Станіслаў Іосіфавіч Станкевіч
Станіслаў Іосіфавіч Станкевіч | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 23 лютага 1907[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 лістапада 1980[1] (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец, пісьменнік |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
![]() |
Станіслаў Іосіфавіч Станкевіч (23 лютага 1907, в. Арляняты, Ашмянскі павет, цяпер Смаргонскі раён — 6 лістапада 1980) — беларускі грамадскі дзеяч, літаратуразнавец, кpытык, публіцыст. Псеўданімы: Алесь Крыга, Дзівасіл, С. Крушыніч, А. Скіба, Алесь Скіба, Раман Шарупіч ; крыптонімы: Ст. Ст., Др. Ст. Ст.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Паходзіць са знакамітага ў беларускім руху роду Станкевічаў, пляменнік Яна Станкевіча па матчынай лініі.

Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназііі. Скончыў Віленскі ўніверсітэт імя Стэфана Баторыя (1933), абараніў магістарскую дысертацыю «Беларуская стыхія ў творах Элізы Ажэшкі». У 1936 набыў годнасць доктара філасофіі ў галіне польскай і славянскай літаратуры за даследаванне «Беларускія элементы ў польскай рамантычнай паэзіі»[2]. Састаяў у Беларускім студэнцкім саюзе. Адзін з кіраўнікоў Таварыства прыяцеляў беларусаведы, рэдактар часопіса «Студэнцкая думка». Выкладаў у Віленскім універсітэце, у 1937-38 працаваў у Югаславіі і Балгарыі. У перыяд акупацыі Беларусі быў бургамістрам Барысаўскай акругі, акруговым намеснікам Беларускай цэнтральнай рады ў Баранавічах. 3 лета 1944 — у Германіі. У пачатку 1945 рэдактар газеты «Раніца» (выдавалася ў Берліне), быў першым старшынёй «Антыбальшавіцкага блоку народаў» (1946). Садзейнічаў адкрыццю філіяла Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Мюнхене, выданню часопіса «Запісы», быў яго рэдактарам. Працаваў у беларускай рэдакцыі радыёстанцыі «Свабода», Інстытуце вывучэння СССР (Мюнхен). 3 1962 жыў у ЗША. Старшыня Беларуска-амерыканскага задзіночання (1963-65). Рэдактар газеты «Беларус» (1963-80). Аўтар кнігі «Беларуская падсавецкая літаратура першай палавіны 1960-х гг.» (1967).
Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансуіку ў штаце Нью-Джэрсі (ЗША)[3].
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу. Мн., 1994;
- Янка Купала // Спадчына. 1998. № 3;
- Беларускія элемэнты ў польскай рамантычнай паэзіі // Спадчына. 1998. № 5-6; 1999. № 1-2, 4.
Зноскі
- ↑ а б Stanisław Stankiewicz // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ Станкевіч Станіслаў. Беларускія элемэнты...
- ↑ Станіслаў Станкевіч. Сэрыя «Партрэты віленчукоў»
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Вабішчэвіч А. Станкевіч Станіслаў Іосіфавіч // ЭГБ, Т. 6, кн. І. — Мн. 2001.
- Станіслаў Станкевіч // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995. Т. 6. С. 669
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 23 лютага
- Нарадзіліся ў 1907 годзе
- Нарадзіліся ў Арлянятах
- Памерлі 6 лістапада
- Памерлі ў 1980 годзе
- Памерлі ў Нью-Ёрку
- Пахаваныя на Беларускіх могілках у Іст-Брансуіку
- Члены Беларускага навуковага таварыства (1918)
- Члены Беларускага студэнцкага саюза
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Смаргонскім раёне
- Грамадскія дзеячы Беларусі
- Літаратуразнаўцы Беларусі
- Публіцысты Беларусі
- Члены Беларускай цэнтральнай рады
- Члены Беларуска-амерыканскага задзіночання
- Навучэнцы Віленскай беларускай гімназіі