Рамаліна
| Рамаліна | |||||||||||||||||||||||
| Рамаліна ясянёвая (Ramalina fraxinea) | |||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||
Рамалі́на (Ramalina) — род кусцістых лішайнікаў сямейства рамалінавых.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Слаявіна (талом) лопасцевая, шэра-зялёная, жаўтаватая або белая, абвіслая ці прамастойная, прымацаваная да субстрату асновай. Лопасці на папярочным зрэзе плоскія, зрэдку паверхня лопасці ямістая, няроўная, маршчыністая. Пладовыя цеяы (апатэцыі) бакавыя або канцавыя сядзячыя або на кароткай ножцы. Сумкі булавападобныя або цыліндрычныя, з васьмю бясколернымі спорамі. Споры двухклетачныя.
Талом змяшчае лішайнікавыя кіслоты: уснінавую, эвернавую, салацынавую.
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Вядома каля 240 відаў[1]. Шырока распаўсюджаны ў паўднёвых раёнах Паўночнага паўшар’я. Сустракаюцца ў шыракалістых, мяшаных, яловых лясах і парках на ствалах і суках дрэў ліставых парод (ліпа, дуб, ясень, асіна), радзей на галінах елкі і камянях. На Беларусі звыш 10 відаў[2], у т.л. рамаліна балтыйская (Ramalina baltica), рамаліна разарваная (Ramalina dilacerata), рамаліна мучністая (Ramalina farinaceae), рамаліна ясянёвая (Ramalina fraxinea) і інш.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Некаторыя віды маюць араматычныя рэчывы, якія выкарыстоўваюцца ў парфумернай прамысловасці.
Віды
[правіць | правіць зыходнік]Некаторыя віды:
- Ramalina almquistii
- Ramalina americana
- Ramalina bistorta
- Ramalina calicaris (L.) Fr.
- Ramalina celastri (Spreng.) Krog & Swinscow
- Ramalina cochlearis
- Ramalina complanata
- Ramalina dasypoga
- Ramalina dendriscoides
- Ramalina denticulata
- Ramalina dilacerata (Hoffm.) Hoffm.
- Ramalina evernioides
- Ramalina farinacea (L.) Ach. — Рамаліна мучністая
- Ramalina fastigiata (Pers.) Ach.
- Ramalina fraxinea (L.) Ach. — Рамаліна ясянёвая
- Ramalina geniculata
- Ramalina hypoprotocetrarica W.L. Culb.
- Ramalina inflata (Hook. f. & T. Taylor) Hook. f. & T. Taylor
- Ramalina intermedia
- Ramalina lacera (With.) J.R. Laundon
- Ramalina leptocarpha
- Ramalina linearis
- Ramalina menziesii
- Ramalina montagnei
- Ramalina obtusata
- Ramalina paludosa
- Ramalina peruviana
- Ramalina petrina
- Ramalina pollinaria — Рамаліна пылковая
- Ramalina polymorpha
- Ramalina rigida
- Ramalina roesleri
- Ramalina scoparia
- Ramalina sinensis Jatta
- Ramalina sorediantha
- Ramalina stenospora
- Ramalina subamplicata
- Ramalina subleptocarpha
- Ramalina subpellucida
- Ramalina tenuis
- Ramalina thrausta — Рамаліна доўгаваласатая
- Ramalina unifolia J.W. Thomson
- Ramalina usnea
- Ramalina willeyi
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- РАМАЛІНА на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларуская энцыклапедыя»