Злінскі край
| Злінскі край | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| чэшск.: Zlinský kraj | |||||
| | |||||
|
|||||
| Краіна |
|
||||
| Статус | Край | ||||
| Уваходзіць у | |||||
| Уключае | 4 раёна | ||||
| Адміністрацыйны цэнтр | Злін | ||||
| Дата ўтварэння | 12 лістапада 2000[1] | ||||
| Афіцыйная мова | чэшская | ||||
| Насельніцтва (2011) | 579 944 чалавек | ||||
| Шчыльнасць | 146,34 чал./км² | ||||
| Плошча | 3 963 км² | ||||
| Вышыня над узроўнем мора • Найвышэйшы пункт |
1206 м |
||||
|
|
|||||
| Часавы пояс | CET (UTC+1, улетку UTC+2) | ||||
| Код ISO 3166-2 | CZ-ZL | ||||
| Код аўтам. нумароў | Z | ||||
| Афіцыйны сайт | |||||
Злінскі край (чэшск.: Zlinský kraj) — адміністрацыйная адзінка Чэшскай рэспублікі, размешчаны на паўднёвым усходзе гістарычнай вобласці Маравія.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Рэльеф края пераважна гарысты. Раўнінная мясцовасць цягнецца ўздоўж ракі Моравы і ў раёне Угерске-Градзіштэ. На поўначы края знаходзяцца Мараўскія Бескіды, да поўдня распасціраюцца Белыя Карпаты, якія ўтвараюць натуральную мяжу са Славакіяй. На поўдні размешчаны Усецінскія горы (Vsetínská hornatina) і Візавіцкае ўзвышша (Vizovická vrchovina). У горнай мясцовасці зямля бедная мінераламі і не спрыяльная для сельскай гаспадаркі. Урадлівыя глебы маюцца толькі ў далінах рэк. 49 % зямель выкарыстоўваецца ў сельскай гаспадарцы. У рэгіёне знаходзіцца некалькі вялікіх ландшафтных запаведнікаў, перш за ўсё Бескіды і Белыя Карпаты, якія знаходзяцца пад аховай ЮНЕСКА. У мэтах развіцця міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы экалогіі створаны еўрарэгіён Белыя Карпаты.
Адміністрацыйны падзел
[правіць | правіць зыходнік]
Злінскі край падзяляецца на 4 раёна:
| Раён | Плошча, км² |
Насельніцтва,[2] чал. (2011) |
Колькасць населеных пунктаў |
|---|---|---|---|
| Кромержыж | 796 | 105 569 | 79 |
| Угерске-Градзіштэ | 991 | 141 467 | 78 |
| Усецін | 1143 | 142 420 | 61 |
| Злін | 1034 | 190 488 | 89 |
Буйныя гарады
[правіць | правіць зыходнік]| Горад | Насельніцтва (на 31 снежня 2005 года) |
|---|---|
| Злін | 78 285 |
| Кромержыж | 29 024 |
| Усецін | 28 261 |
| Валашске-Мезіржычы | 27 362 |
| Угерске-Градзіштэ | 26 131 |
| Отракавіцы | 18 665 |
| Угерскі-Брод | 17 399 |
| Рожнаў-пад-Радгаштам | 17 129 |
| Голешаў | 12 332 |
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Край належыць да рэгіёнаў з неразвітай інфраструктурай, што абумоўлена, перш за ўсё, аддаленасцю ад буйных вытворчасцей і недастатковым развіццём транспартных перавозак. 18 % прамысловых прадпрыемстваў края занята ў апрацоўчай прамысловасці — апрацоўцы гумы і пластмасы (2 %), металаапрацоўцы (27 %), электратэхніцы (14 %), машынабудаванні (3 %) і харчовай прамысловасці (5 %).
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Злінскі край- Афіцыйны сайт адміністрацыі края