Размовы пра шаблон:OnLua

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Немагчымасць дадавання некалькіх модуляў[правіць зыходнік]

Раней я дадаваў рэалізацыю шаблона Template:Lua з англійскай вікіпедыі, дзе была падтрымка пераліку некалькіх модуляў. Зараз жа гэтай падтрымкі няма + трэба паўсюль уручную прыбіраць прэфікс «Module:», што крыху запавольвае перакладанне дакументацыі. Лічу, што трэба пераглядзець адпаведнасць дадзенага шаблона вопыту іншых моўных версій і пашырыць функцыянальнасць і сумяшчальнасць. Plaga med (размовы) 21:07, 29 снежня 2022 (+03)[адказаць]

Часткова перакладаем з рускай, часткова з англійскай, у іх модулі і шаблоны працуюць па-рознаму, таму і бываюць нестыкоўкі. Пастараюся нешта тут прыдумаць, каб і функцыі з модулей можна было пазначыць, і некалькі модулей, і адкідваць залішняе «Module:» пры неабходнасці.--Artsiom91 (размовы) 21:32, 29 снежня 2022 (+03)[адказаць]
Паглядзеў, бачу што неяк аб’яднаць функцыянальнасць цяжкавата, у англавікі з модулямі магчымасцей больш, але не патрымліваюцца імёны функцый. Аднак, тут маецца рознае ўжыванне: шаблоны выкарыстоўваюць, як правіла, адзін модуль і пэўную функцыю з яго, а модулі карыстаюцца розныя функцыі іншых модуляў, часцей за ўсё некалькіх. Таму для шаблонаў зрабіў, каб працаваў стары код з рувікі, а для модуляў будзе працаваць код англавікі на базе модуля.--Artsiom91 (размовы) 14:38, 7 студзеня 2023 (+03)[адказаць]

Там устаўляецца два модуля, але з-за таго, што другі модуль з’яўляецца падстаронкай другога, то апрацоўваецца як функцыя. Plaga med (размовы) 22:17, 5 верасня 2023 (+03)[адказаць]