Размовы з удзельнікам:Rasool~bewiki
Вітаем
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
|
Карысныя парады
| |
--Cesco 14:58, 3 Люты 2010 (UTC)
Пра старалітву[правіць зыходнік]
Ёсць колькі пытанняў. Вы пішаце: «… — назва пэўнай часткі літвіноў-каталікоў, якая почасту сустракаецца ў дакументах касцёлу Вялікага княства Літоўскага цягам 16—18 ст. Гэтая з’ява яшчэ не даследавана, але зразумела, што каталіцкі клір вылучаў гэтую „старалітву“ з кола літвіноў-каталікоў па нейкіх агульных характэрных рысах. …», — адкуль вядома, што почасту сустракаецца і каму зразумела? Напрыклад, С. В. Марозава, адмысловец менавіта у гэтае галіне, якая і знайшла «старалітву» у справе лоўчага Калусоўскага, піша пра яе вельмі няўпэўнена «нейкая „старалітва“», т.б. больш нідзе яна гэтай старалітвы не сустракала. Наколькі ведаю, праз другія рукі пра размову з М., яна лічыць гэтую старалітву паганцамі, што і відавочна з кантэксту справы Калусоўскага. --Максім Л. 12:38, 25 жніўня 2010 (UTC)
- почасту сустракаецца, ... зразумела, што клір вылучаў - Вядома Казлоўскаму і яму ж зразумела. Там стаіць спасылка. (Козловский И. Судьбы русского языка в Литве и на Жмуди. - Вестн. Зап. России, 1869. т. IV, кн. 11, с. 50). Ён пісаў пра гэныя касцёльныя дакументы 16-18 ст. і зрабіў такія высновы.
- Марозава, адмысловец менавіта у гэтае галіне - У якой галіне? У галіне старой рэлігіі Літвы? Не смяшэце. У нас у краі няма такіх. Тое што яна піша "няўпэўнена" мяне мала клапоціць. Асабліва пра тое што "старалітва" - "паганцы", з гэтага відаць які яна "адмысловец"... Rasool 07:53, 26 жніўня 2010 (UTC)
- Ясна, з *твора* Казлоўскага не бачна з чаго ён робіць высновы, у тым і праблема. Думаў, можа, маеце яшчэ якія звесткі. Разглядаючы гэта ўсё, трэба прызнаць, твор ёсць вынікам юнацкага захаплення Казлоўскага ідэямі заходнерусізму. Марозава адмысловец ў гісторыі хрысціянства на Беларусі, асабліва перыяду куды трапляе і справа Калусоўскага, Казлоўскі ў 20 з нечым гадоў, а лічы меней, не мог перагарнуць столькі дакументаў, сколькі Марозава за навуковую кар'еру -- таму яе няўпэўненасць мацнейшая і аўтарытэтнейшая за яго ўпэўненасць. У справе Калусоўскага ёсць сведчанне, што 6 чалавек "старалітвы" былі прымусова павернутыя ў каталіцтва, адпаведна, гэтыя "старалітвіны" не маглі быць каталікамі -- прычыны няўпэўненасці Марозавай відавочныя. І, калі ласка, кідайце вешаць ярлыкі на ўсіх, хто не згодны з Вашым пунктам гледжання. --Максім Л. 08:30, 26 жніўня 2010 (UTC)
- Ёсць крыніца, ёсць цверджанне у АІ, што чалавек бачыў падобныя дакументы. У чым праблема? На Вашы пытанні я адказаў досыць. Адказаў з МАЙГО гледзішча, бо Вы пыталі мяне. Калі Вам не падабаецца маё гледзішча ці мая рыторыка - не задавайце пытанні мне. Калі Вы так апантаны прагай давесці мне што Марозава ёсць "адмысловец у гісторыі хрысціянства на Беларусі" - калі ласка запрасіце яе для 5-хвіліннай дыскусіі са мной. За пяць хвілін Вам стане зразумела, хто ёсць "адмыслоўцам" і ў якой "гісторыі хрысціянства".
- гэтыя "старалітвіны" не маглі быць каталікамі Канечне, яны біліся галавой аб стод дывірыкса, завывалі "андай тэлявель" на калбе, і спальвалі іконы, Вы што ня ведалі? :)
- прычыны няўпэўненасці Марозавай відавочныя Не бачу ніякай відавочнасці. Няўпэўненасці Ў ЧЫМ?? У сваіх ведах? :) І якія ж "відавочныя" прычыны няўпэўненасці (у чым??..)? Ну старалітвіны не былі каталікамі - і што, гэта катастрофа? А быццам літвіны да 1387 году былі каталікамі?...
- П.С.: А дзе публікацыя Марозавай пра Калусоўскага? Rasool 09:53, 26 жніўня 2010 (UTC)
- Няма ніякай АК, аўтар скончыў гімназію на Доне, а ўніверсітэт толькі 20 гадоў пасля. Таксама, Казлоўскі не напісаў, што бачыў дакументы, дзе гэтая старалітва згадваецца, спасылак у яго дастаткова, але ніводнай на архіўныя дакументы, толькі на зборнікі і абагульняючыя працы, якія ўсім добра вядомыя і дзе старалітвы няма. Таксама, Казлоўскі пісаў не тое, што Вы ўпісалі ў артыкул, у яго няма "пэўнай часткі" і "літвіноў-каталікоў" -- у яго ёсць толькі "звычаі р.-каталікоў, літоўцаў", пагадзіцеся, гэта рэчы зусім розныя.
- Калі Вы не будзеце цвердзіць што "старалітвою" былі чыста ўсе каталікі-літвіны, тады я дазволю сабе ўсё-ткі лічыць што ёю была ЧАСТКА літвіноў-каталікоў. Артыкул напісаны з добрых крыніц (афіцыйнага часопісу), відавочна што аўтар ведаў карысныя для нас звесткі, хоць і не пісаў пра іх дакладана. Калі ведаеце болей - калі ласка дапаўняйце.
- У Казлоўскага "старалітва" не хто, а што (!). Пра пэўную частку гаворкі быць не можа. Старалітвою Казлоўскі называе звычаі, нават не абрады, якіх прытрымліваюцца р.-каталікі літоўцы. Гэтыя звычаі не ствараюць нейкага адзінага комплексу, у адным месцы бытаваў адзін уплыў праваслаўя, у другім -- іншы, таксама і паводле часу. Казлоўскі не вылучае асобнай групы з р.-каталікоў, толькі зазначае уплыў праваслаўнай культуры на р.-каталікоў у Літве і нават Жмудзі. --Максім Л. 12:02, 27 жніўня 2010 (UTC)
- Што датычыць часопіса, ён не афіцыйны і не навуковы, а прыватны гісторыка-літаратурны, вядомы як "друкаваны орган" заходнерусізму. Аўтар не меў адпаведнай адукацыі, каб яго твор лічыць аўтарытэтнай крыніцай, не дадаў нічога новага, усё з ранейшых зборнікаў. Адзіная навізна -- "старалітва", але ён не даў ніводнага прыкладу, ніводнай спасылкі на гэты конт, хоць адносна іншых фактаў спасылаецца заўсёды, праўда, тэндэцыйна інтэпрэтуючы. --Максім Л. 12:29, 27 жніўня 2010 (UTC)
- З справы Калусоўскага ўсё-ткі вынікае, што "старалітва" - гэта людзі. Прытым гэта саманазва. Казлоўскі піша, што назоў Stara Litwa трапляецца ў дакументах касцёлу ад 16 да першай паловы 18 ст. - а 1721 г. гэта якраз справа Калусоўскага. То бо з'ява сапраўды, відаць, існавала аж да першай паловы 18 ст., і (калі даваць веры Казлоўскаму) ад 16 стагоддзя. Выснова: з'ява надзвычай важная і вартая адмысловага даследвання. Пакуль што хопіць умоўнага артыкула, калі ёсць што дадаць - калі ласка насычайце яго дэталямі. Дарэчы, калі знойду спасылку на Калусоўскага, адразу дадам. Rasool 06:26, 30 жніўня 2010 (UTC)
- Калі Вы не будзеце цвердзіць што "старалітвою" былі чыста ўсе каталікі-літвіны, тады я дазволю сабе ўсё-ткі лічыць што ёю была ЧАСТКА літвіноў-каталікоў. Артыкул напісаны з добрых крыніц (афіцыйнага часопісу), відавочна што аўтар ведаў карысныя для нас звесткі, хоць і не пісаў пра іх дакладана. Калі ведаеце болей - калі ласка дапаўняйце.
- Няма ніякай АК, аўтар скончыў гімназію на Доне, а ўніверсітэт толькі 20 гадоў пасля. Таксама, Казлоўскі не напісаў, што бачыў дакументы, дзе гэтая старалітва згадваецца, спасылак у яго дастаткова, але ніводнай на архіўныя дакументы, толькі на зборнікі і абагульняючыя працы, якія ўсім добра вядомыя і дзе старалітвы няма. Таксама, Казлоўскі пісаў не тое, што Вы ўпісалі ў артыкул, у яго няма "пэўнай часткі" і "літвіноў-каталікоў" -- у яго ёсць толькі "звычаі р.-каталікоў, літоўцаў", пагадзіцеся, гэта рэчы зусім розныя.
- Ясна, з *твора* Казлоўскага не бачна з чаго ён робіць высновы, у тым і праблема. Думаў, можа, маеце яшчэ якія звесткі. Разглядаючы гэта ўсё, трэба прызнаць, твор ёсць вынікам юнацкага захаплення Казлоўскага ідэямі заходнерусізму. Марозава адмысловец ў гісторыі хрысціянства на Беларусі, асабліва перыяду куды трапляе і справа Калусоўскага, Казлоўскі ў 20 з нечым гадоў, а лічы меней, не мог перагарнуць столькі дакументаў, сколькі Марозава за навуковую кар'еру -- таму яе няўпэўненасць мацнейшая і аўтарытэтнейшая за яго ўпэўненасць. У справе Калусоўскага ёсць сведчанне, што 6 чалавек "старалітвы" былі прымусова павернутыя ў каталіцтва, адпаведна, гэтыя "старалітвіны" не маглі быць каталікамі -- прычыны няўпэўненасці Марозавай відавочныя. І, калі ласка, кідайце вешаць ярлыкі на ўсіх, хто не згодны з Вашым пунктам гледжання. --Максім Л. 08:30, 26 жніўня 2010 (UTC)
- Давесці Вам нічога не хачу, высвятляю з якіх крыніц пісаны артыкул, а як пісаны выключна з Казлоўскага, то мушу канстатаваць, што сэнс выказванняў Казлоўскага моцна Вамі скажоны. Што да дыскусіі кагосьці з Вамі, то вельмі сумняюся, бо Ваша рыторыка, дыскусія і палеміка на ўзор "хто не з намі, тот супраць нас і дурань", ды прыпраўленая абразамі, не адпавядае нават вольным стандартам Віксы і элементарнай культуры апаніравання.
- Вы проста 100% дакладна апісалі стыль хіба паловы таго, што Вамі называецца "навукай".
- Справа Калусоўскага пра прымусовы хрост ім сваіх падданах у каталіцтва, у справе згадваюцца чатыры катэгорыі вернікаў -- каталікі, уніяты, праваслаўныя і старалітва. Уніятаў, праваслаўных і 6 старалітвінаў Калусоўскі прымусова ахрысціў у каталіцтва, уніяты паскардзілся на гэтыя дзеянні і з-за гэтага быў царкоўны суд. Т.б. старалітва не была каталікамі, бо не было б прычыны іх хрысціць у каталіцтва і аддзяляць у справе ад каталікоў. Пакуль пра старалітву няма ніякага даследвання, то няма і ніякай упэўненасці хто гэтая старалітва, адпаведна не было ўпэўненасці і ў Марозавай -- таму і напісала «нейкая „старалітва“», бо яўна гэта не каталікі, не уніяты і не праваслаўныя, але хто яны пакуль невядома. Пра катастрофу, не зразумеў да чаго Вы.
- Пакуль пра старалітву няма ніякага даследвання - Ну дык пачынайце даследванне, чаго Вы адвалакаеце. Rasool 09:33, 27 жніўня 2010 (UTC)
- П.С. Публікавалася і ў яе манаграфіі і ў некалькіх артыкулаў, але яна разглядала там уніятаў у гэтае справе, старалітву толькі канстатавала. --Максім Л. 21:21, 26 жніўня 2010 (UTC)
- Давесці Вам нічога не хачу, высвятляю з якіх крыніц пісаны артыкул, а як пісаны выключна з Казлоўскага, то мушу канстатаваць, што сэнс выказванняў Казлоўскага моцна Вамі скажоны. Што да дыскусіі кагосьці з Вамі, то вельмі сумняюся, бо Ваша рыторыка, дыскусія і палеміка на ўзор "хто не з намі, тот супраць нас і дурань", ды прыпраўленая абразамі, не адпавядае нават вольным стандартам Віксы і элементарнай культуры апаніравання.
Your account will be renamed[правіць зыходнік]
Hello,
The developer team at Wikimedia is making some changes to how accounts work, as part of our on-going efforts to provide new and better tools for our users like cross-wiki notifications. These changes will mean you have the same account name everywhere. This will let us give you new features that will help you edit and discuss better, and allow more flexible user permissions for tools. One of the side-effects of this is that user accounts will now have to be unique across all 900 Wikimedia wikis. See the announcement for more information.
Unfortunately, your account clashes with another account also called Rasool. To make sure that both of you can use all Wikimedia projects in future, we have reserved the name Rasool~bewiki that only you will have. If you like it, you don't have to do anything. If you do not like it, you can pick out a different name.
Your account will still work as before, and you will be credited for all your edits made so far, but you will have to use the new account name when you log in.
Sorry for the inconvenience.
Yours,
Keegan Peterzell
Community Liaison, Wikimedia Foundation
22:06, 17 сакавіка 2015 (MSK)
Renamed[правіць зыходнік]
This account has been renamed as part of single-user login finalisation. If you own this account you can log in using your previous username and password for more information. If you do not like this account's new name, you can choose your own using this form after logging in: Адмысловае:GlobalRenameRequest. -- Keegan (WMF) (talk)
05:27, 19 красавіка 2015 (MSK)