Размовы пра Вікіпедыю:Праект:Польшча/Адміністрацыйны падзел

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Катэгарызацыя артыкулаў[правіць зыходнік]

Паважаныя Вольга і Уладзіслаў, прапаную вызначыцца з прынцыпамі катэгарызацыі артыкулаў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Польшчы. Зараз яно зроблена так-сяк. Мае прапановы наступныя:

1) Фактычна, па памеры і колькасці насельніцтва беларускія і польскія адзінкі прыблізна адпавядаюць:

  • ваяводства - вобласць
  • павет - раён
  • гміна - сельсавет
  • горад на правах павета - горад абласнога падпарадкавання

Ну, толькі падзелу гмін на гарадскія/вясковыя ў нас не маюць аналогій, ну і нічога.

Таму прапаную іх катэгарызаваць тым жа чынам.

  • Артыкулы аб населеных пунктах трапляюць у катэгорыі "Гміна Іванава" і "Населеныя пункты Пятроўскага павета"
  • Артыкулы аб гмінах у якасці асноўных трапляюць у катэгорыю "Гміна Іванава". Магчыма, пры адсутнасці гэтай катэгорыі даданне непасрэдна ў "Адміністрацыйны падзел Пятроўскага павета". Таксама магчыма даданне катэгорый "Гміны Сідараўскага ваяводства" або "Гміны Польшчы".
  • Для гмін ствараюцца катэгорыі "Гміна Іванава", якія трапляюць у "Адміністрацыйны падзел Пятроўскага павета" (і ўсё).
  • Артыкулы пра паветы ў якасці асноўных трапляюць у катэгорыю "Пятроўскі павет". Магчыма, пры адсутнасці гэтай катэгорыі даданне непасрэдна ў "Паветы Сідараўскага ваяводства". Таксама магчыма даданне катэгорыі "Паветы Польшчы".
  • Для паветаў ствараюцца катэгорыі "Пятроўскі павет", якія трапляюць у "Паветы Сідараўскага ваяводства".
  • Артыкулы пра гарады трапляюць у катэгорыю "Гарады Сідараўскага ваяводства". Катэгорыі, калі яны існуюць - таксама.
  • Артыкулы пра гарады на правах павета трапляюць у катэгорыю "Гарады Польшчы на правах павета". У "паветы Польшчы" — не.
  • Патрэбнасць знаходжання артыкулаў непасрэдна ў катэгорыі "Гарады Польшчы" варта ўдакладніць, але я прапаную яе пазбавіць артыкулаў.

2) Большую частку катэгорый адміністрацыйнага падзелу (калі не ўсе) прапаную не прапісваць непасрэдна ў артыкуле. Зрабіць і наладзіць шаблоны "НП-Польшча", "Гміна Польчы", "Павет Польшчы", "Ваяводства Польшчы", каб яны самі прастаўлялі неабходныя катэгорыі. Тады, у залежнасці ад напоўненасці, можна будзе штосьці лёгка змяніць.

--Artsiom91 (размовы) 15:46, 2 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]

Калі не памыляюся, у адрозненне ад Беларусі, паветы-раёны складаюцца выключна з гмін, таму я лічу, што можна замест "Адміністрацыйны падзел Пятроўскага павета" выкарыстоўваць "Гміны Пятроўскага павета". --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:26, 2 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
Ну, у Беларусі зараз раёны таксама складаюцца выключна з сельсаветаў, пасялковыя амаль усе скасаваны. Справа ў тым, што ў катэгорыі "Гміны Пятроўскага павета" хочацца бачыць артыкулы, а не катэгорыі. Але непрынцыпова.--Artsiom91 (размовы) 18:43, 2 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
З шаблонамі праблема ў тым, што калі запоўнены параметр выглядае так — [[Пятроўскі павет, Сідараўскае ваяводства|Пятроўскі павет]] — з яго складана нешта выжаць для катэгарызацыі. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:26, 2 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
Працай над радкамі можна, я штосьці падобнае ўжо рабіў. З населеных пунктаў Беларусі ўжо можна выдаляць усе катэгорыі — яны прастаўляюцца шаблонам. Толькі квадратных дужак у параметрах дакладна не павінна быць. Але, лічу, што ў такім выпадку лепш асобна запаўняць два полі "Пятроўскі павет, Сідараўскае ваяводства" і "Пятроўскі". Дарэчы, а ці ёсць ў Польшчы аднайменныя паветы?--Artsiom91 (размовы) 18:43, 2 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
Так, ёсць, каля 20 --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:58, 2 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]

Вольга, дзякуй, што самі вырашылі, як называць катэгорыі. Ну ўжо сартаванне хоць стаўце.--Artsiom91 (размовы) 19:47, 2 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]

Блін, цярпець не магу гэта сартаванне...--Хамелка/ разм. 19:55, 2 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]