Размовы пра шаблон:Вікіпраекты

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Спадарства! Вам не здаецца, што самыя назвы вікі-праектаў напісаныя з памылкамі? Пасля дэфісаў вялікія літары не пішуцца, як у "Вікі-Навіны" ці "Вікі-Слоўнік", калі мы ўжо з дэфісамі ўвогуле гэтыя назвы пішам. І нават калі меркаваць, што гэта ўласныя назвы і могуць пісацца як заўгодна, то ў "Каардынацыя Вікі-Праектаў" вялікае "П" зусім нельга напісаць.

Што скажуць мовазнаўцы на гэты конт?

Усё правільна кажаце. Тут і мовазнаўцаў не трэба, а толькі звычайнай граматыкі. Так, як зараз, яшчэ летась пакінулі і забыліся. Yury Tarasievich 21:39, 17 Сакавік 2008 (UTC)
А што калі без дэфісаў і без прагалаў "ВікіСлоўнік"? --MaximLitvin 21:40, 17 Сакавік 2008 (UTC)
Дарэчы ўкраінцы так і пішуць "ВікіСлоўнік", але ў англійскай пішуць адным словам без дзвюх вялікіх літар, таксама і рускія і французы, варта, мусіць, пераназваць усё як у іх? Sp. Shut 21:50, 17 Сакавік 2008 (UTC)

Усё паблытана[правіць зыходнік]

Цісну на Вікікнігі, адкрываецца Вікіслоўнік. Цісну на Вікізвесткі, адкрываюцца Вікікнігі. Віт; размовы 15:04, 8 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]

Паправіў.--Artsiom91 (размовы) 15:15, 8 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]

Выправіць «Вікідадзеныя» на «Вікіданыя»[правіць зыходнік]

Спадарства, я не першы год займаюся перакладам ПЗ на беларускую мову, перакладаў Telegram і іншыя праекты, ведаю досвед Google, Samsung і Microsoft, у якіх лепшыя IT-гласарыі для беларускай мовы, і мяне вельмі засмучвае стан перакладу інтэрфейсу і шаблонаў Вікіпедыі на беларускую мову. Часта ён зроблены непрафесійна і неакадэмічна.

Вось прыклад тут, у назвах вікіпраектаў:

Дадзеныя — дзеепрыметнік, даныя — назоўнік. Памылка вельмі распаўсюджаная, бо ў расейскай мове няма розніцы паміж гэтымі часцінамі мовы і многія думаюць, што перакладаючы слова data так жа сама, як і given, мы аддаляемся ад расейскай.

Тэрмін агульна прыняты сярод перакладчыкаў ПЗ.

Баюся выпраўляць, каб потым не паламаліся спасылкі, прашу дапамогі. Plaga med (размовы) 15:25, 7 кастрычніка 2022 (+03)[адказаць]

Сапраўды, ёсць пэўная недарэчнасць з гэтай назвай. Першапачаткова гэты праект быў падпісаны як «Вікідадзеныя» на беларускамоўнай версіі галоўнай старонкі, і адтуль пайшло. Некалі намагаліся перайменаваць у «Вікізвесткі», але засталося як ёсць. Думаю, можна абмеркаваць з супольнасцю, калі ўсе пагадзяцца з нейкім варыянтам, то перайменаваць на яго.--Artsiom91 (размовы) 17:02, 7 кастрычніка 2022 (+03)[адказаць]