Карта паляка

Карта паляка — гэта дакумент, які пацвярджае прыналежнасць да польскага народа. Уладальнік карты паляка мае правы, акрэсленыя Законам «Аб карце паляка», прынятым сеймам Рэспублікі Польшча 7 верасня 2007 года.
Карту паляка выдаюць выключна асобе, якая не мае польскага грамадзянства альбо дазволу на сталае пражыванне на тэрыторыі Рэспублікі Польшча і мае грамадзянства Рэспублікі Арменіі, Азербайджанскай Рэспублікі, Рэспублікі Беларусь, Эстонскай Рэспублікі, Грузіі, Рэспублікі Казахстан, Кіргізскай Рэспублікі, Літоўскай Рэспублікі, Латвійскай Рэспублікі, Рэспублікі Малдовы, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Таджыкістан, Туркменістана, Украіны ці Рэспублікі Узбекістан і пры тым заяўляе аб сваёй прыналежнасці да польскага народа і выконвае абавязкі, якія вынікаюць з вышэйназванага закона.
Карта паляка дае магчымасць бесперашкодна жыць, працаваць і бясплатна вучыцца на тэрыторыі Польшчы, заязджаць на тэрыторыю гэтай краіны без шэнгенскай візы і падарожнічаць цягнікамі са зніжкай 37%.
Увядзенне карты выклікала пратэсты з боку афіцыйных уладаў Беларусі. У беларускіх дзяржаўных СМІ неаднаразова праходзілі кампаніі, скіраваныя супраць Карты Паляка і супраць Польшчы. Апошні выпадак — жнівень 2009 года, калі ў газеце «Звязда» з'явіўся артыкул пад назвай «Карта паляка: хто маўчыць, а хто i крычыць»[1], прыкладна ў гэты ж час на тэлеканалах АНТ і СТБ з'явіліся відэарэпартажы падобнага зместу.
У 2017 годзе прыняты змены ў закон аб Карце паляка. Новая рэдакцыя пазбавіла права атрымаць яе нашчадкам грамадзян Другой Рэчы Паспалітай, якія не былі палякамі па паходжанні.
Зноскі
- ↑ http://zvyazda.minsk.by/ru/issue/article.php?id=41030(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Карта паляка
- Internet System of Law Acts: The text of the Polish Charter in Polish (choose Tekst ujednolicony) (pl) Архівавана 16 красавіка 2008.
- Poland.gov.pl: Карта паляка {pl} {be} {ru} {uk} (lt) Архівавана 28 кастрычніка 2007.
- Карта паляка (PDF) (be)(недаступная спасылка)
- Jak prawiedłowo zapełnić wniosek na Kartę Polaka Архівавана 20 жніўня 2013.