Перайсці да зместу

Размовы з удзельнікам:IP781584110

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Дадаць тэму
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Апошні каментар: 10 месяцаў таму, ад удзельніка MocnyDuham у тэме Ордэн «Заслужаны даглядчык»

Вітаю

[правіць зыходнік]

Вітаю. Выдаў Вам сцяг аўтадаглядчыка. Дзякуй. -- Максім Л. (размовы) 12:46, 2 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць

Ордэн За заслугі

[правіць зыходнік]
Ордэн «За заслугі»
У няспынным паляпшэнні формы і зместу нашых артыкулаўХамелка/ разм. 09:09, 16 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць

Міжзем’е -> Серадзем’е

[правіць зыходнік]

Добры дзень, калі ласка, для стварэння новых катэгорый выкарыстоўвайце опцыю Перанесці. Гэта патрэбна для захавання гісторыі правак. --JerzyKundrat (размовы) 19:17, 27 студзеня 2025 (+03)Адказаць

Вітаю, дзякуй за ўдакладненне, буду карыстацца. IP781584110 (размовы) 19:20, 27 студзеня 2025 (+03)Адказаць
@JerzyKundrat Хачу ўдакладніць: як лепш зрабіць з катэгорыямі кшталту Катэгорыя:Краіны Серадзем’я ці Катэгорыя:Народы Серадзем’я? Раней існавалі Катэгорыя:Краіны Міжзем’я, Катэгорыя:Народы Міжзем’я, але былі выдалены, так што перанесці іх немагчыма. IP781584110 (размовы) 20:58, 27 студзеня 2025 (+03)Адказаць
Аднавіў выдаленыя катэгорыі. --JerzyKundrat (размовы) 21:11, 27 студзеня 2025 (+03)Адказаць
Дзякую. Калі Вам не складана, можна было б аднавіць для пераносу яшчэ наступныя: Катэгорыя:Геаграфія Міжзем’я, Катэгорыя:Гарады Міжзем’я, Катэгорыя:Горы Міжзем’я, Катэгорыя:Эпохі Міжзем’я, Катэгорыя:Артэфакты Міжзем’я. Здаецца, гэта поўны пералік; прынамсі, у Адмысловае:WantedCategories не бачу іншых такіх катэгорый. IP781584110 (размовы) 22:23, 27 студзеня 2025 (+03)Адказаць
YesY Зроблена --JerzyKundrat (размовы) 22:59, 27 студзеня 2025 (+03)Адказаць

Літаратура

[правіць зыходнік]

Англійская літаратура — гэта літаратура, напісаная на англійскай мове ў англамоўным свеце. Так у вас пачынаецца. Але на ёй пішуць і ў Індыі,і ў Афрыцы... Успомнім таго ж Набокава... І слова гэта тут лішняя... Ohlumon (размовы) 19:46, 3 жніўня 2025 (+03)Адказаць

Вітаю, дзякую за заўвагу. Як зазначана ў гісторыі правак, артыкул з'яўляецца перакладам з англійскай Вікіпедыі (en:English literature), дзе адпаведная фраза выглядае так: English literature is literature written in the English language from the English-speaking world. Калі гэтае або любое іншае месца ў перакладзе падаецца Вам недасканалым (паводле формы і / ці зместу), праўце смела. Я таксама працягну рэдагаваць пераклад, выпраўляючы стылістычныя хібы і чырвоныя спасылкі. IP781584110 (размовы) 20:09, 3 жніўня 2025 (+03)Адказаць
А раскажыце на Форуме пра свой досвед перакладу з дапамогай Джэміні. Наколькі ён правільна афармляе артыкул і наколькі трэба вычытваць тэкст. Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 09:18, 4 жніўня 2025 (+03)Адказаць
Так, я рыхтую тэхнічнае апісанне, збіраюся апублікаваць праз некалькі дзён. Што датычыцца афармлення і вычыткі: калі з дапамогай Gemini перакладаю артыкул або канвертую з тарашкевіцы, першую версію заўсёды пакідаю няпраўленую, дакладна такую, як аддала мадэль (гл.: Сусветны атлас моўных структур, Манса Муса, Міла Ёвавіч, Англійская літаратура), каб потым можна было параўнаць з вычытанай версіяй. Галоўная праблема — чырвоныя спасылкі: пакуль што не ведаю надзейнага спосабу патлумачыць мадэлі, каб правярала, ці існуе ў беларускай Вікіпедыі артыкул, адпаведны таму, на які спасылаецца арыгінал. Сярод іншых праблем: адсутныя шаблоны, пераклад у шаблонах (перакладае, дзе не трэба, напрыклад, назву кнігі, і наадварот, напрыклад, пакідае доўгія англійскія цытаты), неідыяматычны стыль. Змест пры перакладзе амаль не скажаецца, і ў прынцыпе гэта можна рэгуляваць прамптом. Артыкулы, даўжэйшыя за ~150 Кб, Gemini 2.5 Pro не цягне (прынамсі, бясплатная версія праз API аддае няпоўны пераклад), але можна падзяліць на некалькі частак і перакласці кожную асобна. IP781584110 (размовы) 11:08, 4 жніўня 2025 (+03)Адказаць
Ну вось першая версія Англійскай літаратуры вельмі здзіўляе. Я насамрэч не магу паверыць, што ён назвы твораў і складаныя імёны пераклаў вельмі карэктна, што гэта не падпраўлена рэдактарам. Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 13:20, 4 жніўня 2025 (+03)Адказаць
Першая версія старонкі — гэта няпраўлены пераклад. Так, большасць імёнаў перададзена слушна (хаця часам можна бачыць недарэчныя памылкі, як Гутенберг замест Гутэнберг, Юліяна Нарвіцкая замест Норыджская, і ўплыў правапісу арыгінала, як Эрманарых замест Германарых). Але ў тым, што гэта машынны пераклад, які патрабуе дбайнай вычыткі, усё яшчэ лёгка упэўніцца, пра гэта сведчаць граматычныя памылкі (сатыру на які расце сярэдні клас), стылёвыя ляпы (за выключэннем некаторых прыкметных выключэнняў) і будова фразы, якая паслоўна паўтарае англійскі арыгінал (іншыя важныя раннія мадэрністы ўключаюць Дораці Рычардсан; гістарычныя раманы натхнілі пакаленне мастакоў; ранняя частка яго кар’еры была прысвечана эстэтыцы і г. д.). Выпраўляць такія недахопы важна яшчэ і таму, што на тэкстах з Вікіпедыі могуць навучацца наступныя пакаленні моўных мадэлей, і хочацца, каб яны валодалі беларускай мовай лепш за тыя інструменты, што маем сёння. IP781584110 (размовы) 13:59, 4 жніўня 2025 (+03)Адказаць
Лепш выкарыстоўваць шаблон нп5, каб не стваралася ўражання, што ў нас пра ўсё "сінія спасылкі". Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:07, 6 жніўня 2025 (+03)Адказаць
  • IP781584110, вы б, на ўсякі выпадак, звяраліся с іншымі вікамі. Вось, напрыклад: Англі́йська літерату́ра — сукупність художніх літературних творів, написаних англійською мовою включно з творчістю письменників, які не обов'язково були англійцями: Джозеф Конрад був поляком, Роберт Бернс — шотландцем, Джеймс Джойс — ірландцем, Дайлен Томас — валлійцем, Едгар Аллан По — американцем, Салман Рушді — індійцем, Відьядхар Сураджпрасад Найпол — тринідадцем, Володимир Набоков — росіянином. Іншими словами — англійська література настільки ж різноманітна, наскільки різні діалекти англійської мови у світі.--Ohlumon (размовы) 10:42, 6 жніўня 2025 (+03)Адказаць
    Праўце смела. На гэты момант пераклад цалкам вычытаны і вікіфікаваны, можаце рэдагаваць змест артыкула, як лічыце неабходным. Я збіраюся прыбраць некаторыя з шаблонаў нп3 (зараз іх больш за 500, што выклікае памылку парсера), больш змястоўных правак у найбліжэйшы час не планую рабіць. IP781584110 (размовы) 17:50, 6 жніўня 2025 (+03)Адказаць
У вас уся прэамбула пра англійскую мову. Між тым, артыкул пра англійскую ЛІТАРАТУРУ. Пра мову іншы артыкул.--Ohlumon (размовы) 18:19, 7 жніўня 2025 (+03)Адказаць
Праўце смела. IP781584110 (размовы) 19:11, 8 жніўня 2025 (+03)Адказаць

Ордэн «Заслужаны даглядчык»

[правіць зыходнік]
Ордэн «Заслужаны даглядчык»
Ордэн «Заслужаны даглядчык»
Ордэн «Заслужаны даглядчык»
За значны ўнёсак у догляд старонак з недагледжанымі зменамі MocnyDuham (размовы) 02:27, 6 кастрычніка 2025 (+03)Адказаць