Раніца (газета, 1939)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Раніца (1939))
Jump to navigation Jump to search
Тып часопіс

Краіна
Рэдактар Станіслаў Іосіфавіч Станкевіч
Мова беларуская

Раніцагазета, якая выдавалася са снежня 1939 па красавік 1945 ў Берліне на беларускай мове пад кантролем нацысцкіх уладаў.

Газета выходзіла 1-4 разы ў месяц. Друкавала прамовы кіраўнікоў нацысцкай Германіі, ваенныя зводкі, асвятляла становішча на франтах ІІ сусветнай вайны, міжнародныя адносіны. Змяшчала матэрыялы пра дзейнасць Беларускага прадстаўніцтва, беларускіх культурна-асветніцкіх суполак і арганізацый за мяжой, інфармавала пра падзеі на Беларусі.

Тут былі апублікаваны артыкулы гістарычнай тэматыкі М. Шкялёнка, А. Адамовіча, У. Глыбіннага, К. Езавітава, творы М. Багдановіча, Л. Геніюш, Н. Арсенневай, Я. Палоннага.

Выйшла не менш за 233 нумары.