Размовы пра катэгорыю:Млекакормячыя

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Прапаную зрабіць наадварот, перайменаваць існуючую катэгорыю, бо тэрмін «Сысуны» усёткі больш беларускі, чым «Млекакормячыя». Dalibor 15:54, 3 Люты 2010 (UTC)

Больш беларускі гэта як? :) Трэба глядзець як у апошніх энц. выданнях іх пішуць. --Максім Л. 18:45, 3 Люты 2010 (UTC)
А што вы маеце на ўвазе пад апошнімі энц. выданнямі? Dalibor 19:07, 3 Люты 2010 (UTC)
Увогуле, апошняе энцыклапедычнае выданне па біялогіі на беларускай мове, якое я памятаю — гэта «Энцыклапедыя прыроды Беларусі» 1983 года выдання... Dalibor 19:25, 3 Люты 2010 (UTC)
Ну во можна ў ім і паглядзець, таксама ў вялікай БЭ. --Максім Л. 20:09, 3 Люты 2010 (UTC)
Ну ў ім то будуць «млекакормячыя»... А вось напрыклад у каталозе фаўны Бярэзінскага запаведніка канца 1990-х — «сысуны». Dalibor 20:21, 3 Люты 2010 (UTC)
Мы тут спрабуем пазбегнуць прынцыпу "каб не падобна да рускага", вось я да чаго. Вось Пацюпа за сысуноў, кажа млекакормячыя -- царкоўнаславянізм нават[1], Мальдзіс таксама піша пра сысуноў[2] -- па-мойму, дастакова аўтарытэтнае меркаванне за сысуноў, хоць ідэялагічная афарбоўка і праглядаецца :) --Максім Л. 21:16, 3 Люты 2010 (UTC)
Ідэялагічная афарбоўка мяне мала цікавіць, і непадобнасць таксама, шмат беларускіх словаў падобна да рускіх. Увогуле, важна не блытаць, па прыкладзе некаторых аматараў «тарашкевіцы», мову і правапіс. А «млекакормячыя» — сапраўды, ў рускай мове «млекопитающие» — царкоўнаславянізм, а ў беларускай — калька з іх. Увогуле, я нездарма прапаную абмеркаваць не толькі нейкія рэкамендацыі па афармленні біялагічных артыкулаў ды выкарыстанні пэўнай класіфікацыі, але і выкарыстання пэўных назваў і тэрмінаў, бо пытанне гэта складанае, і арыентавацца толькі на энцыклапедыі не варта. Тым больш, што кніг па біялогіі на беларускай мове няшмат, а тэрміналогія, у прынцыпе, яшчэ не устаялася. Dalibor 21:28, 3 Люты 2010 (UTC)
Зараз слоўнікі на іншым кампутары, але пералік артыкулаў, якія мусяць быць у кожнай Віксе па магчымасці быў спраўджаны з Крапівою, т.б. у яго відаць сысуны паданы асноўным значэннем. Да гэтага Пацюпа ды Мальдзіс, таму зраблю перанос, калі будуць нязгодныя будзем думаць. Што да рэкамендацый, то ў біялагічнай тэматыцы круглы нуль, адно што, думаю, трэба браць ужо гатовае, т.б. вырашыць з якім выданнем мы будзем спраўджвацца. Да мяне з гістарычнымі і кулінарнымі пытаннямі, калі ласка :) --Максім Л. 08:31, 4 Люты 2010 (UTC)

Я так разумею, што катэгорыя «Млекакормячыя» з перасылкай на «Сысуны» пакінутая для тых, хто ведае толькі гэты тэрмін? Dalibor 21:06, 4 Люты 2010 (UTC)

Проста пакінуў, пакуль, мо насамрэч прыдасца тым хто не ведае. --Максім Л. 21:16, 4 Люты 2010 (UTC)
То я вынесу ў катэгорыю «Жывёлы», а то нейкая рэкурсія атрымліваецца. Dalibor 21:41, 4 Люты 2010 (UTC)
Толькі як гэта зрабіць? Dalibor 08:08, 5 Люты 2010 (UTC)
Нармальна не атрымаецца, пакуль падобны механізм для катэгорый наогул не распрацаваны выдаўцамі рухавіка -- катэгорыі толькі сціраюцца, перанос і перасылка не прадугледжаныя :( --Максім Л. 08:37, 5 Люты 2010 (UTC)

У школьнай праграме, у выданнях "Бел. энцыклапедыі" — млекакормячыя. Будзем думаць? --JerzyKundrat (размовы) 07:53, 19 чэрвеня 2013 (UTC)

Не будзем думаць. Будзем пераносіць. Ботам. З павагай, ZlyiLev (размовы) 19:20, 9 лістапада 2021 (+03)[адказаць]
Удзельнік:ZlyiLev, рабіце адкат, інакш заблакую бота разам з Вашым асноўным рахункам надоўга. Гэта афіцыйнае папярэджанне. --JerzyKundrat (размовы) 20:06, 9 лістапада 2021 (+03)[адказаць]