Вішкаў (раён)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Раён Вышкаў)
| Раён Вішкаў | |
|---|---|
| Okres Vyškov | |
| | |
| Краіна |
|
| Статус | Раён |
| Уваходзіць у | Паўднёвамараўскі край |
| Адміністрацыйны цэнтр | Вішкаў |
| Насельніцтва (2009) | 89 016 чалавека |
| Шчыльнасць | 101,61 чал./км² |
| Плошча | 876,06 км² |
|
|
|
| Код ISO 3166-2 | CZ-646 |
| Код аўтам. нумароў | VY (да 2001) |
Вішкаў (чэшск.: Vyškov) — адзін з 7 раёнаў Паўднёвамараўскага края Чэшскай Рэспублікі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Вішкаў. Плошча — 876,06 кв. км (з іх 158,206 км? займае ваенны палігон Бржэзіна), насельніцтва складае 89 016 чалавека. У раёне налічваецца 79 муніцыпалітэтаў, з якіх 5 — гарады, 3 — мястэчкі.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размешчаны на ўсходзе края. У рамках края мяжуе з раёнам Брно-прыгарад на захадзе, Годанін на паўднёвым захадзе, Бржэцлаў на поўдні і Бланска на паўночным захадзе. На паўночна ўсходзе суседнічае з оламаўцкім раёнам Просцеёў, на ўсходзе — з раёнам Кромержыж Злінскага края.
Гарады і насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Даныя на 2009 год:
| Горад | Насельніцтва |
|---|---|
| Вішкаў | 22 221 |
| Бучавіцы | 6 500 |
| Слаўкаў-у-Брна | 6 265 |
| Роўсінаў | 5 256 |
| Іванавіца-на-Гане | 2 917 |
| Усяго | Жанчын | Мужчын |
|---|---|---|
| 89 016 (100 %) |
44 979 (50,53 %) |
44 037 (49,47 %) |
Сярэдняя шчыльнасць — 101,61 чал./км²; 48,48 % насельніцтва жыве ў гарадах.