіпедыі.
Нагадваю заданне: неабходна дадаць 2 абзацы тэксту (са спасылкамі і крыніцамі інфармацыі) па любой з тэмаў атамнай фізікі.
Ты ўжо можаш абіраць тэму і пачаць пісаць. Але таксама на перадапошніх занятках я распавяду больш пра тое, як рэдагаваць Вікіпедыю.
П.С. Не забуць дадаць на сваю старонку пару сказаў пра сабе.--Svetit (размовы) 19:47, 21 лістапада 2016 (+03)
Абвестка
[правіць зыходнік]У наступны чацвер (22.12) залік для ўсёй вашай падгрупы з 13.00 да 14.00. 507 ці 515аб кабінет.
Не тармазі - дароблівай заданне, таму што больш у гэтым годзе мы не пабачымся.--Svetit (размовы) 14:23, 16 снежня 2016 (+03)
Заўвагі
[правіць зыходнік]Аліна, ты дадала крыніцу інфармацыі, а неабходна аформіць яе як зноску.
Зноскі афармляюцца праз тэг "ref".
Добры прыклад афармлення зносак на крыніцы у артыкуле Другі закон Ньютана. Паглядзі вікі-разметку і зрабі па аналогіі.
П.С. Таксама напішы пару словаў на старонку пра сябе.--Svetit (размовы) 12:04, 22 снежня 2016 (+03)
Апошняя заўвага
[правіць зыходнік]Ты зрабіла зноску - добра!
Засталося табе - напісаць пару словаў на сваёй старонцы пра сябе.--Svetit (размовы) 11:05, 25 снежня 2016 (+03)
Вікі-Летнік 2017
[правіць зыходнік]Вітаю, Алина Барсукевич
Запрашаю цябе на Летнік Вікіпедыйнай супольнасці Беларусі!
Калі так здарылася, што заданне ў Вікіпедыі не было для цябе цяжкім і нудным, і табе цікава даведацца больш - што і як можна дадаваць (тэксты, фота), як паляпшаць артыкулы, што такое шаблоны, як пісаць ботаў, як людзі каардынуюцца і працуюць разам онлайн і офлайн - гэты Летнік добрая магчымасць. Таксама можна пазнаеміцца з вікі-рэдактарамі, якія стваралі і гадамі ствараюць беларускую Вікіпедыю.
Ён адбудзецца з 11 па 17 ліпеня, каля Копыля. Зараз каманда арганізатараў (і я таксама) робім праграмку, запрашаем зацікаўленых людзей. (Пры жаданні можна нам дапамагчы, бо гэта валанцёрская справа:)
Для ўдзелу - запаўняй анкету. Калі ёсць пытанні, ці штосьці не панятна - пытай, ці на маёй старонцы размоваў, ці па пошце (imfantina @ gmail.com).