Размовы з удзельнікам:Itsemurhaja

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Памер старонкі: 9 439

Вітаем

Вітаем у Вікіпедыі!
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
Што зрабіць?
Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці LJ, праз Discord, Telegram, IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
Зрабілі памылку?

--Дзяніс Тутэйшы (размовы) 16:29, 6 студзеня 2015 (FET)

"алфавіт" у Р.скл.[правіць зыходнік]

Прывітанне. У родным склоне "алфавіт" мае канчатак -а. Таму створаная Вамі катэгорыя была выдалена і заменена на катэгорыю з правільнай назвай. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 16:31, 6 студзеня 2015 (FET)

Далучайцеся да напісання выдатнага артыкула пра Беларусь. Ён у мяне ў чарнавіках. --Artificial123 (размовы) 22:06, 12 студзеня 2015 (MSK)[адказаць]

Даць Вам спасылку? Там шмат што ёсць, але і працы нямала. --Artificial123 (размовы) 22:41, 12 студзеня 2015 (MSK)[адказаць]
Я ужо знайшоў, не хвалюйцеся. Са дня на дзень пачну. --Itsemurhaja (размовы) 22:49, 12 студзеня 2015 (MSK)[адказаць]

Вітаю. Пра Белоруссию[правіць зыходнік]

Хацеў бы Вам нагадаць пра тое, што слова "Белоруссия" з'яўляецца нелітаратурным і непрымальным. Па-руску «Беларусь» будзе «Беларусь». Таксама, на нашу думку, няма сэнсу падаваць у артыкуле пра Беларусь назву краіны на рускай мове ўвогуле: гэта інфармацыя лішняя, бо абсалютна ўсім вядомая. Дзяржаўныя жа мовы пазначаны ў табліцы. У тэксце артыкула адмыслова робіцца акцэнт на тое, што дзяржаўная мова паводле Канстытуцыі — беларуская. А руская была да яе прыраўненая толькі ў 1995 г. Пра гэта ў Беларусі мала хто ведае з моладзі, таму раздзяленне неабходнае. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:56, 13 студзеня 2015 (MSK)[адказаць]

  • Прабачце, але ўсё ж такі трэба дадаць рускую назву. У Канстытуцыю ўносіліся папраўкі, яе артыкулы трохі мяняліся. Зараз у Беларусі дзве дзяржаўныя мовы, і я настойваю, каб у артыкуле было таксама дзве назвы. Колькі афіцыйных моў, столькі і назваў. Пра «Белоруссию». На рускамоўным раздзеле Вікіпедыі артыкул пра краіну мянуецца так. Асноўная прычына — распаўсюджанасць назвы ў большасці вымаўляючых па-руску людзей. Калі вы не здольны з гэтым, што ж, не бяда, але дадаць рускія назвы неабходна. --Itsemurhaja (размовы) 14:35, 13 студзеня 2015 (MSK)[адказаць]
Наконт «Белоруссии». Пытанне вельмі складанае. Артыкул «Белоруссия» у рускай Вікі намагаліся перайменаваць некалькі разоў. Спачатку ён называўся «Беларусь», але потым быў перайменаваны. Ёсць купа крыніц і той, і той назвы. Таму не так проста называць вашу краіну па-руску. --Artificial123 (размовы) 15:10, 13 студзеня 2015 (MSK)[адказаць]
Тады трэба напісаць абодва варыянты скарочанай назвы і прадставіць некалькі крыніц. А поўная назва пішацца па-руску без усякіх цяжкасцей. --Itsemurhaja (размовы) 16:21, 13 студзеня 2015 (MSK)[адказаць]
ru:Именование белорусского государства на русском языке. --Artificial123 (размовы) 16:33, 13 студзеня 2015 (MSK)[адказаць]
Ужо дадаў, але ёсць тыя, хто правак не прымуць. Як ім яшчэ штосьці даказваць — не ведаю, але для выдатнага артыкула (на мой погляд) гэта павінна быць. --Itsemurhaja (размовы) 16:40, 13 студзеня 2015 (MSK)[адказаць]

Прывітанне, Itsemurhaja. У мяне такая прапанова: спрэчную "Белоруссию" ў артыкул не ўносіць (ва ўсякім разе, пакуль). Вы сам разумееце, што пачнуцца спрэчкі. У выніку, Вы застопарыцеся на гэтым і дарэмна патраціце сілы, якія лепш накіраваць на бясспрэчныя карысныя праўкі. Тым больш, што над артыкулам пра Беларусь яшчэ працаваць і працаваць. Потым, калі асноўная работа будзе зроблена, і артыкул у цэлым будзе дастаткова якасны, можна будзе асобна абмеркаваць гэтае пытанне. Што думаеце? --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 17:41, 13 студзеня 2015 (MSK)[адказаць]

Будучы якасны артыкул знаходзіцца не ў асноўнай прасторы. --Artificial123 (размовы) 18:03, 13 студзеня 2015 (MSK)[адказаць]
Не згодзен, патрэбна ўказаць, тым больш крыніцы ёсць. Калі ёсць назва на афіцыйнай мове — яе варта паказаць. Інакш навошта патрэбна Вікіпедыя? --Itsemurhaja (размовы) 20:56, 13 студзеня 2015 (MSK)[адказаць]
  1. Перайменуйце катэгорыю, якую Вы толькі што стварылі. --Artificial123 (размовы) 11:41, 18 студзеня 2015 (MSK)[адказаць]