Размовы з удзельнікам:OLEGY385

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку

Вітанкі[правіць зыходнік]

Wiki dapamozhnik offic 0.10beta.pdf

Прывітанне!

Нагадваю заданне: табе неабходна дадаць 3 абзацы са спасылкамі і з крыніцамі інфармацыі на любую тэму па Механіцы.

Таксама на сваёй старонцы дадай некалькі слоў, сказаў пра сябе.

Вось тут дапаможнік па працы з Вікіпедыяй: карысная інфармацыя пра тое што такое Вікіпедыя, як яе рэдагаваць, як камунікаваць з супольнасцю.

Калі якія пытанні будуць - пішы тут, ці ў маёй укладцы "Размовы".--Svetit (размовы) 17:25, 7 снежня 2016 (+03)Адказаць[адказаць]

Заўвагі да задання[правіць зыходнік]

Бачу ты дадаў інфармацыю ў тры артыкула: Імпульс сілы, Закон аб захаванні імпульсу, Абсалютна цвёрдае цела.

Добры пачатак.

Табе неабходна ў кожны артыкул дадаць крыніцы інфармацыі і аформіць іх як зноскі пасля даданага табою тэксту.

Зноскі трэба аформіць праз тэг "ref". А крыніцы - гэта кніга, ці сайт, з якога браў інфармацыю. Калі ты перакладаў з іншай мовы ў Вікіпедыі, тады глянь, якая ў іншамоўным артыкуле была крыніца і дадай яе.

Добры прыклад афармлення зносак на крыніцы ў артыкуле: Другі закон Ньютана. Можаш паглядзець вікі-разметку і зрабіць па аналогіі.

П.С. Калі паспееш дадаць крыніцы да заўтра - прыходзь за залікам ці заўтра (15.12) з 10.30 да 14.00, ці ў наступны чацвер (22.12) (афіцыйна для ўсёй вашай падгрупы) з 13.00 да 14.00. 507 ці 515б кабінет.

п.п.с Таксама дадай пару словаў пра сябе на сваю старонку. --Svetit (размовы) 22:32, 14 снежня 2016 (+03)Адказаць[адказаць]

Заўвагі[правіць зыходнік]

Олег, ты амаль разабрался са зноскамі.

Унізе, пад назвай зноскі павінен быць тэг "рэфліст" - ён у цябе есць.

Гэты тэг атабражае тыя зноскі, якія ты размяшчаеш у тэксце у межах тэга "ref".

Паглядзі яшчэ раз прыклад артыкула пра Другі закон Ньютана (спасылка вышэй есць), і як там аформлены зноскі.

п.с. Не забудзь напісаць пра сабе на сваеё старонцы.--Svetit (размовы) 11:55, 20 снежня 2016 (+03)Адказаць[адказаць]

Заўвагі[правіць зыходнік]

Олег, ты, здаецца, не ведаеш, што такое зноска.

Ты ужо разабрался з тэгам "рэф", але ты размясціў не там.

Калі зноскі (тое што пад тэгам "рэф") размяшчаюцца у тэксце, то яны не адлюстроўваюцца, а паказваецца толькі нумар, які вядзе уніз старонкі, дзе аўтаматычна адлюстроўваецца тое што паміж дужкамі "реф".

Табе трэба проста перанесці "реф" назва кнігі "/рэф" у сам тэкст. У канцы тваго абзацу. --Svetit (размовы) 23:04, 25 снежня 2016 (+03)Адказаць[адказаць]


Вікі-Летнік 2017[правіць зыходнік]

Вітаю, OLEGY385

Запрашаю цябе на Летнік Вікіпедыйнай супольнасці Беларусі!

Калі так здарылася, што заданне ў Вікіпедыі не было для цябе цяжкім і нудным, і табе цікава даведацца больш - што і як можна дадаваць (тэксты, фота), як паляпшаць артыкулы, што такое шаблоны, як пісаць ботаў, як людзі каардынуюцца і працуюць разам онлайн і офлайн - гэты Летнік добрая магчымасць. Таксама можна пазнаеміцца з вікі-рэдактарамі, якія стваралі і гадамі ствараюць беларускую Вікіпедыю.

Ён адбудзецца з 11 па 17 ліпеня, каля Копыля. Зараз каманда арганізатараў (і я таксама) робім праграмку, запрашаем зацікаўленых людзей. (Пры жаданні можна нам дапамагчы, бо гэта валанцёрская справа:)

Для ўдзелу - запаўняй анкету. Калі ёсць пытанні, ці штосьці не панятна - пытай, ці на маёй старонцы размоваў, ці па пошце (imfantina @ gmail.com).

--Svetit (размовы) 22:56, 23 мая 2017 (MSK)Адказаць[адказаць]