Перайсці да зместу

Расанскі кодэкс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
невядома[1]
Расанскі кодэкс. VI стагоддзе
Codex Rossanensis
Матэрыял Пергамент
Памеры 31 × 26 см
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Расанскі кодэкс» (лац.: Codex Rossanensis; умоўнае абазначэнне: Σ або 042) — унцыяльны манускрыпт VI стагоддзя на грэчаскай мове, які змяшчае тэкст Евангелля паводле Матфея і Евангелля паводле Марка, на 188 пергаментных аркушах (31 x 26 зм) з лакунай у Марк 16,14-20[2][3]. Назва рукапісу паходзіць ад горада, у якім рукапіс быў знойдзены.

Асаблівасці рукапісу

[правіць | правіць зыходнік]

Расанскі кодэкс напісаны сярэбранымі чарніламі на пурпурным пергаменце. Скарачэнні для слоў «Бог» і «Ісус» (nomina sacra) вылучаны залатымі літарамі. Тэкст на аркушы размешчаны ў дзвюх калонках, па 20 радкоў у кожнай[3].

Расанскі кодэкс, разам з Сінопскім кодэксам (О), Берацкім кодэксам (Φ) і Пецярбургскім Пурпурным кодэксам (N), належыць да групы пурпурных унцыяльных рукапісаў[4].

Грэчаскі тэкст рукапісу адлюстроўвае візантыйскі тып тэксту, вельмі блізкі да Пецярбургскага Пурпурнага кодэкса. Рукапіс аднесены да V катэгорыі Аланда[3]. Тэкст рукапісу быў выдадзены Гебхардам (О. von Gebhard) у 1883 годзе.

Рукапіс быў знойдзены ў 1879 годзе ў Расана на поўдні Італіі[2]. Рукапіс належыць Архібіскупскаму музею г. Расана.

Зноскі

  1. Make Lists, Not War — 2013.
  2. а б C. R. Gregory, «Textkritik des Neuen Testaments», Leipzig 1900, vol. 1, p. 92
  3. а б в Kurt und Barbara Aland, Der Text der Neuen Testaments. Einführung in die wissenschaftlichen Ausgaben sowie in Theorie und Praxis der modernen Textkritik. Deutsche Bibelgesellschaft, Stuttgart 1981, S. 123. ISBN 3-438-06011-6.
  4. Bruce M. Metzger, Bart D. Ehrman, The Text Of The New Testament: Its Transmission, Corruption and Restoration, New York — Oxford 2005, Oxford University Press, p. 84.
  • Oscar von Gebhardt, Die Evangelien des Matthaeus und des Marcus aus dem Codex purpureus Rossanensis. Leipzig : Hinrichs, 1883
  • Walther, Ingo F. and Norbert Wolf. Codices Illustres: The world’s most famous illuminated manuscripts, 400 to 1600. Köln, TASCHEN, 2005. pp 62–63.
  • Kurt Weitzmann. Late Antique and Early Christian Book Illumination. New York: George Braziller, 1977.
  • Лихачёва В. Д. Искусство Византии IV - Xv веков. — М.: Искусство, 1986 — С. 78-80.