Раніца (газета, 1929)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Раніца (1929))
«Раніца»
Тып газета
Заснавана кастрычнік 1929
Спыненне публікацый студзень 2021
Мова беларуская
Перыядычнасць 1 раз у месяц
Галоўны офіс

«Раніца» — газета для дзяцей школьнага ўзросту і падлеткаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Выдаецца з кастрычніка 1929 года ў Мінску штотыднёва на беларускай мове. Першапачаткова называлася «Піянер Беларусі», з 1993 года — сучасная назва. Асвятляе пытанні гісторыі Беларусі, адраджэння нацыянальнай культуры; патрыятычнага, працоўнага, фізічнага, эстэтычнага выхавання дзяцей і падлеткаў, расказвае пра дзейнасць дзіцячых згуртаванняў і арганізацый у школах і дзіцячых установах рэспублікі.

У 2010 годзе шэраг СМІ паведамляў пра закрыццё газеты «Раніца»[1][2], аднак з кастрычніка 2010 года газета працягвала выходзіць штомесяц як дадатак да газеты «Переходный возраст»[ru]. Са студзеня 2021 года выхад газеты «Раніца» быў спынены па ініцыятыве кіраўніцтва выдавецкага дома «Педагагічная прэса» (разам з газетай «Переходный возраст»).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]