Размовы з удзельнікам:Sergeysaranoshka

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Прывітанне! Рада бачыць цябе ў Вікіпедыі.

Перайдзі, калі ласка, па гэтай спасылцы, і тады я змагу дадаць цябе на адукацыйны модуль, які будзе аўтаматычна падлічваць твае праўкі і змены. (Залагінься на гэтым сайце таксама пад сваім карыстальнікам.)

Вось тут дапаможнік па працы з Вікіпедыяй: карысная інфармацыя пра тое што такое Вікіпедыя, як яе рэдагаваць, як камунікаваць з супольнасцю. Калі ты яго асіліш, зможаш быць "падаванам" у Вікіпедыі.

Нагадваю заданне: неабходна дадаць 2 абзацы тэксту (са спасылкамі і крыніцамі інфармацыі) па любой з тэмаў атамнай фізікі.

Абірай тэму і пішы. Калі будуць пытанні - пытай.--Svetit (размовы) 17:52, 7 снежня 2016 (+03)[адказаць]

Заўвагі да задання[правіць зыходнік]

Вітаю, маладзец, ты амаль зрабіў заданне. Трэба крыху дапрацаваць.

  • навучыся рабіць спасылкі на словы НЕ ў назоўным склоне. (Паглядзі у іншых артыкулах, як гэта робіцца ў вікі-разметцы). А тое у цябе чырвоная спасылка, напрыклад, на слова "электронаў", хаця есць артыкул "Электрон" і на яго павінна спасылацца слова "электронаў".
  • паспрабуй дадаць зноску на крыніцу інфармацыі (а не проста пункт у спісе літаратуры). Зноскі афармляюцца праз тэг "ref".

Ты можаш паглядзець добры прыклад зносак на крыніцы інфармацыі у артыкуле "Другі закон Ньютана". Зайдзі ў "рэдагаваць зыходнік" і паглядзі, як праз вікі-разметку аформлена зноска.

П.С. Калі паспееш дарабіць, прыходзь за залікам сёння (15.12) з 10.30 да 14.00, ці ў наступны чацвер (22.12) (афіцыйна для ўсёй вашай падгрупы) з 13.00 да 14.00. 507, 513 ці 515аб кабінет.--Svetit (размовы) 00:26, 15 снежня 2016 (+03)[адказаць]

Заданне зроблена[правіць зыходнік]

Заданне зроблена. Маладзец. Прыходзь па залік.--Svetit (размовы) 12:16, 22 снежня 2016 (+03)[адказаць]

Вікі-Летнік 2017[правіць зыходнік]

Вітаю, Sergeysaranoshka

Запрашаю цябе на Летнік Вікіпедыйнай супольнасці Беларусі!

Калі так здарылася, што заданне ў Вікіпедыі не было для цябе цяжкім і нудным, і табе цікава даведацца больш - што і як можна дадаваць (тэксты, фота), як паляпшаць артыкулы, што такое шаблоны, як пісаць ботаў, як людзі каардынуюцца і працуюць разам онлайн і офлайн - гэты Летнік добрая магчымасць. Таксама можна пазнаеміцца з вікі-рэдактарамі, якія стваралі і гадамі ствараюць беларускую Вікіпедыю.

Ён адбудзецца з 11 па 17 ліпеня, каля Копыля. Зараз каманда арганізатараў (і я таксама) робім праграмку, запрашаем зацікаўленых людзей. (Пры жаданні можна нам дапамагчы, бо гэта валанцёрская справа:)

Для ўдзелу - запаўняй анкету. Калі ёсць пытанні, ці штосьці не панятна - пытай, ці на маёй старонцы размоваў, ці па пошце (imfantina @ gmail.com).

--Svetit (размовы) 23:24, 23 мая 2017 (+03)[адказаць]