Размовы з удзельнікам:Vanilla Bear Md

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Прывітанне! Рада бачыць цябе ў Вікіпедыі.

Перайдзі, калі ласка, па гэтай спасылцы, і тады я змагу дадаць цябе на адукацыйны модуль, які будзе аўтаматычна падлічваць твае праўкі і змены. (Залагінься на гэтым сайце таксама пад сваім карыстальнікам.)

Вось тут дапаможнік па працы з Вікіпедыяй: карысная інфармацыя пра тое што такое Вікіпедыя, як яе рэдагаваць, як камунікаваць з супольнасцю. Калі ты яго асіліш, зможаш быць "падаванам" у Вікіпедыі.

Нагадваю заданне: неабходна дадаць 2 абзацы тэксту (са спасылкамі і крыніцамі інфармацыі) па любой з тэмаў атамнай фізікі.

Ты ўжо можаш абіраць тэму і пачаць пісаць. Але таксама на перадапошніх занятках я распавяду больш пра тое, як рэдагаваць Вікіпедыю.

П.С. Не забуць дадаць на сваю старонку пару сказаў пра сабе.--Svetit (размовы) 19:50, 21 лістапада 2016 (+03)[адказаць]

кірылічнае "і" і лацінічнае "i"[правіць зыходнік]

Прывітанне, Vanilla Bear Md. Найперш, дзякуй за някепскі артыкул Атамная тэорыя. Але ёсць заўвага, кірылічнае "і" і лацінічнае "i" - гэта розныя літары, якія маюць розныя коды і адпаведна по-рознаму выглядаюць для камп'ютара. Беларускае "і" - тое, што на беларускай раскладцы. Яно знаходзіцца на месцы рускага "и". Беларуская раскладка ёсць і ў Windows, і ў Linux. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 16:42, 8 снежня 2016 (+03)[адказаць]

Я выправіў лацінічныя "i" на кірылічныя. Праблема з такімі літарамі ў тым, што вокам іх не адрозніш. Таму калі ласка, улічвайце гэта на будучыню. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 17:00, 8 снежня 2016 (+03)[адказаць]

Заданне выканана[правіць зыходнік]

Вітаю!

Маладзец, ты стварыла новы артыкул, дадала крыніцы, сінія спасылкі, катэгорыю. Залік.

Вышэй табе ўдзельнік Дзяніс Тутэйшы напісаў, што ў Вікіпедыі ставіць лацінскую "і" замест кірылічнай - цяжкі грэх, але ён даламог выправіць гэтую памылку, што добра.--Svetit (размовы) 22:28, 11 снежня 2016 (+03)[адказаць]

Прыходзь па залік[правіць зыходнік]

Прыходзь за залікам ці сёння (15.12) з 10.30 да 14.00, ці ў наступны чацвер (22.12) (афіцыйна для ўсёй вашай падгрупы) з 13.00 да 14.00. 507, 513 ці 515аб кабінет.--Svetit (размовы) 00:11, 15 снежня 2016 (+03)[адказаць]


Вікі-Летнік 2017[правіць зыходнік]

Вітаю, Vanilla Bear Md

Запрашаю цябе на Летнік Вікіпедыйнай супольнасці Беларусі!

Калі так здарылася, што заданне ў Вікіпедыі не было для цябе цяжкім і нудным, і табе цікава даведацца больш - што і як можна дадаваць (тэксты, фота), як паляпшаць артыкулы, што такое шаблоны, як пісаць ботаў, як людзі каардынуюцца і працуюць разам онлайн і офлайн - гэты Летнік добрая магчымасць. Таксама можна пазнаеміцца з вікі-рэдактарамі, якія стваралі і гадамі ствараюць беларускую Вікіпедыю.

Ён адбудзецца з 11 па 17 ліпеня, каля Копыля. Зараз каманда арганізатараў (і я таксама) робім праграмку, запрашаем зацікаўленых людзей. (Пры жаданні можна нам дапамагчы, бо гэта валанцёрская справа:)

Для ўдзелу - запаўняй анкету. Калі ёсць пытанні, ці штосьці не панятна - пытай, ці на маёй старонцы размоваў, ці па пошце (imfantina @ gmail.com).

--Svetit (размовы) 23:21, 23 мая 2017 (MSK)[адказаць]