Размовы пра шаблон:ВНУ Беларусі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Напэўна, мае сэнс стварыць шаблон Колішнія навучальныя ўстановы Беларусі і перанесці туды настаўніцкія інстытуты 1930-50-х гг. і некаторыя Інстытуты ХХІ ст, якія не мелі статуту вну? Андрэй Берастоўскі (размовы) 11:59, 12 красавіка 2018 (MSK)[адказаць]

Па-першае, для кожнай навучальнай установы павінна быць высветлена, мела яна афіцыйны статус ВНУ або не. Гэты статус павінен пацвярджацца крыніцамі, проста наяўнасці ў назве слова "інстытут" і нават "універсітэт" недастаткова (па змоўчванні ўстанова не лічыцца вышэйшай, гэта патрэбна даказваць). І ў шаблоне павінны застацца тыя, якія афіцыйна мелі статус і на тое ёсць крыніцы (думаю, такіх устаноў будзе не вельмі шмат). Настаўніцкія інстытуты, калі высветліцца што яны мелі нейкі асаблівы статус (не ВНУ, але вышэй за тэхнікумы), можна будзе сабраць разам у нейкім іншым шаблоне. Іншыя ўстановы (у тым ліку сучасныя) не бачу сэнсу збіраць у шаблонах, бо такі ж узровень могуць мець тэхнікумы, вучылішчы і іншыя, якіх вялікая колькасць у Беларусі.--Artsiom91 (размовы) 12:10, 12 красавіка 2018 (MSK)[адказаць]
Наколькі разумею, настаўніцкія інстытуты 1930-50-х гг. не давалі выш. аду. бо вучылі толькі 2 гады і пасля іх нярэдка людзі ішлі ў Мінскі пед. А тэму пра шаблон падняў, бо ёсць і цяпер арганізацыі, якія памылкова аднсяць да вну з-за назвы "інстытут". Адна з іх ужо знікла. Таму ў мяне і ўзнікла ідэя адфутболіць іх у іншыя катэгорыі пад агульным шаблонам "Колішнія навучальныя ўстановы Беларусі". Можна было б стварыць падкатэгорыі для вну, настаўніцкіх інстытутаў і іншых навучальных устаноў. Андрэй Берастоўскі (размовы) 12:25, 12 красавіка 2018 (MSK)[адказаць]
Так, катэгорыяй Катэгорыя:Колішнія навучальныя ўстановы Беларусі можна карыстацца, а пры жаданні ствараць у ёй больш вузкія падкатэгорыі. А вось шаблон "Колішнія навучальныя ўстановы Беларусі" непатрэбны (калі маецца на ўвазе навігацыйны шаблон, а не назва катэгорыі "па шаблоне" ў сэнсе "па ўзоры"), бо такіх устаноў вельмі шмат і крытэрыі ўключэння незразумелыя.--Artsiom91 (размовы) 12:35, 12 красавіка 2018 (MSK)[адказаць]
ок Андрэй Берастоўскі (размовы) 12:38, 12 красавіка 2018 (MSK)[адказаць]
Але нешта трэба рабіць з настаўніцкімі інстытутамі. Андрэй Берастоўскі (размовы) 12:40, 12 красавіка 2018 (MSK)[адказаць]