Размовы з удзельнікам:Roman Kiredey
Вітанкі
[правіць зыходнік]Прывітанне! Рада бачыць цябе ў Вікіпедыі.
Перайдзі, калі ласка, па гэтай спасылцы, і тады я змагу дадаць цябе на адукацыйны модуль, які будзе аўтаматычна падлічваць твае праўкі і змены. (Залагінься на гэтым сайце таксама пад сваім карыстальнікам.)
Вось тут дапаможнік па працы з Вікіпедыяй: карысная інфармацыя пра тое што такое Вікіпедыя, як яе рэдагаваць, як камунікаваць з супольнасцю. Калі ты яго асіліш, зможаш быць "падаванам" у Вікіпедыі.
Нагадваю заданне: неабходна дадаць 2 абзацы тэксту (са спасылкамі і крыніцамі інфармацыі) па любой з тэмаў атамнай фізікі.
Ты ўжо можаш абіраць тэму і пачаць пісаць. Але таксама на перадапошніх занятках я распавяду больш пра тое, як рэдагаваць Вікіпедыю.
П.С. Не забуць дадаць на сваю старонку пару сказаў пра сабе.--Svetit (размовы) 19:49, 21 лістапада 2016 (+03)
Заўвагі
[правіць зыходнік]Вітаю, Раман!
Бачу ты добра папрацаў! Неабходна табе крыху дарабіць артыкулы пра "Нільса Бора", "Макса Борна" і "Атамную зброю":
- дадай у іх зноскі на крыніцы.
Гэта вельмі важна, бо інфармацыя ў Вікіпедыі абапіраецца на крыніцы.
Аформіць крыніцу інфармацыі трэба як зноску (праз тэг "ref") Тут можна паглядзець тэг. (Ці ў іншых артыкулах глянь, як зроблены зноскі праз гэты тэг) --Svetit (размовы) 21:53, 11 снежня 2016 (+03)
Яшчэ крыху
[правіць зыходнік]Бачу ты дадаў шмат літаратуры, у якой можна падрабязней глядзець пра тэмы артыкулаў.
Але твая задача - дадаць яшчэ крыніцы інфармацыі, з якіх ты браў сам інфармацыю. Трэба аформіць яе як зноскі, я пісала вышэй, а не проста спісам літаратуры. Зноска - гэта лічба, якая ствараецца у канцы нейкага сказа і вядзе на удакладненне ніжэй, унізе артыкула на дакладную кнігу ці сайт, адкуль узяты сказ.
Пакінь сваі спісы літаратуры, не выдаляй іх.
Але і дадай зноскі на крыніцы, з якіх ты браў інфармацыю.
Добры прыклад зносак на крыніцы у артыкуле Другі закон Ньютана. Ты можаш адкрыць вікі-разметку і паглядзець як робяцца зноскі.
П.С.Заўтра (ужо сёння)(15.12) можаш падысці, калі у цябе есць пытанні з 10.30 да 14.00, а ў наступны чацвер (22.12) афіцыйны залік для ўсёй вашай падгрупы з 13.00 да 14.00. 507, 513 ці 515аб кабінет.--Svetit (размовы) 00:09, 15 снежня 2016 (+03)
Абвестка
[правіць зыходнік]У гэты чацвер - залік і апошняя сустрэча ў годзе. Паспяшайся дарабіць заданне. Табе крыху засталося.--Svetit (размовы) 12:57, 20 снежня 2016 (+03)
Заданне зроблена
[правіць зыходнік]Маладзец, дарабіў зноскі. Заданне зроблена. Прыходзь па залік.--Svetit (размовы) 12:06, 22 снежня 2016 (+03)
Вікі-Летнік 2017
[правіць зыходнік]Вітаю, Roman Kiredey
Запрашаю цябе на Летнік Вікіпедыйнай супольнасці Беларусі!
Калі так здарылася, што заданне ў Вікіпедыі не было для цябе цяжкім і нудным, і табе цікава даведацца больш - што і як можна дадаваць (тэксты, фота), як паляпшаць артыкулы, што такое шаблоны, як пісаць ботаў, як людзі каардынуюцца і працуюць разам онлайн і офлайн - гэты Летнік добрая магчымасць. Таксама можна пазнаеміцца з вікі-рэдактарамі, якія стваралі і гадамі ствараюць беларускую Вікіпедыю.
Ён адбудзецца з 11 па 17 ліпеня, каля Копыля. Зараз каманда арганізатараў (і я таксама) робім праграмку, запрашаем зацікаўленых людзей. (Пры жаданні можна нам дапамагчы, бо гэта валанцёрская справа:)
Для ўдзелу - запаўняй анкету. Калі ёсць пытанні, ці штосьці не панятна - пытай, ці на маёй старонцы размоваў, ці па пошце (imfantina @ gmail.com).