Раскрыжаваны салдат
Раскрыжаваны салдат (англ.: The Crucified Soldier) — прапагандысцкі міф, створаны брытанскай прэсай падчас Першай сусветнай вайны. Паводле гэтага міфа нямецкія салдаты падчас бітвы на Іпры 24 красавіка 1915 гады захапілі ў палон і раскрыжавалі на дрэве ці на плоце салдата з Канадскага корпуса. Упершыню апісанне гэтай падзеі з'явілася ў брытанскай газеце Times ад 10 мая 1915 года і называлася «Torture of a Canadian Officer» («пакуты канадскага афіцэра»).
Выява раскрыжаванага салдата натхніла брытанскага скульптара Фрэнсіса Дэрвента Вуда на стварэнне помніка Галгофа Канады, які быў выкананы з бронзы ў 1918 годзе. Упершыню праца была выстаўлена ў Лондане, аднак нямецкі бок запатрабаваў даказаць існаванне гэтага эпізоду. Удалося прадставіць толькі некаторыя сведчанні сведак, якія былі малапераканальнымі і помнік быў дэмантаваны. У 1992 годзе яго выставілі ў якасці экспаната ў Ваенным музеі Канады[1].
Выява раскрыжаванага немцамі канадскага салдата прысутнічае ў фільме Пашэндаль: Апошні бой (Канада, 2008), хоць бітва, якая там апісваецца, адбылася ў 1917 годзе.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Раскрыжаваны хлопчык — падобны прыклад расійскай прапаганды ў час узброенага канфлікту на ўсходзе Украіны