Размовы з удзельнікам:Aka freem

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Прывітанне! Рада бачыць цябе ў Вікіпедыі.

Перайдзі, калі ласка, па гэтай спасылцы, і тады я змагу дадаць цябе на адукацыйны модуль, які будзе аўтаматычна падлічваць твае праўкі і змены. (Залагінься на гэтым сайце таксама пад сваім карыстальнікам.)

Вось тут дапаможнік па працы з Вікіпедыяй: карысная інфармацыя пра тое што такое Вікіпедыя, як яе рэдагаваць, як камунікаваць з супольнасцю. Калі ты яго асіліш, зможаш быць "падаванам" у Вікіпедыі і не чакаць маіх тлумачэнняў, як дадаваць інфармацыю.

На наступнай сустрэчы мы будзем абіраць артыкулы, якія можна і варта дапоўніць.

П.С. Не забуць дадаць на сваю старонку пару сказаў пра сабе.--Svetit (размовы) 21:33, 17 кастрычніка 2016 (MSK)[адказаць]

Вітаю!

Нагадваю заданне: неабходна дадаць 2 абзацы тэксту (са спасылкамі і крыніцамі інфармацыі) па любой з тэмаў атамнай фізікі.

Абірай тэму і пішы. Калі будуць пытанні - пытай.

П.С. Перайдзі, калі ласка, па гэтай спасылцы, і тады я змагу дадаць цябе на адукацыйны модуль, які будзе аўтаматычна падлічваць твае праўкі і змены. --Svetit (размовы) 22:37, 13 лістапада 2016 (+03)[адказаць]

Заўвагі да задання[правіць зыходнік]

Вітаю,

Бачу ты дадаў тэкст, але трэба яго дапрацаваць:

  • дадаць сінія і чырвоныя спасылкі.
  • дадаць зноскі на крыніцы інфармацыі (адкуль ты ўзяў свой тэкст). Бо Вікіпедыя будуецца на інфармацыі з крыніц, якія можна праверыць.

Калі крыніца кніга - пішы яе назву,год выдання, аўтараў. Калі сайт- назву сайта, раздзела з якога браў інфармацыю, спасылку на сайт. Калі - іншамоўны артыкул у Вікіпедыі - паглядзі з якой крыніцы там інфармацыя і дадай. важна - што крыніцы не трэба перакладаць на беларускую мову (іх назва, назва аўтараў бяруцца на той мове, што ёсць).

Крыніцу трэба дадаць як зноску. Глядзі ў Дапаможніку старонку 30. Паспрабуй разабрацца з тэгамі "ref" і шаблонам "зноскі" і дадаць сваю зноску менавіта праз гэты тэг і шаблон.

Добры прыклад артыкула са зноскамі на крыніцы - Другі закон Ньютана. Ты можаш нажаць укладку "рэдагаваць зыходнік", праглядзець вікі-разметку і зрабіць зноску па аналогіі.

Калі будуць пытанні - пытай.

Ці падыходзь заўтра (15.12) з 10.30 да 14.00, бо ў наступны чацвер (22.12) залік афіцыйна для ўсёй вашай падгрупы з 13.00 да 14.00. 507, 513 ці 515аб кабінет.--Svetit (размовы) 23:42, 14 снежня 2016 (+03)[адказаць]

Вітаю, у гэты чацвер - залік для тых, хто зрабіў заданне. Апошняя сустрэча у гэтым годзе.

Калі даробіш заданне згодна заўвагам вышей - будзе ў цябе залік. Калі не - сустрэнемся пасля Н.Г. + у цябе яшчэ неадказаная праца ці штосьці такое засталося лабах. Не зацягвай!--Svetit (размовы) 12:38, 20 снежня 2016 (+03)[адказаць]

Табе засталося толькі дадаць на сваю старонку некалькі словаў пра сабе. Бо Вікіпедыя - гэта супольнасць людзей, і важна хто есць хто.--Svetit (размовы) 11:42, 22 снежня 2016 (+03)[адказаць]

Нарэшце, усё, маладзец!--Svetit (размовы) 23:11, 25 снежня 2016 (+03)[адказаць]


Вікі-Летнік 2017[правіць зыходнік]

Вітаю, aka_freem

Запрашаю цябе на Летнік Вікіпедыйнай супольнасці Беларусі!

Калі так здарылася, што заданне ў Вікіпедыі не было для цябе цяжкім і нудным, і табе цікава даведацца больш - што і як можна дадаваць (тэксты, фота), як паляпшаць артыкулы, што такое шаблоны, як пісаць ботаў, як людзі каардынуюцца і працуюць разам онлайн і офлайн - гэты Летнік добрая магчымасць. Таксама можна пазнаеміцца з вікі-рэдактарамі, якія стваралі і гадамі ствараюць беларускую Вікіпедыю.

Ён адбудзецца з 11 па 17 ліпеня, каля Копыля. Зараз каманда арганізатараў (і я таксама) робім праграмку, запрашаем зацікаўленых людзей. (Пры жаданні можна нам дапамагчы, бо гэта валанцёрская справа:)

Для ўдзелу - запаўняй анкету. Калі ёсць пытанні, ці штосьці не панятна - пытай, ці на маёй старонцы размоваў, ці па пошце (imfantina @ gmail.com).

--Svetit (размовы) 23:06, 23 мая 2017 (+03)[адказаць]