Размовы з удзельнікам:Julie Ponomarenko

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Памер старонкі: 17 351

Вітаем

Вітаем у Вікіпедыі!
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
Што зрабіць?
Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці LJ, праз Discord, Telegram, IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
Зрабілі памылку?

новыя знаёмыя[правіць зыходнік]

Цяпер у Вас яшчэ больш знаёмых, і ў нас таксама :) А Белазар не цяжкі грэх, калі за ім чытаць і спраўджаць памылкі. З часам усё атрымаеца. --Максім Л. 20:03, 3 Красавік 2008 (UTC)

Ці маглі бы Вы тады праверыць на правапіс Нільс Хенрык Абель? Буду вельмі удзячная =) Julie 21:36, 3 Красавік 2008 (UTC)

Зірніце ў прывітальнай таблічцы раздзел "Зрабілі памылку?" :) --Максім Л. 10:20, 4 Красавік 2008 (UTC)

Вельмі сціплы шаблон: Шаблон:Накід, на мой погляд. Ці варта дадаць выяву? І добра было б адзіную старонку з указаннямі наконт шаболнаў і іх месца ў тэксце. А то іх вельмі нязручна шукаць. Julie 10:25, 6 Красавік 2008 (UTC)

Асноўным будзе шаблон:Пачатак артыкулу, з прыкладна такой выявай якая там ёсць зараз, а шаблон:Накід і шаблон:Дарабіць гэта рэцэдыў дзіцячай хваробы нашай Вікі, калі кожны рабіў нейкі свой варыянт і з часам робатам іх павыдаляем/пазмяняем. Дарэчы, мы тут ужо абмяркоўвалі шаблоны тыпу шаблон:stub и прыйшлі да высновы, што яны мала ў чым карысныя — пералік усіх вельмі малых артыкулаў фарміруецца аўтаматычна (Адмысловае:ShortPages), таму няма вялікай патрэбы неяк яшчэ іх пазначаць дадаючы яшчэ і шаблон тыпу stub. --Максім Л. 10:42, 6 Красавік 2008 (UTC)
Артыкул можа быць няскончаным, але ня вельми кароткім. Вельмі патрэбныя шаблоны кшталту "накід пра...". Шаблон "Накід" дапамагае знайці накатэгарызаваныя накіды. А вось "Пачатак артыкулу" - сумнёўная назва, але калі ўжо вырашана, то няхай будзе грэчка =) Julie 14:45, 6 Красавік 2008 (UTC)
Калі нескончаны, над якім зараз нехта працуе, ці няпоўны то ў іншых Віках для такіх існуюць зусім не stub, а напрыклад ru:Шаблон:Редактирую і ru:Шаблон:Неполнота, бо вялікі артыкул гэты яўна не накід ці пачатак. А накідам усё адно дзе ляжаць, у адной "накідачнай" катэгорыі ці ў 20 катэгорыях, бо ў іх амаль нічога няма і ад падзелу на катэгорыі зместу не пабольшае. Такія мае думкі. --Максім Л. 16:38, 6 Красавік 2008 (UTC)
Я не пагаджуся. Па-першае, бывае, калі артыкул няскончаны, а над ім ніхто не працуе. Але гэта дробязі. А галоўнае - калі напрыклад я ведаю матэматыку і жадаю працаваць з накідамі артыкулаў па вядомай тэме, то мне прасцей будзе адкрыць катэгорыю "Накіды па матэматыцы", чым шукаць іх сярод ўсіх. Я правярала на рускай Вікі =) А сказаць, што зараз у нас няшмат артыкулаў і накідаў - гэта альбо лічыць, што іх ня будзе болей, альбо значна большая праца ў будучыне. Гэта жах. Julie 19:32, 6 Красавік 2008 (UTC)
Яшчэ да таго, як называць нешта "скончаным" (ці не), трэба мець загадзя вызначаныя меркі гэтай самай поўнасці. Відавочна, тры словы — замала, раздзел падручніка — зашмат. Паміж гэтымі слупамі — акіян.
Мая асабістая думка — структура артыкулаў павінна быць шматступеннай, напрыклад: 1) кароткі лід і вызначэнне 2) значэнне і ацэнкі 3) раскрыццё вызначэння 4) гісторыя 5) .... Тады можна было б бачыць адпаведнасць схеме і адпаведна маркіраваць для ахвотных дапрацоўваць. Іначай мы будзем спрабаваць параўноўваць ва ўмовах неіснавання мерак параўнання. Yury Tarasievich 19:46, 6 Красавік 2008 (UTC)
Гэта, нажаль, не фармалізуецца. Кожны з падзелоў можа быць толькі накідам. Магчыма, прасцей пакінуць на сумленне кожнага. І каб хтосці асобна адважны аднойчы зняў пазнаку накіду. Хаця тут усё залежыць толькі ад таго, ці здолее хтосці напісаць адэкватныя "меркі параўнання" Julie 22:42, 6 Красавік 2008 (UTC)
Каб Вы маглі зайсці ў катэгорыю з накідамі пра матэматыку, трэба каб нехта праставіў шаблоны ва ўсіх накідах пра матэматыку :) А на самой справе, усё матэмытычная артыкулы занесены ў Катэгорыя:Матэматыка і ейныя падкатэгорыі напр. Катэгорыя:Постаці матэматыкі. Дык мо і не трэба яшчэ адной "накідна-матэматычнай" катэгорыі? --Максім Л. 20:17, 6 Красавік 2008 (UTC)
Трэба. Не для чытачоў, а для удзельнікаў.
Першае - рэдагаваць артыкул значна прасцей, чым ствараць. Я рэдагавала на рускай Вікі, проста дадавала трохі інфармацыі, калі магла знайсці. І стварыла тут артыкул пра Абеля. Гэта дадаткова - разабрацца ў пагадненні па назвах, дадаць выяву, дадаць інтэрвікі ў гэты і ў ангельскі артыкулы, дадаць спасылкі па годзе і даце нараджэння і смерці, дадаць катэгорыі і шаблоны... Ня ўсім гэта цікава, ня ўсім гэта проста. Згода?
Другое - прасцей рэдагаваць катэгарызаваныя накіды. Таму што і прасцей шукаць. Зноўку ў рускай Вікі я адкрыла спіс накідаў па матэматыцы і знайшла тое, пра што напісаць. А там трэба альбо шукаць сярод усіх накідаў, альбо - сярод усіх артыкулаў па матэматыцы. Трэба казаць, што гэта значна складаней?
Вось пару хвілін таму даведалася, што існуюсь "схаваныя катэгорыі". Калі метка "Накід па матэматыцы" лішні ў радке ктэгорый, магчыма трэ яго проста схаваць?
А катэгарызаваць накіды лепш пакуль іх меньш, чым калі іх зробіцца зашмат. Калі мы пагадзімся пра тэматычныя накіды, я гатовая патраціць (выдаткаваць?) час каб зрабіць некалькі шаблонаў і катэгарызаваць накіды, якія існуюць.
Julie 22:42, 6 Красавік 2008 (UTC)
Шаблоны тыпу "накід" практычна бескарысныя. Такі шаблон вельмі абстрактны, і не дадае карыснай інфармацыі пра стан артыкулу, апроч пацверджання таго, што і так відаць, "кароткасці" (якая, зрэшты, сама ў сабе нічога не азначае) і тэмы тэксту. А вось чаго няма, і што павінна быць, і ў якім выглядзе — падачы гэтай мета-інфармацыі аніводзін існы тут шаблон не абслугоўвае.
Мяркую, варта ўвесці некаторыя градацыі ацэнкі поўнасці тэксту (пакуль не вельмі ведаю, што магло бы рэальна працаваць). Магчыма, маральны абавязак ацэнкі поўнасці тэксту варта было б ускладаць на (апошняга) значнага аўтара; таксама варта б прымусова паказваць візуал такіх шаблонаў у самым нізе старонкі, на падабенства таго, як гэта робяць з кнопкамі "HTML 4.0 compatible", каб не загрвашчваць чытацкае поле зроку. Варта, думаю, увесці шаблон ... (пропуск, дзірка), які б замяняў няісныя часткі (вялікага) тэксту, паказваючы штосьці на падабенства "<...>" і тлумачэнне, чаго няма. Yury Tarasievich 19:33, 6 Красавік 2008 (UTC)
Не усё зразумела. Але мне падаецца даволі відавочным, што:
1) часам бачна, што ў артыкуле не хапае нічога. Тады ня трэба яніякіх тлумачэнняў, а патрэбны нейкі клас старонак ў даведцы "Што мусіць быць у артыкуле пра..." (бачыла падобныя на рускай Вікі). І там пералічаны пажаданыя падзелы.
2) А калі не хапае чагосьці канкрэтнага (як першыя тры дні у мяне не хапала навуковай працы Абеля, была толькі біяграфія, а цяпер не хапае гісторыі трыганамертыі) - то чалавек, які ставіць шаблон "Накід" (ці "Накід пра", ці можа і нічога не ставіць) пакідае ў "размовах" (абмеркаваннях, гутарках, ці як іх) некалькі слоў: "А калі знойдзецца герой, няхай дадасць тут поўны спіс будд з жыццяпісамі" Аніякіх дадатковых шаблонаў не спатрэбіцца.
Julie 22:42, 6 Красавік 2008 (UTC)
Мне здаецца, што мая прапанова ўлічвае інтарэсы чытача, а вашая (як і шмат дзе ў вікіпедыі) — толькі аўтара. Гэты перакос зразумелы і чаканы, але калі ўжо ён выкрыты, лепей звярнуць на яго ўвагу. Мне здаецца, на парадак лепей мець адразу ў тэксце выразнае і акуратнае пазначэнне, дзе і чаго не хапае ў гэтым артыкуле, чым адсылаць чытача сцягваць яшчэ нешта і капацца ў нейкіх размовах, у якіх цяжка разабрацца і якіх ужо можа і не быць на тым месцы, куды адаслалі...
А што тычыць узорнай структуры, то гэта вядзецца пра патрэбнасць нейкіх агульных мерак поўнасці — аднаму не хапае падрабязнасцяў як славутая асоба хадзіла ў дзяцінстве на гаршчок, а іншы хоча ва ўсе месцы, куды можна, паставіць крытыку аблюбаванага кірунку, а трэці нешта яшчэ. Yury Tarasievich 06:32, 7 Красавік 2008 (UTC)
Так, мая прапановы тычыцца аўтараў, таму што и шаблоны кшталту "Накід" тычацца толькі аўтараў. Навошта чытачу ведаць, чаго не хапае на старонцы? Галоўнае - хапае яму інфармацыі альбо не. Ці яму была патрэбна сціплая гісторыя, и ён яе знайшоў, ці яго цікавілі дзіцячыя гаршкі, и ён не знайшоў. Але ж наўрад ці ён, даведаўшыся да ўсяго, што шукаў, пойдзе цікавіцца, чаму аўтары лічаць старонку накідам и чаго не хапае, калі толькі не хоча дадаць сам. Так? Julie 08:26, 7 Красавік 2008 (UTC)
Вы мяне проста пужаеце. :) "Навошта чытачу ведаць, чаго не хапае"??? А як наконт якасці прадукцыі — энцыклапедычнага артыкулу? Бо мы тут сабраліся, у прынцыпе, менавіта для чытача. Бавіць час можна і цікавей. :)) Yury Tarasievich 09:18, 7 Красавік 2008 (UTC)
Калі вы заходзіце на старонку пра, напрыклад, Македонскага, каб паглядзець даты жыцьця яго і яго бацькоў, знаходзіце першае і не знаходзіце другога, вы пачынаеце шукаць, а чаго яшчэ няма на старонцы? Чытачу трэба, што ёсьць, а чаго няма - трэба аўтарам. Julie 09:42, 7 Красавік 2008 (UTC)
Нешта я ўжо нічога не разумею. Няхай кожны ставіць што хоча. :) Yury Tarasievich 10:42, 7 Красавік 2008 (UTC)
Маё пытанне вельмі простае - ці патрэбны шаблоны (і катэгорыі) накід і тэматычны накід? І калі так, то я магу імі займацца, але дзесці ў "Даведцы" гэта трэба адзначыць, што ёсць такія шаблоны і добра іх выкарыстоўваць. Таму што адна я іх паўсюль не пастаўлю... =) Julie 20:23, 7 Красавік 2008 (UTC)
Мы тут шмат ужо гаварылі пра гэта, у т.л. неаднакроць было выказана меракаванне (наша абодвух - М.Л. и Ю.Т. прыватная думка) аб тым што вялікага сэнсу ў гэтым не бачна. Асабіста М.Л. :) думае, што калі Вы лічыце тэматычныя накіды вартымі выдаткаў часу, то можаце іх стварыць бо гэтага Вам ніхто забараніць не можа :) --Максім Л. 20:37, 7 Красавік 2008 (UTC)
Ну то добра, мне ж працы меньш =) Julie 08:01, 8 Красавік 2008 (UTC)