Рамаліна доўгаваласатая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рамаліна доўгаваласатая
Beard Comparison.jpg
Рамаліна доўгаваласатая крайняя справа
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ramalina thrausta (Ach.) Nyl.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  190895
NCBI  1234224
EOL  18224792
MB  357186

Рамаліна доўгаваласатая (Ramalina thrausta) — від эпіфітных[1] лішайнікаў рода Рамаліна сямейства Рамалінавыя.

Арэал і месцы рассялення[правіць | правіць зыходнік]

Цыркумбарэальны від, Еўропы, Азіі і Паўночнай Амерыцы, які часцей сустракаецца бліжэй да берагаў акіянаў, чым у кантынентальных раёнах. У Беларусі вядомы ў Брэсцкай (Пружанскі раён), Віцебскай (Аршанскі раён), Гомельскай (Лельчыцкі раён) і Мінскай (Мінскі і Мядзельскі раёны) абласцях[2].

Насяляе хвойныя лясы, але ў іх пасяляецца і на лісцевых дрэвах[3].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Слоевище ў выглядзе павіслых ніткападобных лапасцей, якія часам дасягаюць 20 см даўжыні, светла- або шаравата-зеленаватых, радыяльна-кусцістых або злёгку плоскіх, асабліва ў месцах разгалінаванняў ў аснавання, бліжэй да вяршыні.[2]

Растуць паасобку, не ўтвараючы калоній[1].

Ахова[правіць | правіць зыходнік]

На ўліку ў Чырвонай кнізе Швецыі (катэгорыя E) і Эстоніі, таксама ў спісы знікаючых відаў лішайнікаў ў Фінляндыі (катэгорыя V+), Германіі, Аўстрыі, Нарвегии (катэгорыя V), Латвіі, Літве і Польшчы[1][3].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
статус віду не вызначаны